Ці адбываецца ў краіне “мяккая беларусізацыя”?

Ці адбываецца ў краіне “мяккая беларусізацыя”?


Ці адбываецца ў Беларусі так званая “мяккая беларусізацыя”? Нават дзяржаўныя ўстановы пачалі ладзіць свята вышыванкі або беларускай песні, на што звярнулі ўвагу і некаторыя расейскія медыя.

На думку аднаго з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, ніякай “мяккай беларусізацыі” няма:

– Беларусізацыя ідзе хутчэй насуперак жаданню ўладаў. Улада прадавала беларускую мову і беларускую культуру Расеі за нафту. Але зараз вагаецца. Фактычна сама нацыя адраджаецца.

Беларускамоўныя грамадзяне таксама не бачаць ніякай “мяккай беларусізацыі” з боку ўладаў:

– А дзе яна ў Беларусі адбываецца, калі яе нідзе не бачна.

– Ніякай беларусізацыі не было і няма.

– Ніякай, адно што таксоўка “Калі ласка” беларуская.

– Якая беларусізацыя, калі зачыняюцца апошнія беларускія школкі?!

Нашыя суразмоўцы не вераць, што адбудзецца сапраўднае адраджэнне беларускай мовы і беларускай культуры на дзяржаўным роўні падчас праўлення Аляксандра Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя