be

Навіны

Беларускую валанцёрку Карыну Пацёмкіну не будуць высылаць з Украіны

2022-07-14 21:17

Беларускую валанцёрку Карыну Пацёмкіну не будуць высылаць з Украіны Пытанне легалізацыі беларусаў, якія застаюцца ва Украіне з пачатку вайны, дагэтуль актуальнае. Беларускую валанцёрку з Бучы Карыну Пацёмкіну не будуць высылаць з Украіны. Пра гэта напісала дэпутатка Ірпенскай гарадской рады Міхайліна Скорык-Шкараўская:«Карына Пацёмкіна прывезла ў Бучу дакументы. Цяпер... Болей »

Бахарэвіч: мая нацыянальная ідэя застаецца нязменнай

2022-07-14 20:43

Бахарэвіч: мая нацыянальная ідэя застаецца нязменнай У эфіры Еўрарадыё — літаратар Альгерд Бахарэвіч.Беларусаў вельмі моцна змяніў 2020 год і падзеі, якія беларускаму грамадству давялося перажыць на працягу апошніх двух гадоў. Стала больш відавочна, што месца Беларусі — у Еўропе, і што мы абавязаныя зрабіць усё магчымае, каб яе ў Еўропу вярнуць. Тым не... Болей »

Сяржук Сыс: Гэты дзень забыць нельга

2022-07-14 20:25

Сяржук Сыс: Гэты дзень забыць нельга Роўна год прайшоў з таго дня, як сілавікі абрынуліся на праваабарончы цэнтр “Вясна”. Ператрусы ў офісах арганізацыі, затрыманні і допыты яе сяброў… Але тры з іх тады так і не былі адпушчаны. Успамінамі пра той дзень у размове з нашай карэспандэнткай дзеліцца Госць Рацыі — праваабаронца і журналіст Сяржук... Болей »

Юрыст Павал Сапелка: «Пакараньне для Насты – тэатральны жэст»

2022-07-14 20:10

Юрыст Павал Сапелка: «Пакараньне для Насты – тэатральны жэст» «Такога кшталту тэатральныя жэсты — відавочна, каб запужаць, зламаць». Юрыст Павал Сапелка камэнтуе прысуд Насьце і Зьмітру Дашкевічам.Сёньня Зьмітру прысудзілі 1,5 года калёніі, Насьце — 3 гады «хатняй хіміі» (пракурорка прасіла па 1,5 года зьняволеньня для абодвух). Што азначае «хатняя хімія» для шматдзетнай... Болей »

«Які павінен быць грэх, што маці чацьвярых дзяцей просяць пасадзіць у турму?» Магутнае і роспачнае апошняе слова Зьмітра Дашкевіча ў судзе

2022-07-14 11:07

«Які павінен быць грэх, што маці чацьвярых дзяцей просяць пасадзіць у турму?» Магутнае і роспачнае апошняе слова Зьмітра Дашкевіча ў судзе 14 чэрвеня агучылі прысуд Зьмітру і Насьце Дашкевічам у судзе Маскоўскага раёну Менску. Пару асудзілі за ўдзел у маршы пратэсту ў жніўні 2020 году.Працэс вяла судзьдзя Тацяна Пірожнікава. 14 ліпеня яна вынесла вырак: Зьмітра асудзіць на 1,5 года калёніі, Насту пакараць 3 гадамі «хатняй хіміі». Іх абвінавачвалі... Болей »

Прафесар Латышонак: Гэта не змаганне з памяццю, але спроба правакаваць польскую дзяржаву

2022-07-13 16:44

Прафесар Латышонак: Гэта не змаганне з памяццю, але спроба правакаваць польскую дзяржаву Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы пратэстуе супраць апаганьвання польскіх месцаў памяці ў Беларусі. Беларускае гістарычнае таварыства асуджае знішчэнне магілаў польскіх жаўнераў у Рэспубліцы Беларусь. «Мэта гэтых ганебных дзеянняў відавочная – пасварыць польскі народ з беларускім. Мы на гэта... Болей »

Human Constanta зрабіла аналіз барацьбы з «экстрэмізмам» у Беларусі за апошнія тры месяцы

2022-07-13 16:33

Human Constanta зрабіла аналіз барацьбы з «экстрэмізмам» у Беларусі за апошнія тры месяцы Таццяна Зінякова і праваабаронца Наста Лойка назвалі новыя тэндэнцыі, якія паявіліся ў справах аб «эстрэмізме». Human Constanta зрабіла аналіз барацьбы з «экстрэмізмам» у Беларусі за апошнія тры месяцы (красавік-чэрвень).Экстрэміцскія артыкулы можна знайсці ў многіх законах Беларусі, што дазваляе выкарыстоўваць... Болей »

Прысуд Кацярыне Андрэевай пракаментавала Еўрапейская федэрацыя журналістаў

2022-07-13 16:23

Прысуд Кацярыне Андрэевай пракаментавала Еўрапейская федэрацыя журналістаў Арганізацыя заклікае ЕС, Раду Еўропы і АБСЕ ўзмацніць дыпламатычны ціск на беларускае кіраўніцтва. “Дыктатар і ягоныя паплечнікі не грэбуюць нават самымі нізкімі дзеяннямі. Яны дайшлі да таго, што прыцягнулі да крымінальнай адказнасці раней несправядліва асуджаную журналістку па новых сфабрыкаваных абвінавачаннях.... Болей »

БАЖ выказвае абурэнне і пратэст у сувязі з прысудам Кацярыне Андрэевай

2022-07-13 16:07

БАЖ выказвае абурэнне і пратэст у сувязі з прысудам Кацярыне Андрэевай У дадатак да ранейшага пакарання ў 2 гады, якое мусіла скончыцца ў верасні, журналістку асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў “здрадзе дзяржаве”.Беларуская асацыяцыя журналістаў расцэньвае гэты прысуд, як судовую расправу над калегай за выказванне ёй меркавання і выкананне прафесійнай... Болей »

Таццяна Нядбай: ПЭН-цэнтр будзе і надалей працаваць

2022-07-13 15:54

Таццяна Нядбай: ПЭН-цэнтр будзе і надалей працаваць Ліквідаванае дзяржавай беларускае аддзяленне Міжнароднага ПЭН-клуба цяпер мае польскую «прапіску». Учора ў Варшаве была зарэгістравана літаратурна-праваабарончая арганізацыя Беларускі ПЭН.Сярод яе заснавальнікаў пераважна былыя сябры Беларускага ПЭН-цэнтра, якія зараз жывуць у Польшчы. Кіраўніком Беларускага... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org