be

Навіны

За апошні год у слоўнік беларусаў на стала ўвайшло слова «эвакуацыя»

2022-02-01 16:22

За апошні год у слоўнік беларусаў на стала ўвайшло слова «эвакуацыя» Яно не звязана з прыроднымі катаклізмамі, а цалкам «рукатворным» тэрорам, што развязалі ўлады супраць грамадства. Беларусы вымушаныя эвакуіравацца з краіны па палітычных прычынах. Мы паразмаўлялі з тымі, хто дапамагае беларусам з'язджаць з краіны і пазбягаць катаванняў.Сярод апошніх гучных выпадкаў палітычнай... Болей »

Ушыў штаны, завёў інстаграм, вострыць пілы. Як жыве ў «Воўчых норах» Сьцяпан Латыпаў з «плошчы Перамен»

2022-02-01 15:58

Ушыў штаны, завёў інстаграм, вострыць пілы. Як жыве ў «Воўчых норах» Сьцяпан Латыпаў з «плошчы Перамен» Лекар дрэваў і жыхар «плошчы Перамен» Сьцяпан Латыпаў пераехаў у лес і вострыць пілы. Заплянавана схуднеў і ўшыў сабе нагавіцы. Сябры Сьцяпана завялі яму Instagram, дзе публікуюць навіны і фрагмэнты ягоных лістоў.Вострыць пілы, штодня ходзіць двойчы ў душСьцяпана больш за 2 месяцы таму этапавалі ў калёнію... Болей »

76-я гадавіна забойства 31 вазака ў лесе ля Пухалаў Старых

2022-02-01 12:19

76-я гадавіна забойства 31 вазака ў лесе ля Пухалаў Старых  Сёння спаўняецца 76-я гадавіна забойства 31 вазака ў лесе ля Пухалаў Старых аддзелам польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса, псеўданім „Буры”. Гэтыя трагічныя падзеі жыхары Бельска ўшанавалі малітвай ў царкве Пакроваў Божай Маці, а таксама адмысловую малітву здзейсніў на магіле... Болей »

«Беларусіца» — рэп-дэбют ад настаўніцы беларускай мовы

2022-02-01 11:54

«Беларусіца» — рэп-дэбют ад настаўніцы беларускай мовы Ганна Севярынец, настаўніца і літаратарка, выступіла ў новым амплуа — зачытала рэп. Дэбютам сталі трэк і кліп «Беларусіца», прысвечаныя прафесіі настаўніцы беларускай мовы. Хіп-хоп вандроўка ў галактыку беларускай класікі адбываецца разам са школьніцай Уллянай (Atesta) і студэнтам Стэфанам. За аранжыроўку... Болей »

Пазіцыя беларускіх арганізацый Беластоку ў справе дзейнасці дзіцячага садку N14 і пачатковай школы N4

2022-02-01 11:34

Пазіцыя беларускіх арганізацый Беластоку ў справе дзейнасці дзіцячага садку N14 і пачатковай школы N4   Пастулаты беларускіх арганізацый у справе дзіцячага садку N14 і пачатковай школы N4 перададзеныя прэзідэнту горада Беластока Тадэвушу Трускаляскаму на пасяджэнні 26 студзеня 2022 г.1. Дзіцячы садок і школа застаюцца самастойнымі адукацыйнымі адзінкамі. 2. Мадэрнізацыя і пашырэнне садку N 14 адпаведна... Болей »

Выдавец Зміцер Вішнёў: Мусім думаць пра самацэнзуру, што ўвогуле недапушчальна ў мастацтве

2022-01-31 17:32

Выдавец Зміцер Вішнёў: Мусім думаць пра самацэнзуру, што ўвогуле недапушчальна ў мастацтве Зміцер Вішнёў, заснавальнік выдавецтва «Галіяфы», гаворыць, што выдавецкая дзейнасць у Беларусі няпростая – і з эканамічных, і з палітычных прычын. Расійскія выдавецтвы маюць куды больш спрыяльныя эканамічныя ўмовы. Адпаведна, і на беларускім рынку ім лягчэй.Слухайце далучаны файл!Нагадаем, летась на... Болей »

Шматкультурны цэнтр у Варшаве дапамагае беларусам

2022-01-31 14:39

Шматкультурны цэнтр у Варшаве дапамагае беларусам Гэта своеасаблівая платформа, якая аб'ядноўвае і дапамагае наладзіць супрацоўніцтва з іншымі няўрадавым арганізацыям. З кожным годам у Варшаве павялічваецца колькасць мігрантаў, у тым ліку беларусаў. Пераезд у новую краіну – гэта не толькі новыя магчымасці, але і новыя выклікі, з якімі многім не пад... Болей »

«Няхай вашым псэўданімам будзе „Бонд“. Актывіст Павал Батуеў расказаў, як яго завэрбаваў КДБ

2022-01-31 14:34

«Няхай вашым псэўданімам будзе „Бонд“. Актывіст Павал Батуеў расказаў, як яго завэрбаваў КДБ Павал Батуеў — вядомы ў Салігорску чалавек. Ад канца 1990-х ён у дэмакратычным руху, сябра Партыі БНФ, неаднаразова затрымліваўся, сядзеў на «сутках». Па прафэсіі Павал электрык, у Беларусі зарабляў гэтым на жыцьцё.23 лістапада Батуева затрымалі ў двары ягонага ўласнага дома ў Салігорску, калі ён ішоў... Болей »

«Катуюць беларускім радыё і холадам». Натальля Хершэ абвясьціла галадоўку ў магілёўскай турме

2022-01-31 14:30

«Катуюць беларускім радыё і холадам». Натальля Хершэ абвясьціла галадоўку ў магілёўскай турме Зь нядзелі 30 студзеня Натальля Хершэ, якая знаходзіцца ў крытай турме Магілёва, абвясьціла галадоўку. Пра гэта яна паведаміла напярэдадні свайму брату Генадзю.Умовы, якія створаны для Натальлі Хершэ ў турме, брат называе ня проста ціскам — катаваньнямі:«Цяпер ў камэры Натальлі з 6 раніцы і да 22 гадзін... Болей »

«Так рэанімацыя хутка ператвараецца ў канвэер сьмерці». Падкаст доктара Мартава

2022-01-31 14:26

«Так рэанімацыя хутка ператвараецца ў канвэер сьмерці». Падкаст доктара Мартава Чацьвёрты эпізод падкаста доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў, былы загадчык аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі, адным зь першых у Беларусі адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org