be

Навіны

«Такога вы не чулі»: Аня Жданава з сэтам песень

2021-09-29 20:23

«Такога вы не чулі»: Аня Жданава з сэтам песень У жніўні Аня Жданава выпусціла новы альбом "Starbook". У фэйсбуку спявачка растлумачыла, што яго стварэнне сталася своеасаблівай тэрапіяй у часы, складаныя для Беларусі і беларусаў."У 20–21 гадах з планеты Зямля часта хацелася ўцячы, таму я глядзела над галавой і думала, як праз боль прарвацца ў прыгажосць"... Болей »

Надзяваеш навушнікі, а там — гісторыі пра Беларусь

2021-09-29 20:19

Надзяваеш навушнікі, а там — гісторыі пра Беларусь Беларусы ў Польшчы стварылі незвычайны праект Strefa / BY. Гэта аўдыявандроўка, у якой яны распавядаюць пра свае эмоцыі і перажыванні ў час, калі ў Беларусі адбываюцца пратэсты і рэпрэсіі. Выглядае гэта так: усе прыходзяць, надзяваюць навушнікі — а там гісторыі. Вандроўка адбываецца па месцах Варшавы... Болей »

Як улады ставяцца да мэмарыялаў Тарайкоўскаму і афіцэру КДБ

2021-09-29 19:47

Як улады ставяцца да мэмарыялаў Тарайкоўскаму і афіцэру КДБ Параўналі, як улады ставяцца да мэмарыялаў загінулым падчас пратэстаў беларусам і афіцэру КДБ.28 верасьня супрацоўнікі КДБ узламалі дзьверы і ўварваліся ў кватэру, дзе знаходзіўся Андрэй Зельцар і ягоная жонка Марыя Ўсьпенская. Зельцар нібыта двойчы стрэліў і сьмяротна параніў аднаго з групы КДБ. У адказ... Болей »

Андрэй Зэльцар не павінен быў загінуць

2021-09-29 19:26

Андрэй Зэльцар не павінен быў загінуць Падчас чарговай аблавы на прыхільнікаў перамен, у Мінску КДБшнікамі быў забіты жыхар гораду ў сваёй кватэры. КДБ паспрабавала назваць яго тэрарыстам і прадэманстравала ў якасці доказу відэа з месца падзей. Аднак спецыялісты маюць да «прад’яўленых доказаў” шмат пытанняў. У першую чаргу што да прафесійнасці... Болей »

Андрэй Лянкевіч удзельнічае ў фотавыставе Białystok Interphoto 2021 з праектам пра беларускія пратэсты

2021-09-29 16:49

Андрэй Лянкевіч удзельнічае ў фотавыставе Białystok Interphoto 2021 з праектам пра беларускія пратэсты Фатограф Андрэй Лянкевіч удзельнічае ў фестывалі Białystok Interphoto 2021 з праектам Process Belarus2020."Фатаграфіі ў праекце я стварыў як грамадзянін. Здымкі на вуліцах Мінска ў чэрвені-лістападзе 2020 года дапамаглі пазбавіцца ад страху, навучылі мужнасці. Мужнасць: быць суб'ектыўным і адкрыта прымаць... Болей »

У Віцебску выдалі кнігу пра „шагалаўскую” сінагогу

2021-09-29 15:15

У Віцебску выдалі кнігу пра „шагалаўскую” сінагогу “Вялікая Любавіцкая сінагога ў Віцебску” –так называецца зборнік, у якім прыхільнікі ідэі аб рэстаўрацыі гістарычнага будынка распавядаюць пра яго мінулае і будучыню.Ён быў узведзены ў пачатку 20-га стагоддзя, але за савецкім часам ён перастаў быць культавым. Паступова ў Віцебску знікла грамада габрэяў-хасідаў... Болей »

«Першая скрыпка беларускіх пратэстаў» распавяла пра сваё жыццё пасля пратэстаў

2021-09-29 12:41

«Першая скрыпка беларускіх пратэстаў» распавяла пра сваё жыццё пасля пратэстаў  Першая скрыпка беларускіх пратэстаў, спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава зараз знаходзіцца ў Варшаве,  куды яна прыехала з Турэччыны. Асабістая мэта сустрэцца з адзіным сынам-студэнтам ператварылася ў грамадскую дзейнасць. Таццяна Грыневіч-Матафонава кожны дзень ладзіць сустрэчы, удзельнічае ў акцыях.... Болей »

Войцех Вальчак: Менскі дзяржаўны архіў нас прыемна здзівіў

2021-09-29 12:37

Войцех Вальчак: Менскі дзяржаўны архіў нас прыемна здзівіў  Інстытут даследаванняў культурнай спадчыны Еўропы перадаў у Дзяржаўны архіў у Беластоку 77 тысяч адлічбаваных у найвышэйшай якасці старонак падляшскіх кадастраў 16-18 стагоддзяў, якія былі падрыхтаваны Дзяржаўным архівам у Менску. Ці паўплывае беларуска-польскі крызіс на далейшыя стасункі паміж архівамі... Болей »

Ціханоўская атрымала прэмію «Змагар за свабоду» ад імя беларускіх жанчын

2021-09-29 12:30

Ціханоўская атрымала прэмію «Змагар за свабоду» ад імя беларускіх жанчын Лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская, выступаючы ад імя жанчын Беларусі, атрымала прэмію «Змагар за свабоду» (Freedom Fighter Award) Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі (Center for European Policy Analysis, CEPA).Як паведамляе «Голас Амэрыкі», прымаючы ўзнагароду падчас віртуальнай цырымоніі... Болей »

Андрэй Іларыёнаў: «Паміж Лукашэнкам і Пуціным гонка — хто першы сыдзе»

2021-09-29 12:22

Андрэй Іларыёнаў: «Паміж Лукашэнкам і Пуціным гонка — хто першы сыдзе» Андрэй Іларыёнаў — расейскі эканаміст і палітык, былы дарадца прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў эканоміцы, які пасьля адстаўкі перайшоў у апазыцыю. Цяпер ён старшы навуковы супрацоўнік Цэнтру палітыкі бясьпекі, жыве ў ЗША. У праграме Расейскай службы Радыё Свабода «Грані часу» яе вядоўца Мумін Шакіраў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 | fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org