be

Навіны

Фільм загінулай беларускі атрымаў узнагароду на Брусельскім кінафэсце

2022-02-19 11:46

Фільм загінулай беларускі атрымаў узнагароду на Брусельскім кінафэсце На Брусельскім фэсце незалежнага кіно ўзнагароду атрымаў фільм беларускай рэжысёркі Нікі Ніканавай “Generation 328”. Ён быў адзначаны ў катэгорыі "Найлепшы кароткі дакументальны фільм". Фільм распавядае пра "Матчын рух 328" — аб'яднанне жанчын, чые дзеці атрымалі вялізныя турэмныя тэрміны па "наркатычным"... Болей »

«Яна хацела хутчэй апынуцца ў палёце!» — брат пра вызваленую Натальлю Хершэ

2022-02-18 17:18

«Яна хацела хутчэй апынуцца ў палёце!» — брат пра вызваленую Натальлю Хершэ 18 лютага нечакана вызвалілі палітзьняволеную Натальлю Хершэ. Яе брат Генадзь расказаў Свабодзе пра акалічнасьці вызваленьня.Пра вызваленьне Хершэ паведаміў 18 лютага прэзыдэнт Швайцарскай Канфэдэрацыі Іньяцыё Касіс. «Натальля Хершэ выйшла на волю сёньня пасьля 17 месяцаў знаходжаньня ў беларускай турме»... Болей »

Працы беларускага мастака Максіма Осіпава можна паглядзець у прэстыжнай варшаўскай галерэі «Кардэгарда»

2022-02-18 16:41

Працы беларускага мастака Максіма Осіпава можна паглядзець у прэстыжнай варшаўскай галерэі «Кардэгарда» Мастак выкарыстоўвае забытую ў Беларусі форму малявання на дыванках, каб пры дапамозе сучасных тэхнік стварыць каментар да палітычных і грамадскіх змен, якія адбываюцца ў Беларусі. Працы беларускага мастака Максіма Осіпава можна паглядзець у прэстыжнай варшаўскай галерэі «Кардэгарда» ў Старым горадзе.... Болей »

Гісторык: Назіраецца пераемнасць з XVIII да XXI ст. у поглядах расійскіх палітыкаў на беларусаў і ўкраінцаў

2022-02-18 14:35

Гісторык: Назіраецца пераемнасць з XVIII да XXI ст. у поглядах расійскіх палітыкаў на беларусаў і ўкраінцаў Цэнтр польска-расійскага дыялогу і паразумення выдаў укладзены Лукашам Адамскім зборнік дакументаў пра польска-савецкія адносіны ў 1939-1945 гг. Варшаўскі Цэнтр польска-расійскага дыялогу і паразумення пад рэдакцыяй Марыюша Воласа выдае зборнікі  дакументаў пра польска-савецкія адносіны — „Dokumenty... Болей »

Супрацоўнікі садка № 14: Дзякуй усім, што падтрымалі нас, як і справу выхавання на беларускай мове!

2022-02-17 21:56

Супрацоўнікі садка № 14: Дзякуй усім, што падтрымалі нас, як і справу выхавання на беларускай мове!   16-га лютага прэзідэнт горада Беластока абвясціў пра адмову ад намеру аб’яднаць дзіцячы сад № 14 мясцовага самакіравання і пачатковую школу № 4 з беларускай мовай навучання. Рашэнне было прынята пасля кансультацый з прадстаўнікамі беларускай супольнасці і арганізацый, дзвюх петыцый ад бацькоў навучэнцаў... Болей »

Беластоцкі фонд «Камунікат» прыступіў да стварэння аўдыякніг

2022-02-17 21:49

Беластоцкі фонд «Камунікат» прыступіў да стварэння аўдыякніг  Беластоцкі фонд «Камунікат» прыступіў да стварэння аўдыякніг.Першыя аўдыякнігі з’явяцца ўжо напачатку сакавіка. Кажа кіраўнік Фонду Яраслаў Іванюк: – Пераход да аўдыякніг – гэта натуральны працэс. Гэтыя аўдыякнігі ў свеце ўжо вельмі папулярныя. І цяпер наспеў час, каб Фонд «Камунікат» таксама пачаў выдаваць... Болей »

Фонд «Тutaka» запрашае на фінал дэкламатарскага конкурсу

2022-02-17 19:59

Фонд «Тutaka» запрашае на фінал дэкламатарскага конкурсу   Падыходзіць да завяршэння беларускі дэкламатарскі конкурс, які ўпершыню праводзіць Фонд «Тutaka» на Беласточчыне. На першай фазе конкурсу журы разглядала запісы канкурсантаў. А вось фінал пройдзе ў жывым фармаце ў Беластоцкім лялечным тэатры.Кажа кіраўнік Фонду Павел Станкевіч: – Фінал гэтага конкурсу... Болей »

Фільм пра беларускія пратэсты ўвайшоў у лонг-ліст расійскай кінапрэміі «Ніка»

2022-02-17 15:47

Фільм пра беларускія пратэсты ўвайшоў у лонг-ліст расійскай кінапрэміі «Ніка» У 11 намінацыях Нацыянальнай кінематаграфічнай прэміі Расіі "Ніка" заяўлены мастацкі фільм "Minsk", які распавядае пра беларускія пратэсты, піша reform.by. Аўтарам сцэнарыя і рэжысёрам расійска-эстонскай карціны стаў Барыс Гуц. Здымкі фільма адбываліся ў Эстоніі. Паводле сюжэту, маладая пара уначы выходзіць... Болей »

Фатограф Уладзь Грыдзін выйшаў на волю пасьля 13 дзён арышту

2022-02-17 15:13

Фатограф Уладзь Грыдзін выйшаў на волю пасьля 13 дзён арышту 7 лютага былога фотакарэспандэнта Свабоды асудзілі на 13 сутак арышту.Цяпер Уладзь Грыдзін на волі.7 лютага ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску разгледзелі справу Ўладзя Грыдзіна паводле артыкулу 24.3 «Непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню або патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёй службовых... Болей »

Мацкевіч спыніў галадоўку ў СІЗА і сказаў адвакату: «Спадзяюся, што аднаўляць не давядзецца»

2022-02-17 15:00

Мацкевіч спыніў галадоўку ў СІЗА і сказаў адвакату: «Спадзяюся, што аднаўляць не давядзецца» Палітвязень Уладзімер Мацкевіч спыніў галадоўку і ўчора напісаў пра гэта заяву начальніку СІЗА. Пра гэта ён сам паведаміў адвакату.Паплечнікі Ўладзімера Мацкевіч атрымалі інфармацыю ад ягонага адваката. Мацкевіч расказаў адвакату:«Учора я пачаў адключацца. Сусед выклікаў урачоў, рабілі кропельніцу. Пасьля... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org