- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Народная асвета» створана ў красавіку 1951 года як спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры. Яно з'яўляецца лідэрам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру. Асноўная яго дзейнасць накіраваная на выкананне дзяржаўнай замовы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для традыцыйнай і рэфармуемай школы. Акрамя таго, выдавецтва выпускае сацыяльна значную літаратуру па замове Міністэрствы інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменняў вучэбных кніг – падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый, дыдактычных матэрыялаў, працоўных сшыткаў, метадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля.
Выдавецтва «Народная асвета» мае ўсе неабходныя ўмовы для стабільнай працы і выдання якаснай літаратуры, укамплектавана высокакваліфікаванымі адмыслоўцамі, выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі рэдакцыйна-выдавецкіх працэсаў у пераддрукарскай падрыхтоўцы выданняў. Тэхнічная база выдавецтва стала ўдасканальваецца. Кнігі «Народнай асветы» неаднаразова з'яўляліся пераможцамі конкурсу «Падручнік года», узнагароджваліся дыпламамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах «Мастацтва кнігі». 1 красавіка 2000 г. выдавецтву споўнілася 58 гадоў.
Мы шчыра спадзяемся і далей цешыць Вас прыгожымі і якаснымі выданнямі.
Падручнік для пачатковай школы. 4 кл. Вучэбнае выданне. Зацверджана Міністэрствам адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь. Аўтары: Дрозд У. Л., Касабуцкі М. I., Катасонава A. Т., Столяр A. А., Чабатарэўская Т. М. Пераклад з рускай мовы В. У. Амбражэвіч... Болей »
У кнізе — гісторыка-біяграфічныя нарысы пра жанчын, жыццё i дзейнасць якіх у той ці іншай ступені звязаны з беларускай зямлёй. Чытач пазнаёміцца з лёсам Барбары Радзівіл, Соф'і Слуцкай, трагічным каханнем князёўны Ганны Кобрынскай, даведаецца аб тым, якія адносіны да Беларусі маюць польская авантурыстка... Болей »
На аснове разнастайных крыніц — этнаграфічных, фальклорных, літаратурных, філасофскіх — апавядаецца пра беларускі нацыянальны характар, пра тое, як на працягу многіх стагоддзяў у розных абставінах фарміраваліся асновы тых ці іншых рыс характару беларусаў.... Болей »
Што вывучае астраномія. Наша Зямля — невялікая планета, што належыць бязмежнаму свету, які называецца Сусвет, або па-грэчаску — космас. Успомнім, якія свяцілы можна на-зіраць на небе. Перш за ўсё гэта самыя блізкія да нас касмічныя целы: Сонца, Месяц, вялікія планеты, бачныя як яркія аб’екты. Разам з... Болей »
Беларуская мова мае шматвяковую гісторыю. Яна прайшла доўгі шлях свайго развіцця — ад мовы беларускай народнасці ў далёкім мінулым да сучаснай мовы беларускай нацыі. Стваралася і развівалася беларуская нацыянальная мова ў складаных гістарычных умовах, у непарыўнай сувязі са стварэннем і развіццём беларускай... Болей »
Доступ да гэтай кнігі доўгі час быў вельмі абмежаваны — выдатны беларускі мовазнаўца 0. В. Воўк-Леваноріч у 30-я гады быў рэпрэсіраваны, а лічаныя экземпляры яго кнігі з'яўляюцца сёння бібліяграфічнай рэдкасцю. Дадзенае — другое — выданне перадрукавана з мікрафільма, які захоўваецца ў фондах Цэнтральнай... Болей »
Иллюзия тождества синтаксических систем русского и белорусского языков, как показывает опыт, не только приводит к утрате родным языком своего национального своеобразия, но и препятствует усвоению русского языка. Сопоставительный материал, который предлагают авторы пособия, поможет учителю организовать... Болей »
Чытачам прапануецца чарговая кніга серыі «Беларуская мова. гісторыя і сучаснасць» — выпуск якой ажыццяўляецца ў адпаведнасці з рэспубліканскай праграмай «Родная мова». У зборнік увайшлі артыкулы, прысвечаныя беларускай лексікалогіі і лексікаграфіі. Адрасуецца настаўнікам і ўсім тым, хто цікавіцца лёсам... Болей »
Кніга з яўляецца адной з першых спроб у беларусістыцы даць у навукова-папулярнай форме ўяўленне аб этналінгвістыцы. Праз асобныя словы і словазлучэнні паказана “зашыфраваная” інфармацыя аб светапоглядзе нашых продкаў, абрадах, звычаях, уяўленнях людзей аб навакольнай рэчаіснасці. Адрасуецца вучням сярэдніх... Болей »