- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Тыднёвік Беларусаў Польшчы "Ніва" - адно з буйнейшых перыядычных выданняў на Падляшшы. Безумоўна, што асноўным момантам выдання з’яўляецца тэма Радзімы, краіны, да якой адносіцца нацыянальная свядомасць. Беларусь на старонках выдання - не заўсёды родная краіна. Не таму, што так мяркуюць аўтары, а менавіта... Болей »
Міра Лукша — журналістка, перакладчыца і пісьменьніца. нарадзілася ў 1958 годзе ў Гайнаўцы, паходзіць з этнічна ў значнай ступені беларускага рэгіёну на Беласточчыне, які належыць Польшчы. Па сканчэньні беларусістыкі і русістыкі ў Беластоку працуе журналісткай у тыднёвіку беларусаў у Польшчы "Ніва".... Болей »
Неаспрэчная функцыя друкаваных сродкаў масавай інфармацыі ў тым, што менавіта яны найбольш яскрава адлюстроўваюць жыццё грамадства, аб'ектыўна асвятляюць тыя або іншыя падзеі. Існаванне тыднёвіка "Ніва" на Беласточчыне само па сабе ўнікальна. Гэта сведчанне існавання тут беларусаў. Гартаючы старонкі... Болей »
Ніва — штотыднёвая газэта, што выдаецца беларускай меншасьцю ў Польшчы. Газэта была заснаваная ў 1956 годзе ў Беластоку Беларускім грамадзка-культурным таварыствам. Газэта сталася важным чыньнікам яднаньня беларускага насельніцтва ў раёнах, перададзеных Сталінам Польшчы ў 1944 годзе. «Ніве» давялося... Болей »
Творчасць Надзі – дотык, сустрэча, кожнае слова – вобраз, кожная думка – верш. Некалі мастак і музыка Алег Кабзар, адзін з нямногіх, каму ўдалося спалучыць Надзіны вершы з музыкай, сказаў, што яе паэзія “падобна кітайскім малюнкам на старой паперы, дзе вобраз размываецца і, нібы схаваны ў імгле, яго... Болей »
Зборнік апавяданняў Віктара Сазонава з поспехам мог бы стаць падручнікам для мытнай службы і Польшчы, і Беларусі. Дасціпныя здарэнні з жыцця кантрабандыстаў, спісаныя з рэальнага жыцця рэальных асоб, смешаць і адначасова змушаюць задумацца над тым, да чаго імкнецца большасць жыхароў памежнай зоны? Якія... Болей »
Хочаце верце, хочаце праверце, але мы ішлі ў Еўропу паступова і планамерна. Ад самага свайго нараджэння, гэта значыць з векапомнага 1956 года, калі Народная Польшча назвала нас беларусамі. І не хвалімся напрамкам, як іншыя новаеўрапейцы. Такі нораў, быць у засені. Дзякуючы яму мы выжылі ў халодным прыцемку... Болей »
Пакаленне вайны – трэцяя кніга тэтралогііі “Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны”. Кніга ахоплівае перыяд вайны і акупацыі – 1939-1944 гады. Так, як і папярэднія часткі тэтралогіі, яна базуецца на ўспамінах сведкаў мінулых гадоў і мінулых здарэнняў. Людзі, чыя памяць захавана на старонках кнігі, у... Болей »
23 września 1893 w Sokółce w rodzinie Marii i Aleksego Tarasiewiczów jako czwarte z kolei dziecko rodzi się Jan, ochrzczony następnie w obrządku prawosławnym. Ojciec jest podpułkownikiem armii carskiej, bohaterem wojny rosyjsko-tureckiej. Pochodzi ze szlachty z guberni mińskiej. Matka jest katoliczką... Болей »
Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім. — Што рабіць? — сумуе малы. — Кінь задаваку, — стараюся вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак.... Болей »