be

Навіны

Павел Севярынец у СІЗА піша трэцюю кнігу «Беларусаліма»

2020-10-29 21:32

Павел Севярынец у СІЗА піша трэцюю кнігу «Беларусаліма» Рэдакцыя «Новага Часу» атрымала ліст ад палітвязня Паўла Севярынца, які знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. Ён дзякуе за падпіску на газету «Новы Час» і адзначае, што выданне — як «каўток свежага паветра». У самога Севярынца, кажа ён словамі класіка, «На Заходнім фронце без пераменаў»: «Падоўжылі “следства”... Болей »

Новы кліп ад беларускіх рэпераў Belaroots

2020-10-29 16:56

Новы кліп ад беларускіх рэпераў Belaroots Гурт Belaroots дэманструе сваё бачанне беларускае гравітацыі, якая цягне да гэтай зямлі ўсіх аднакарэнных. Відэа на мінулагодні сінгл гурта стварылі Сяргей Luft і Алег КаБэ.... Болей »

Прафэсар Алесь Краўцэвіч правёў 3 дні ў ізалятары

2020-10-29 16:36

Прафэсар Алесь Краўцэвіч правёў 3 дні ў ізалятары Доктар гістарычных навук, прафэсар Алесь Краўцэвіч правёў 3 дні ў ізалятары Горадні. Гісторыку прысудзілі штраф за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. У інтэрвію «Свабодзе» ён расказаў пра затрыманьне, турму, новых сяброў з ізалятару, суд, выхад на волю і паразважаў пра перамены ў Беларусі.... Болей »

З МДЛУ звальняюць дацэнтку кафедры італьянскай мовы і актывістку забастоўкі

2020-10-29 16:30

З МДЛУ звальняюць дацэнтку кафедры італьянскай мовы і актывістку забастоўкі З МДЛУ звальняюць Наталлю Дуліну, дацэнтку кафедры італьянскай мовы і актыўную ўдзельніцу страйкавага руху ва ўніверсітэце.Як стала вядома Еўрарадыё, 29 кастрычніка ёй патэлефанавалі з універсітэта і прапанавалі зайсці ў адміністрацыю і забраць сваю працоўную кніжку.Наталля Дуліна падтрымлівала студэнцкі... Болей »

Славуты опэрны сьпявак Ільля Сільчукоў выпусьціў кліп на хрысьціянскі гімн «Магутны Божа»

2020-10-29 16:00

Славуты опэрны сьпявак Ільля Сільчукоў выпусьціў кліп на хрысьціянскі гімн «Магутны Божа» Вядучы саліст Вялікага тэатру Беларусі, ляўрэат 16 міжнародных конкурсаў вакалістаў Ільля Сільчукоў учора трапіў у сьпіс на звальненьне з Опэрнага пасьля акцыі салідарнасьці. Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Веньямін два тыдні таму забараніў вернікам выконваць гімн «Магутны Божа».... Болей »

Ноч расстраляных паэтаў

2020-10-29 15:29

Ноч расстраляных паэтаў Сёння мы ўзгадваем самыя трагічныя падзеі 20 стагоддзя для беларускай культуры і літаратуры – массавае забойства лепшых творцаў, непапраўную страту для краіны, калі было фізічна знішчана цэлае пакаленне нацыянальнай эліты.Расстрэ́л 29 кастры́чніка 1937 году ўвайшоў у гісторыю як («чо́рная ноч»). У гэты... Болей »

Ціханоўская: справядлівасць і ўзаемадапамога — ідэя, якая вядзе нас наперад

2020-10-29 14:19

Ціханоўская: справядлівасць і ўзаемадапамога — ідэя, якая вядзе нас наперад 29 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — экс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская.Нацыянальная ідэя беларусам неабходная. Але не мусіць быць нязменнай — адна на ўсе вякі. У кожнага гістарычнага этапу, які праходзіць беларуская нацыя, можа быць свая, адрозная ад папярэдняй нацыянальная ідэя. Сёння гэта... Болей »

Дэкан факультэта БДУІР звальняецца — яна адмовілася адлічваць студэнтаў

2020-10-29 13:20

Дэкан факультэта БДУІР звальняецца — яна адмовілася адлічваць студэнтаў Дэкан факультэта камп'ютарных сістэм і сетак БДУІР Марына Лукашэвіч звальняецца. Яна адмовілася адлічаць студэнтаў свайго факультэта і напісала заяву на звальненне з 1 лістапада, паведамілі Еўрарадыё ва ўніверсітэце.Яе абавязкі будзе часова выконваць намдэкана Уладзімір Гаравы. Гэта не першыя звальненні... Болей »

Пастэрнак: калі ўстануць усе — усіх не звольняць

2020-10-29 13:04

Пастэрнак: калі ўстануць усе — усіх не звольняць Ад пачатку пратэстаў улады дэманструюць: для іх няма незаменных. Калі ты студэнт і ходзіш на акцыі пратэсту, то цябе трэба выкінуць з ВНУ ў армію ці на вуліцу. Калі ты выкладчык, медык, навуковец, рабочы — звольніць. Маўляў, і незадаволенага пакараем, і ўсіх астатніх напалохаем. А навучаць, лячыць, працаваць... Болей »

«Баюся, што праліецца вялікая кроў», — тэлезорка 90-х пра Лукашэнку і пратэсты

2020-10-29 11:51

«Баюся, што праліецца вялікая кроў», — тэлезорка 90-х пра Лукашэнку і пратэсты Арына Ястраб вяла перадачы на беларускім тэлебачаньні цягам амаль 20 гадоў. Звольнілі яе ў 2010-м, калі яна абурылася чорным сьпісам дзеячоў мастацтва, якіх нельга ўзгадваць на дзяржаўных тэлеканалах.Цяпер Арына Ястраб наведвае штотыднёвыя маршы пэнсіянэраў, ходзіць з плякатам, які зрабіла сама. Жанчына... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org