be

Навіны

Барыс Гарэцкі: Улады вырашылі збіць хвалю пратэста

2020-06-22 19:44

Барыс Гарэцкі: Улады вырашылі збіць хвалю пратэста   Апошнімі днямі ўлады абрынулі рэпрэсіі на ўдзельнікаў вулічных перадвыбарчых пратэстаў. Сярод затрыманых апынуліся і журналісты. Абвастрэнне сітуацыі вакол СМІ абмяркуем з госцем Рацыі, намеснікам старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барысам Гарэцкім.Радыё Рацыя: У Беларусі перадвыбарчая кампанія... Болей »

Выбары-2020: гродзенцы каментуюць збор подпісаў і затрыманні

2020-06-22 19:37

Выбары-2020: гродзенцы каментуюць збор подпісаў і затрыманні У апошні дзень збору подпісаў за вылучэнне прэтэндэнтаў у прэзідэнты Hrodna.life пагаварыў з гродзенцамі пра ход кампаніі, зборы подпісаў і затрыманні.Збор подпісаў завяршыўся 19 чэрвеня. Ініцыятыўныя групы сямі прэтэндэнтаў у прэзідэнты здалі ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі подпісы для праверкі. Хто... Болей »

Ігар Маслоўскі: Людзі актыўна вылучаюцца ва ўчастковыя выбарчыя камісіі

2020-06-22 19:27

Ігар Маслоўскі: Людзі актыўна вылучаюцца ва ўчастковыя выбарчыя камісіі   Больш за 70 чалавек у Берасці вылучылі ў сябры ўчастковых выбарчых камісій прадстаўнікі берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада).Падача заяваў адбылася ў межах кампаніі „Права выбара”, усяго па вобласці вылучана прыкладна сотня актывістаў, — адзначыў палітык... Болей »

У Ліду на перамовы з грамадскім сектарам едзе Наталля Качанава

2020-06-22 15:29

У Ліду на перамовы з грамадскім сектарам едзе Наталля Качанава   Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава едзе сёння, 22 чэрвеня, у Ліду на перамовы з грамадскімі актывістамі і кіраўнікамі грамадскіх і палітычных арганізацыяў рэгіёну.На сустрэчу, якая адбудзецца ў Лідскім райвыканкаме, запрошаныя дзясяткі прадстаўнікоў грамадскага сектару. На... Болей »

„Шталаг 352” – лагер пад Менскам, які пераўзышоў Бухенвальд

2020-06-22 15:14

„Шталаг 352” – лагер пад Менскам, які пераўзышоў Бухенвальд   22 чэрвеня 1941 года пачалася вайна СССР і Нямеччыны. Каля трох мільёнаў чырвонаармейцаў трапіла ў палон на першым яе этапе. У Масюкоўшчыне пад Менскам месціўся адзін з найбуйнейшых лагераў – „Шталаг 352”.Распавядае экскурсавод Зміцер Марозаў: – Першы год існавання лагера быў самым цяжкім для ваеннапалонных.... Болей »

Праваабаронцу Ірыну Траццякову будуць судзіць “за апладысменты”

2020-06-22 15:10

Праваабаронцу Ірыну Траццякову будуць судзіць “за апладысменты”  Увечары 21-га чэрвеня яе затрымалі і завезлі ў Першамайскі РАУС для складання пратакола за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 19-га чэрвеня. У той дзень у Віцебску прайшла акцыя салідарнасці з затрыманымі прэтэндэнтамі на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах – Сяргеем Ціханоўскім і Віктарам Бабарыкам.Ірына Траццякова... Болей »

22-га чэрвеня – суды за „ланцуг салідарнасці” у Віцебску і Наваполацку

2020-06-22 15:05

22-га чэрвеня – суды за „ланцуг салідарнасці” у Віцебску і Наваполацку  У Віцебску будуць судзіць блогерку Алену Янушкоўскую, якую 19-га чэрвеня міліцыя затрымала разам з дачкой, Юліяй Уласенка.Алена Янушкоўская вяла прамую трансляцыю з віцебскага “ланцуга салідарнасці”, але пратаколы на абедзвюх склалі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Дзвюх жанчын затрымлівалі пяцёра... Болей »

Жыхары Ліды падтрымалі ланцуг салідарнасці

2020-06-22 15:01

Жыхары Ліды падтрымалі ланцуг салідарнасці   Каля 500 лідзян выйшлі на праспект Перамогі ў сваім горадзе і ўтварылі больш чым паўкіламетровы ланцуг салідарнасці.Такім чынам жыхары Ліды падтрымалі агульнарэспубліканскую ініцыятыву, да якой далучыліся многія беларускія гарады. Тых, хто стаяў у ланцугу альбо прагульваўся ўздоўж яго, вельмі актыўна... Болей »

Берасцейцы замест кармлення галубоў правялі марш у цэнтры горада

2020-06-22 14:48

Берасцейцы замест кармлення галубоў правялі марш у цэнтры горада   Сабрацца на традыцыйную акцыю па кармленні галубоў у Берасці на плошчы Леніна не далі прадстаўнікі міліцыі ды АМАП. Праезная частка была цалкам перакрытая.Але гэта не перашкодзіла ўдзельнікам штотыднёвага сходу прайсціся па вуліцах горада, – распавёў праваабаронца Раман Кісляк: – АМАП і міліцыя ачапілі... Болей »

Названы шорт-ліст Прэміі Цёткі за найлепшы твор для дзяцей

2020-06-21 21:28

Названы шорт-ліст Прэміі Цёткі за найлепшы твор для дзяцей Сёлета ў кароткі спіс літаратурнай намінацыі Прэміі Цёткі, якая даецца за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў, увайшлі шэсць кніг. Усяго ў поўным спісе было 27 намінантаў.Такім чынам, найлепшымі беларускімі кнігамі для дзяцей і падлеткаў, выдадзенымі ў 2019 годзе, сталі:     Аліна Длатоўская. Арнаменты.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org