be

Навіны

“Так свабодзе. Не гвалту!” Як прайшоў першы ў Польшчы ланцуг салідарнасці

2020-08-20 17:56

“Так свабодзе. Не гвалту!” Як прайшоў першы ў Польшчы ланцуг салідарнасці   Вечарам 18-га жніўня ў горадзе Познань адбылася незвычайная падзея. Некалькі соцень жанчын расцягнуліся жывым ланцугом уздоўж пешаходнай вуліцы ў цэнтры горада.Пра мерапрыемства распавяла арганізатарка акцыі: – Сённяшняя падзея адбылася перадусім для беларусаў і беларусак, якія змагаюцца на вуліцах па... Болей »

Акцыі салідарнасці з Беларуссю ладзяцца ў Беластоку штовечар

2020-08-20 17:45

Акцыі салідарнасці з Беларуссю ладзяцца ў Беластоку штовечар   Акцыі салідарнасці з Беларуссю ладзяцца ў Беластоку штовечар пасля выбараў. Як і раней, месцам сустрэчы беларусаў ёсць вуліца Электрычная, на якой знаходзіцца беларускае консульства.Але ўдзельнікаў акцый у апошнія дні паменшала. Псіхалагічна цяжка сачыць за падзеямі апошняга тыдня ў Беларусі і гаварыць... Болей »

Акторы і персанал Берасцейскага драмтэатра запісалі зварот да ўладаў

2020-08-20 17:27

Акторы і персанал Берасцейскага драмтэатра запісалі зварот да ўладаў   Яны таксама выказваюць падтрымку Купалаўскаму тэатру. Акторы і персанал Берасцейскага драмтэатра запісалі моцны зварот да ўладаў, паведамляе «Еўрарадыё». «Немагчыма сілай, страхам і пераследам людзей за іншае меркаванне навязаць грамадству шчаслівую будучыню», – заяўляюць яны. «Гвалту ў Беларусі неабходна... Болей »

Украінскія музыкі знялі кліп у падтрымку Беларусі

2020-08-19 22:44

Украінскія музыкі знялі кліп у падтрымку Беларусі   БЕZ ОБМЕЖЕНЬ выпусцілі музычны кліп на песню „Героям” разам з Алегам Сабчуком (СКАЙ) Іванам Леньо, Сяргеем Салаўём (KOZAK SYSTEM) і Артурам Даніэлянам. Гэты трэк – гэта падтрымка ўкраінскіх воінаў, а таксама для ўсіх людзей, якія пратэстуюць цяпер у Беларусі.... Болей »

У Віцебску судзяць “дзяўчат у белым”

2020-08-18 22:47

У Віцебску судзяць “дзяўчат у белым”   За парушэнне адміністрацыйнага артыкула 23.34 у судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска Судзілі Дар’ю Александровіч і Алену Сляпцову.12-га жніўня яны выйшлі да крамы “Еўраопт” на Маскоўскім праспекце, узяліся за рукі і моўчкі стаялі на ходніках на знак пратэсту супраць міліцэйскага гвалту. Падобныя акцыі... Болей »

Святлана Куль: Ёсць канкрэтныя крокі, каб змяніць уладу

2020-08-18 22:22

Святлана Куль: Ёсць канкрэтныя крокі, каб змяніць уладу  Гарадзенская прафесарка гісторыі Святлана Куль звяртаецца да ўсіх беларусаў па дапамогу.Святлана Куль лічыць, што сёння ёсць магчымасць змяніць уладу знізу: – Гэта не толькі для Гародні, а для ўсёй Беларусі. Па-першае, у нас ёсць механізм, каб гэтую ўладу змяніць. Ёсць закон аб мясцовым самакіраванні.... Болей »

“Вясна” працуе над пошукам зніклых падчас акцый пратэсту грамадзян. Звяртайцеся!

2020-08-18 16:49

“Вясна” працуе над пошукам зніклых падчас акцый пратэсту грамадзян. Звяртайцеся! У перыяд з 9 па 14 жніўня ў Беларусі было затрымана каля сямі тысяч мірных пратэстоўцаў. Пра звестках МУС РБ у цяперашні час у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна (ЦІП ГУУС) знаходзяцца 6 грамадзян, з якімі праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні. Астатнія затрыманыя вызваленыя.Аднак у розных... Болей »

«Завялі ў дворык і паклалі тварам у асфальт». Акцёр Павел Святоха – пра затрыманне на мірнай акцыі ў Маладзечне

2020-08-18 16:19

«Завялі ў дворык і паклалі тварам у асфальт». Акцёр Павел Святоха – пра затрыманне на мірнай акцыі ў Маладзечне У рэдакцыю «Рэгіянальнай газеты» акцёр Мінскага абласнога драмтэатра Павел Святоха прыйшоў кульгаючы. Яшчэ не загаіліся нага і плячо, збітыя амапаўцамі пры затрыманні на плошчы ў Маладзечне. Цяпер мужчына на бальнічным. Пра затрыманне ўвечары 10 жніўня і пра знаходжанне ў Маладзечанскім РАУС Павел расказаў... Болей »

«Я ляжаў, а тры сьледчыя білі дубінкамі». Турыст з Расеі вызваліўся з турмы

2020-08-18 16:07

«Я ляжаў, а тры сьледчыя білі дубінкамі». Турыст з Расеі вызваліўся з турмы «Я ляжаў, а тры сьледчыя білі дубінкамі». Турыст з Расеі вызваліўся з турмы.... Болей »

Чэшскі ПЭН асуджае гвалт супраць дэманстрантаў

2020-08-18 15:58

Чэшскі ПЭН асуджае гвалт супраць дэманстрантаў Чэшскі ПЭН выказвае салідарнасць з народам Беларусі і заклікае беларускія ўлады паважаць правы чалавека.«Сябры Чэшскага ПЭН клуба, усведамляючы абавязак актыўна абараняць свабоду слова па ўсім свеце, асуджаюць гвалт з боку сілавых структур супраць дэманстрантаў, якія выказваюць сваю пазіцыю, а таксама... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org