be

Навіны

У Варшаве адкрыўся Музей Вольнай Беларусі

2022-07-18 21:45

У Варшаве адкрыўся Музей Вольнай Беларусі У нядзелю 17 ліпеня ў Варшаве па вуліцы Фоксаль, 11 (Foksal 11) быў адкрыты Музей Вольнай Беларусі. Пры нагодзе адбыліся канцэрты беларускіх музыкаў, майстар-класы для дзяцей і кірмаш беларускіх кніг. Таксама ўспаміналі пратэсты і рэпрэсіі 2020 году.Галоўнай падзеяй было адкрыццё выставы беларускага... Болей »

Выйшла кніга былога вязня гітлераўскіх і сталінскіх лагераў

2022-07-18 21:20

Выйшла кніга былога вязня гітлераўскіх і сталінскіх лагераў   У Менску выйшла з друку ўнікальная кніга твораў Самсона Пярловіча (1923-2001) – паэта з Наваградку, чалавека складанага лёсу, які ў сваім жыцці прайшоў праз шматлікія выпрабаванні і пакуты, найбольшыя з іх былі – гітлераўскія і сталінскія лагеры. Кніга мае назву “Сэрца замірае ад тугі”.Яе склаў і напісаў... Болей »

Украінская даследчыца: Адкрытае сэрца Польшчы надзвычай важнае і ў захаванні культурнай спадчыны Украіны

2022-07-18 16:47

Украінская даследчыца: Адкрытае сэрца Польшчы надзвычай важнае і ў захаванні культурнай спадчыны Украіны «Польшча не толькі дапамагае нейкімі матэрыяламі ці матэрыяльнымі рэчамі, але і прымае вялікую колькасць навукоўцаў». Поўнамаштабная вайна Расіі супраць Украіны ідзе ўжо амаль чатыры месяцы. Нягледзячы на ​​падаўляючыя сілы праціўніка, украінская армія гераічна адбівае атакі расійскіх захопнікаў, вядзе... Болей »

Чым займаецца Уладзімір Мацкевіч за кратамі? Распавяла яго калега

2022-07-18 16:37

Чым займаецца Уладзімір Мацкевіч за кратамі? Распавяла яго калега  Чытае кнігі і піша новыя працы. Палітвязень, філосаф Уладзімір Мацкевіч выкарыстоўвае для сваёй дзейнасці ўвесь час за кратамі. Пра гэта распавяла яго калега, метадолаг Таццяна Вадалажская.Грамадскі і палітычны дзеяч трымаецца, ён не губляе надзеі на лепшае, – адзначыла яна: – Спадар Уладзімір па-ранейшаму... Болей »

Выйшаў зборнік «Ад лідскіх муроў»

2022-07-18 12:17

Выйшаў зборнік «Ад лідскіх муроў» Выйшаў з друку літаратурна-мастацкі зборнік літаратараў Лідчыны “Ад лідскіх муроў”. Гэта ўжо дзсяты па ліку зборнік, які ўкладаюць Станіслаў Суднік і Алесь Хітрун.Салідны том паэзіі, прозы, літаратуразнаўства, перакладаў, навін літаратурнага жыцця Лідчыны налічвае ажно 523 старонкі. Аматарам літаратуры... Болей »

На месцы колішняга «Басовішча» 15-16 ліпеня прайшоў Фестываль Абужаных «Тутака»

2022-07-17 16:11

На месцы колішняга «Басовішча» 15-16 ліпеня прайшоў Фестываль Абужаных «Тутака» Ладзіліся разнародныя майстар-класы, спектаклі, акцыі свабоды ды канцэрт беларускіх зорак. Хто прабудзіўся ў час Фестывалю Абуджаных? Што можна было вывучыць на лясной паляне Барык побач Гарадка на Падляшшы блізка польска-беларускай мяжы? Фестываль абуджаных беларусаў «Тутака» прыцягнуў шматлікіх наведвальнікаў... Болей »

Расейскамоўныя банэры ад Міністэрства культуры

2022-07-17 13:54

Расейскамоўныя банэры ад Міністэрства культуры У мэтах папулярызацыі культурнага патэнцыялу і гістарычнай спадчыны Рэспублікі Беларусь Міністэрствам культуры “распрацавала” эскізы банэраў, якія адлюстроўваюць юбілейныя даты 2022 года. Гэтыя эскізы згодна з заключэннем рабочай групы Міжведамаснага савета па рэкламе ад 4 мая 2022 года № 6-2022 прызнаны... Болей »

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла падзякавала ўдзельнікам фестывалю абуджаных «Тутака»

2022-07-17 13:46

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла падзякавала ўдзельнікам фестывалю абуджаных «Тутака» Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла вітала ўдзельнікаў фестывалю абуджаных “Тутака” і выказала асобную падзяку беларусам Беласточчыны.Прамову спадарыні Івонкі прадэманстравалі на вялікім экране фестывальнай сцэны: – Бяручы пад увагу падзеі ў Беларусі, я думаю мы ўсе разумеем, да якой ступені кожнае святкаванне... Болей »

Як пераможам — так парэйвім! Руся расказала пра ляльку ад бабулі з Мікалаева

2022-07-17 13:41

Як пераможам — так парэйвім! Руся расказала пра ляльку ад бабулі з Мікалаева На фестывалі абуджаных "Тутака", які адгрымеў учора пад Беластокам, Руся пазнаёміла гледачоў са сваім талісманам. Гэтую ляльку вакалістцы Shuma падарыла 98-гадовая бабуля з Мікалаева.Руся возіць ляльку з сабой і дасылае бабулі фота і відэа з ёю з кожнага канцэрта. А бабуля кожны раз адказвае: "Русечка... Болей »

Пошук дзотаў, рок-угар і пацук у офісе. Топ гісторый з жыцця «вясноўцаў»

2022-07-17 13:20

Пошук дзотаў, рок-угар і пацук у офісе. Топ гісторый з жыцця «вясноўцаў» "Вясна прыйдзе" і "MAYDAY TEAM" стварылі супольны выпуск падкаста, дзе сабралі смешныя, сумныя і нестандартныя гісторыі з жыцця палітвязняволеных праваабаронцаў ПЦ "Вясна". Гэтыя гісторыі яшчэ ніколі не гучалі ў публічным полі. Галоўная мэта — паказаць чалавечы, а не прафесійны бок "вясноўцаў".14 ліпеня... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org