be
pdf

Наша слова.pdf 108 / 2024

20 студзеня ў межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў у катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Менску Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўзначаліў экуменічнае набажэнства. У супольнай малітве, да якой далучыўся Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, узялі ўдзел прадстаўнікі некаторых традыцыйных хрысціянскіх канфесій нашай краіны. Перад набажэнствам Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў галоўнай святыні сталіцы. Мы молімся аб гэтым адзінстве, якога, як мы ведаем, у рэальнасці няма: ёсць розныя канфесіі, ёсць розныя хрысціянскія супольнасці, дэнамінацыі. Мы па-рознаму ўспрымаем розныя праўды веры, розныя традыцыі. Але мы молімся, каб усе мы мелі адно сэрца, бо ўсе мы молімся аднаму Богу, праслаўляем таго самага Хрыста. Таму падчас гэтай Імшы я асабліва малюся аб еднасці хрысціянаў, аб еднасці ў нашай краіне паміж прадстаўнікамі розных канфесій і рэлігій, аб еднасці ў нашых сем'ях і аб адзінстве паміж усімі намі, - сказаў на пачатку цэлебрацыі іерарх. У прамоўленай гаміліі біскуп Касабуцкі перадусім адзначыў, што "калі мы кажам пра адзінства хрысціянаў, мы звяртаем увагу на тое, што мы перш за ўсё павінны мець Духа Хрыстовага, Духа Божага ў нашым сэрцы".

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Дата выхаду: Ліда
  • Рэдактар: 2024-01-24
  • Copyright: © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org