be

Навіны

«Давайце будзем шукаць паразуменьня». У Вільні пасьля зьмены месца прайшла сустрэча зь пісьменьнікам Уладзімерам Арловым

2024-03-23 12:06

«Давайце будзем шукаць паразуменьня». У Вільні пасьля зьмены месца прайшла сустрэча зь пісьменьнікам Уладзімерам Арловым Напярэдадні Дня Волі Ўладзімер Арлоў і ягоны выдавец Яраслаў Іванюк правялі шэраг сустрэч зь беларусамі, якія жывуць у Літве. Расказваем, як прайшла сустрэча ў Вільні.22 сакавіка ў цэнтры дапамогі беларускім уцекачам «Замак» у Вільні прайшла сустрэча зь беларускім пісьменьнікам Уладзімерам Арловым, які... Болей »

Дырэктар фонду Kamunikat Яраслаў Іванюк: «Беларуская літаратура разьвіваецца, як кожная іншая»

2024-03-22 18:19

Дырэктар фонду Kamunikat Яраслаў Іванюк: «Беларуская літаратура разьвіваецца, як кожная іншая» Выдавец Уладзімера Арлова, беларус з Падляшша Яраслаў Іванюк, расказаў пра літаратурныя навінкі і працу заблякаванай у Беларусі інтэрнэт-бібліятэкі.«Насустрач дню Волі» — гэта назва туру па гарадах Балтыйскіх краін, які напярэдадні 25 сакавіка робяць пісьменьнік Уладзімер Арлоў і выдавец, дырэктар фонду... Болей »

Сустрэча з Уладзімерам Арловым у Вільні адбудзецца

2024-03-22 18:10

Сустрэча з Уладзімерам Арловым у Вільні адбудзецца Сустрэча зь беларускім пісьменьнікам Уладзімерам Арловым у Вільні ўсё ж адбудзецца, аднак у іншы час і ў іншым месцы, паведаміў тэлеграм-канал «Беларуская афіша».Першапачаткова імпрэзу плянавалі правесьці 22 сакавіка ў Музэі імя Івана Луцкевіча ў Вільні ў 18:30, аднак у выніку яе вырашылі перанесьці... Болей »

Як і навошта саветызавалі вобраз Кастуся Каліноўскага?

2024-03-22 18:05

Як і навошта саветызавалі вобраз Кастуся Каліноўскага? Кіраўнік паўстання 1863–1864 гадоў на беларускіх землях Кастусь Каліноўскі стаў тым рэдкім нацыянальным героем, станоўчы вобраз якога адраджалі ў савецкія часы. У дзень памяці Кастуся Каліноўскага прыгадваем, як гэта адбывалася. Якім чынам саветызавалі вобраз Каліноўскага і выкарыстоўвалі яго для ўплыву... Болей »

«Трэба імкнуцца да таго, каб час пра поўныя перамовы аб вызваленні палітвязняў надышоў як мага хутчэй»

2024-03-22 13:29

«Трэба імкнуцца да таго, каб час пра поўныя перамовы аб вызваленні палітвязняў надышоў як мага хутчэй» Еўрадэпутат ад Польшчы і Беларускі дом у Варшаве ініцыявалі ў Еўрапейскім парламенце выставу пра беларускіх палітвязняў.У Еўрапейскім парламенце з нагоды Дня волі згадалі беларускую тэматыку. З аўторку па чацвер там праходзіць выстава, прысвечаная беларускім палітвязням, у цэнтры экспазіцыі – лаўрэат... Болей »

Святлана Алексіевіч, Альгерд Бахарэвіч, Вольга Гапеева: беларускіх аўтараў вітаюць на Лейпцыгскім кніжным кірмашы

2024-03-22 12:05

Святлана Алексіевіч, Альгерд Бахарэвіч, Вольга Гапеева: беларускіх аўтараў вітаюць на Лейпцыгскім кніжным кірмашы 21 сакавіка ў Міжнародны дзень паэзіі афіцыйна пачала працу адна з вядомых падзей у кніжнай і медыя індустрыі Еўропы — Лейпцыгскі кніжны кірмаш. Беларускія паэты, пісьменнікі, мастакі, філосафы, перакладчыкі, музыканты, выдаўцы прымаюць удзел у форуме, які сабраў прадстаўнікоў сферы з усяго свету, піша... Болей »

Не стала Аляксея Каўкі

2024-03-21 22:04

Не стала Аляксея Каўкі Памёр літаратуразнаўца, гісторык, дыпламат і доктар філалагічных навук Аляксей Каўка. Яму было 86 гадоў. Пра смерць грамадскага дзеяча паведамілі ў сацсетках ягоныя сябры.Аляксей Каўка нарадзіўся 20 верасня 1937 года ў Равецкім Бары, што ў Чэрвеньскім раёне.Скончыў БДУ, Акадэмію грамадскіх навук пры... Болей »

27 нобэлеўскіх ляўрэатаў запатрабавалі вызваліць Алеся Бяляцкага і іншых беларускіх палітвязьняў

2024-03-21 21:31

27 нобэлеўскіх ляўрэатаў запатрабавалі вызваліць Алеся Бяляцкага і іншых беларускіх палітвязьняў Больш за два дзясяткі нобэлеўскіх ляўрэатаў падпісалі адкрыты ліст з заклікам неадкладна вызваліць палітвязьняў у Беларусі.Адкрыты ліст апублікаваў на сваім сайце беларускі палітоляг Дзьмітры Балкунец.Сярод падпісантаў — беларуская пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч... Болей »

Каля літаратуры. Гішпанская беларускасць Анхелы Эспіноса

2024-03-21 17:29

Каля літаратуры. Гішпанская беларускасць Анхелы Эспіноса Іншаземнасць — заўжды праблема і перспектыва. Бо досвед чужаніцы — шанец зразумець нібыта відавочнае і дакрануцца да амаль нябачнага. Альбо ўсё зразумець не так. Замежныя госцікі вынаходзяць беларускасць адзіным магчымым шляхам: праз спалучэнне сваёй іншасці з тутэйшым кантэнтам. Так ствараюцца новыя... Болей »

Мордар нашых дзён, сіла бяссільных і Дзень Волі: Толкін, «Валадар пярсцёнкаў» па-беларуску

2024-03-21 17:13

Мордар нашых дзён, сіла бяссільных і Дзень Волі: Толкін, «Валадар пярсцёнкаў» па-беларуску З новага выпуску на канале Андрэя Хадановіча даведаемся пра знакамітага брытанскага пісьменніка Джона Роналда Толкіна і яго галоўны твор «Валадар пярсцёнкаў».Колькі моваў ведаў і колькі прыдумаў Толкін? Чаму беларусы — гэта еўрапейскія «хобіты»? Трагедыя Першай сусветнай вайны, і як яна паўплывала на... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org