Новы выпуск праграмы «Кантэкст». Госць — Андрэй Хадановіч
2021-01-15 15:28
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.
У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту" Анатоль Івашчанка і Усевалад
Сцебурака гутараць з паэтам, перакладчыкам, аўтарам і выканаўцам песень,
культурніцкім арганізатарам Андрэем Хадановічам.
Будзьце ў "Кантэксце" і далучайцеся да нашага каналу!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"