be

Навіны

Выйшаў новы выпуск падкаста «Белліт»

2024-02-20 20:50

Выйшаў новы выпуск падкаста «Белліт» У 113-м выпуску аўтарка падкасту Наста Карнацкая распавядае пра найлепшыя кнігі 2023-га года, аб'яднаныя тэмай псіхалогіі. Сярод іх "Споведзь" Ларысы Геніюш, "Сивилла" Флоры Рыты Шрайбер , "А если меня съест кит?" Сюзаны Іверн і іншыя.... Болей »

Фестываль памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» ўжо трэці раз адбыўся ў замежжы

2024-02-19 22:37

Фестываль памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» ўжо трэці раз адбыўся ў замежжы Прэмія, якая ўручаецца на фестывалі, вызначае кірунак у літаратуры Беларусі. Беларускія літаратары з усяе Еўропы прынялі ўдзел у Міжнародным паэтычным фестывалі памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», які ў нядзелю закончыўся ў Вільні. Большасць удзельнікаў – гэта творцы, якія былі вымушаныя пакінуць... Болей »

23 лютага пройдзе творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым у Варшаве

2024-02-19 15:40

23 лютага пройдзе творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым у Варшаве 23 лютага ў Варшаве ў межах тыдня роднай мовы пройдзе творчая сустрэча з пісьменнікам і папулярызатарам гісторыі Уладзімірам Арловым пад назвай “МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСКАЯ МОВА”.Арганізатары з ЦБС абяцаюць, што наведнікаў чакае вясёлая і адначасова сурʼёзная размова пра беларускую мову і стварэнне кніг... Болей »

У Вільні завершыўся фэст «Вершы на асфальце»

2024-02-19 15:21

У Вільні завершыўся фэст «Вершы на асфальце» У Вільні скончыўся трохдзённы XІI Міжнародны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце». Падчас яго адбываліся творчыя сустрэчы з вядомымі літаратарамі і праходзілі прэзентацыі кніг.У трэці дзень перад наведвальнікамі фэсту выступалі Уладзімір Арлоў, Наста Кудасава, Сяржук Сыс. Адбылася... Болей »

«Каб надрукаваць зараз дзіцячую кнігу, трэба сапраўды стаць на галаву». На «Стральцоўскім фэсце» абмеркавалі беларускую дзіцячую літаратуру

2024-02-19 14:55

«Каб надрукаваць зараз дзіцячую кнігу, трэба сапраўды стаць на галаву». На «Стральцоўскім фэсце» абмеркавалі беларускую дзіцячую літаратуру У апошні дзень Стральцоўскага фэсту ў Вільні прайшла дыскусія «Тэндэнцыі ў сучаснай дзіцячай літаратуры». Распавядаем пра самыя цікавыя моманты гэтай дыскусіі.Мадэратар дыскусіі, рэжысёр, перакладчык, паэт, празаік і журналіст Дзмітры Плакс на пачатку размовы прапанаваў удзельнікам вызначыцца з «простым... Болей »

Лаўрэатаў Прэміі Цёткі абвясцілі ў Вільні

2024-02-18 20:34

Лаўрэатаў Прэміі Цёткі абвясцілі ў Вільні Лаўрэатаў Прэміі Цёткі абвясцілі ў Вільні падчас другога дня XІI Міжнароднага паэтычнага фестывалю памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце». Гэтая прэмія ўручаецца з 2016 года ў дзвюх намінацыях за найлепшую кнігу для дзяцей: літаратурная намінацыя і мастацкае афармленне дзіцячай кнігі.Імёны лаўрэатаў... Болей »

Артур Камароўскі: «Ствараючы новы часопіс паэзіі, мы не імкнуліся заняць нечае месца»

2024-02-18 20:11

Артур Камароўскі: «Ствараючы новы часопіс паэзіі, мы не імкнуліся заняць нечае месца» 16–18 лютага ў Вільні праходзіць літаратурны фэст «Вершы на асфальце».Пагаварылі з адным зь яго ўдзельнікаў, галоўным рэдактарам інтэрнэт-часопіса беларускай паэзіі «Taubin», паэтам і перакладчыкам Артурам Камароўскім.«Калі хтосьці хоча пачытаць актуальнае ў беларускай паэзіі — гэта да нас»— Як і калі... Болей »

Вольга Шпарага: «У Беларусі вельмі не хапае рознага роду прэмій. Шмат беларускіх творцаў і актывістаў заслугоўваюць прызнання»

2024-02-17 15:19

Вольга Шпарага: «У Беларусі вельмі не хапае рознага роду прэмій. Шмат беларускіх творцаў і актывістаў заслугоўваюць прызнання» Філосафка і аўтарка кнігі «У рэвалюцыі жаночае аблічча. Выпадак Беларусі» Вольга Шпарага нядаўна атрымала ў Патсдамскім універсітэце «Прэмію Вальтэра за талерантнасць, міжнароднае разуменне і павагу адрозненняў». У інтэрв’ю budzma.org філосафка рапавяла, у якой кропцы гісторыі, на яе думку, сёння знаходзяцца... Болей »

Канстанцыя Буйло і сталінскі тэрор

2024-02-17 15:08

Канстанцыя Буйло і сталінскі тэрор У новай серыі, прысвечанай Канстанцыі Буйло, мы раскажам пра трагічныя старонкі з яе жыццяпісу, калі пачаліся актыўныя рэпрэсіі, падчас якіх быў арыштаваны яе муж, многія сябры і знаёмыя адвярнуліся, а сама яна знаходзілася ў штодзённым чаканні самага страшнага. Не кінулі нашу гераіню толькі Янка Купала... Болей »

Адкрыццё фестывалю “Вершы на асфальце” і Прэмія імя М. Стральцова

2024-02-16 21:05

Адкрыццё фестывалю “Вершы на асфальце” і Прэмія імя М. Стральцова У Вільні пачаўся трохдзённы міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце”, прайшлі выступы арганізатараў, адыбылося абвяшчэнне лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова 2023 г.  Ім стаў паэт Усевалад Сцебурака з фармулёўкай: “за развіццё і захаванне нацыянальных літаратурных традыцый, за... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org