- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У ЗША на Blu-ray выйшла лімітаванае (2500 копій) выданне рэжысёрскай версіі фільма Валерыя Рубінчыка “Дзікае паляванне караля Стаха” паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча, які ўпершыню пабачыў свет у 1980 годзе. Рэстаўрацыю рабіў Крэйг Роджэрс (Craig Rogers) спецыяльна для кампаніі Deaf Crocodile... Болей »
Што адбываецца, калі заключаеш угоду з рэжымам і вяртаесься на радзіму. Пра актуальнае гучаньне рамана Сашы Філіпенкі для беларусаў пагаворым з самім пісьменьнікам. Спэктакль паводле «Крэмулятара» неўзабаве пакажуць у Празе.Пісьменьнік лічыць, што зьмены ў Беларусі зробяць людзі, якія жывуць у Беларусі... Болей »
«Што робяць пачуцці? » — гэта дасціпная і душэўная кніга пра тое, што адбываецца ў свеце пачуццяў (і не толькі).Радасць, гонар, захапленне, гнеў, трывога, страх. Нам усім знаёмыя гэтыя і многія іншыя пачуцці. Але ці ведаем мы, што яны робяць у вольны час? Цяпер мы нарэшце можам гэта ўбачыць. Усё дзякуючы... Болей »
Інтэрнэт-часопіс TAŬBIN працягвае выкладаць на сваім YouTube-канале цыкл кароткіх лекцый Ганны Севярынец пад назвай: “Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць”. Другая лекцыя прысвечана Паўлюку Багрыму, а трэцяя — Францішку Багушэвічу.У 15 невялікіх відэа Ганна Севярынец... Болей »
Старамейскі Дом Культуры запрашае літаратараў і літаратарак з Беларусі і Украіны правесці некалькі творчых тыдняў у цэнтры Варшавы.Арганізатары прадастаўляюць рэзідэнтам кватэру ў цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпендыю ў памеры 120 злотых на дзень, мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную... Болей »
Вільгельма Брасэ называлі «фатографам з Аўшвіц», ён цягам некалькі гадоў па загадзе СС вёў фотадакументацыю, зрабіўшы 50 тыс. фотаздымкаў. Пасля пачатку эвакуацыі лагера яму ўдалося выратаваць некалькі дзясяткаў тысяч з іх, што паслужыла сведчаннем злачынстваў супраць чалавечнасці. Дзякуючы яму бясследна... Болей »
Выдавецтва “Мяне Няма” адкрыла перадзамову на новую кнігу — “Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать” Паўла Анціпава.Рэдактар праекту “Літрадыё”, адзін з заснавальнікаў выдавецтва “Мяне Няма” пісьменнік Павел Анціпаў выдае сваю чацвёртую кнігу ў жанры постфікшн.“Куда-нибудь приезжать что-нибудь... Болей »
Кніга пад назвай «І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў Паўночна-Заходняй Беларусі» выйдзе напрыканцы 2024 года ў беларускім выдавецтве «Skaryna Press». Музычны фальклор беларускіх старавераў упершыню стаў аб’ектам спецыяльнага этнамузыкалагічнага даследавання.Хто такія стараверы, адкуль яны... Болей »
Цырымонія ўзнагароджання прэміяй імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску (Польшча) 26 лістапада. Журы назаве тры найлепшыя кнігі за 2023 год, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы. Таксама 25 і 26 лістапада ў Гданьску пройдуць сустрэчы з беларускімі аўтаркамі і аўтарамі, выстава, кніжны кірмаш... Болей »
Праваабаронца і папулярызатарка беларускай мовы, аўтарка кнігі «Мова 404» Аліна Нагорная выдала новую кнігу. Гэтым разам для дзяцей. Кніга мае назву «У Слуцку на машыне часу».Гэта гісторыя пра двух хлопчыкаў, якія вандруюць па Слуцку на машыне часу. У падарожжы іх чакаюць цікавыя прыгоды, вядомыя асобы... Болей »