be

Навіны

«Турма можа стаць месцам, якое крадзе жыцьцё, або магчымасьцю для самаразьвіцьця». Эдуард Бабарыка даў першае інтэрвію зь СІЗА

2022-07-25 16:07

«Турма можа стаць месцам, якое крадзе жыцьцё, або магчымасьцю для самаразьвіцьця». Эдуард Бабарыка даў першае інтэрвію зь СІЗА Палітвязьня Эдуарда Бабарыку, які займаўся перадвыбарнай кампаніяй свайго бацькі Віктара Бабарыкі, утрымліваюць пад вартай ужо больш за 2 гады.Затрымалі Эдуарда летась 18 чэрвеня. Паўгода ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ, пасьля яго перавялі ў менскае СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага.У інтэрвію парталу валянтэрскай... Болей »

15 хвілін на чытаньне, 30 хвілін на шпацыр. Стала вядома, як жыве Калесьнікава ў калёніі

2022-07-25 15:45

15 хвілін на чытаньне, 30 хвілін на шпацыр. Стала вядома, як жыве Калесьнікава ў калёніі Пра ўмовы ўтрыманьня палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай ў гомельскай ПК №4 расказала на сваёй старонцы ў фэйсбуку Алена Макарава.«Маша Калесьнікава флейтыстка, працуе швачкай у гомельскай турме (папраўчай калёніі. — РС). Пазьменна, па восем гадзін. Астатні час — палітвучоба і іншае выяданьне мозгу.... Болей »

Не трэба баяцца зняволення! Былы прадзюсар напісаў кнігу пра тое, як «там» людзі жывуць

2022-07-25 15:32

Не трэба баяцца зняволення! Былы прадзюсар напісаў кнігу пра тое, як «там» людзі жывуць Сёлета пабачыла свет кніга «Про то, как там» вядомага музычнага прадзюсара Гены Шульмана. Аўтар дзеліцца гісторыямі і развагамі пра свой турэмны досвед. Распавядаем, чаму кнігу варта пачытаць шырокаму колу чытачоў.Пачнем з постаці аўтара кнігі. Генадзь Шульман — у мінулым вядомы музычны прадзюсар, былы... Болей »

Ігар Мельнікаў: Беларусь не павінна ствараць штучную «Валынь», знішчаючы польскія пахаванні

2022-07-24 21:03

Ігар Мельнікаў: Беларусь не павінна ствараць штучную «Валынь», знішчаючы польскія пахаванні Чарговае пахаванне польскіх жаўнераў было зруйнавана ў вёсцы Стрыеўка на Гарадзеншчыне невядомымі.Сітуацыю з захаваннем воінскіх магіл у Беларусі і Польшчы пракаментаваў гісторык, папулярызатар беларуска-польскай ваеннай гісторыі Ігар Мельнікаў:-Польшча нясе адказнасць за стан замежных вайсковых пахаванняў... Болей »

Андрэй Хадановіч: Людзі, якія пішуць у турме, часам, ўнутрана найбольш свабодная частка нашага грамадства

2022-07-24 21:01

Андрэй Хадановіч: Людзі, якія пішуць у турме, часам, ўнутрана найбольш свабодная частка нашага грамадства  У межах „Дзён беларускай культуры” фонд „Беларусы ў Лодзі” правёў імпрэзу прысвечаную літаратуры беларускіх палітвязняў. Ад беларускага ПЭН-цэнтру там быў паэт Андрэй Хадановіч, які распавёў у нашым эфіры пра беларускіх дзеячаў культуры ў зняволенні і чым ім дапамагае стварэнне там твораў. – Чалавек... Болей »

Ян Роман: Лукашэнка бярэ ў закладнікі не толькі жывых, але і мёртвых

2022-07-24 20:47

Ян Роман: Лукашэнка бярэ ў закладнікі не толькі жывых, але і мёртвых “Госць Рацыі” – гарадзенскі журналіст Ян Роман. З ім у нашым эфіры абмяркуем пераслед прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі і знішчэнне польскіх месцаў памяці.РР: Заўтра а 19.00 на плошчы ля помніка Ежы Папялушкі ў Беластоку адбудзецца акцыя салідарнасці з пераследаванымі лідарамі польскай меншасці... Болей »

Галоўрэд Сяргей Календа: «Для “Мінкульта» самая вялікая перспектыва, калі ў Беларусі ён будзе ў кожным шапіку»

2022-07-23 16:30

Галоўрэд Сяргей Календа: «Для “Мінкульта» самая вялікая перспектыва, калі ў Беларусі ён будзе ў кожным шапіку» Для шырокай аўдыторыі выхад у 2018 годзе новага літаратурнага часопіса “Мінкульт” у 150 асобніках мог застацца незаўважаным. Тым не менш ён сабраў на сваіх старонках найпапулярнейшых аўтараў як то Акудовіч, Арлоў, Глобус, абзавёўся колам адданых чытачоў ды патрапіў на паліцы за дзясяткі тысяч кіламетраў.... Болей »

На Гарадзеншчыне разбурылі яшчэ адзін помнік жаўнерам Арміі Краёвай

2022-07-23 16:27

На Гарадзеншчыне разбурылі яшчэ адзін помнік жаўнерам Арміі Краёвай Чарговы акт вандалізму здзейснены ў вёсцы Стрыеўка Гарадзенскай вобласці. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-рэсурс Mostmedia са спасылкай на прадстаўніка Саюзу палякаў у Беларусі Марка Занеўскага.У Стрыеўцы быў зруйнаваны помнік байцам Арміі Краёвай (АК), якія загінулі ў 1943 годзе ў баях з нямецкімі акупантамі.... Болей »

Youtube выдаліў і вярнуў апошнюю сэрыю «Масяні» пра Санкт-Марыюбург

2022-07-23 16:14

Youtube выдаліў і вярнуў апошнюю сэрыю «Масяні» пра Санкт-Марыюбург Мультфільм выдалялі нібыта праз скаргу некага «Собалева».Пра гэта сёньня ранкам паведаміў у Facebook аўтар «Масяні» Алег Куваеў. Ён патлумачыў, што пляцоўка цалкам выдаліла сэрыю праз скаргу. Той меў прэтэнзіі да аўтарскіх правоў, нібыта Ісакіеўскі сабор у мультфільме змаляваны з ягонага фотаздымка.«Хаця... Болей »

Псыхіятар Шчыгельскі пра зьліў запісу Zoom зь Фядутам, Зянковічам, Кастусёвым: «Свае ня здраджвалі»

2022-07-23 16:08

Псыхіятар Шчыгельскі пра зьліў запісу Zoom зь Фядутам, Зянковічам, Кастусёвым: «Свае ня здраджвалі» Псыхіятар Дзьмітры Шчыгельскі расказаў у праекце «Жизнь-малина» пра зьліў запісу закрытых сустрэчаў, пасьля якіх затрымалі Аляксандра Фядуту, Юрася Зянковіча, Рыгора Кастусёва і яшчэ некалькі чалавек.Шчыгельскі таксама прымаў удзел у тых абмеркаваньнях, ён доўгі час жыве ў ЗША.Ён патлумачыў, што разумее... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org