be

Наша Ніва

Наша Ніва. Выданьні

Наша Ніва 10/2006
pdf

Наша Ніва 10/2006

першая беларуская газэта

Страх як паліттэхналёгія. На гэтых выбарах апазыцыя змагаецца не з уладамі, а са страхам. У сабе болын, чым у выбарцах. Запалохалі незалежных сацыёлягаў — і мы ня маем зьвестак пра дынаміку рэйтынгаў пасьля тэлевыступаў і ўсебеларускага сходу лукашэнкаўцаў. Ёсьць вынікі лякальных апытаньняў, што дыямэтральна... Болей »

Наша Ніва 9/2006
pdf

Наша Ніва 9/2006

першая беларуская газэта

Правал сцэнару "кіраваных выбараў". Казулін расказаў усё, што ведаў. Няма падставаў не давяраць ягоным расказам — ён жа ва ўсім гэтым удзельнічаў. Карціна адкрылася, скажам шчыра, жудкая. Трохі няясна, праўда, на што разьлічваюць сьпічрайтэры экс-рэктара: няўжо ж выбарцы захочуць памяняць аднаго прадстаўніка... Болей »

Наша Ніва 8/2006
pdf

Наша Ніва 8/2006

першая беларуская газэта

Чэскія інтэрвэнты, беларускія разьведчыкі і хлопец Каліта. У адным з апавяданьняў Андрэя Сіняўскага — расейскага пісьменьніка і палітвязьня савецкіх часоў, сьледчы паказвае затрыманаму, які запытаўся. у чым яго падазраюць, людзей на вуліцы і кажа: «Гэта іх падазраюць, ты ўжо асуджаны». Гэтая сцэна —... Болей »

Наша Ніва 7/2006
pdf

Наша Ніва 7/2006

першая беларуская газэта

Дэмакратычныя сілы праводзілі сваю кампанію амаль бясшумна, што тлумачылі абмежаваньнямі Выбарчага кодэксу. Калі так і пойдзе і ўзьняць палітычную актыўнасыть грамадзтва ім ня ўдасца. Мілінкевіча чакае чацьвертае месца ў сьпісе Ярмошынай, лідэраў партый — дыскрэдытацыя. а кааліцыю — распад, піша Віталь... Болей »

Наша Ніва 6/2006
pdf

Наша Ніва 6/2006

першая беларуская газэта

Карані і мэта праекту "Казулін”. Палітычная рада Аб'яднаных дэмакратычных сілаў вырашыла спыніць перамовы з Казуліным. Адбылося гэта толькі 8 лютага, за 40 дзён да выбараў, хоць незалежная экспэртная супольнасьць даўно папярэджвала, што праект "Казулін" можа быць сьвядомым ашуканствам дэмакратычнага... Болей »

Наша Ніва 5/2006
pdf

Наша Ніва 5/2006

першая беларуская газэта

Лукашэнкавы абяцаньні на трэці тэрмін: умацаваньне незалежнасьці і мадэрнізацыя. Што вынікае з праграмнага інтэрвію А.Лукашэнкі беларускім тэлеканалам? Насамперш А.Лукашэнка паабяцаў курс на ўмацаваньне незалежнасьці: «Усё-такі пагадзіцеся, мы пабудавалі сувэрэнную і незалежную дзяржаву ў Беларусі.... Болей »

Наша Ніва 4/2006
pdf

Наша Ніва 4/2006

першая беларуская газэта

Перадусім дзякую тым людзям, якія ў 25-градусны мароз на мінулым тыдні даносілі газэту чытачам. У жыцьці заўжды ёсьць месца подзьвігу. Што ёсьць геройства сёньня? Якія ўчынкі зь сёньняшняга дня ўвойдуць у хрэстаматыі беларускага ўчынку? Чыімі імёнамі заўтра назавуць вуліцы нашых гарадоў? Адказ на пытаньне... Болей »

Наша Ніва 3/2006
pdf

Наша Ніва 3/2006

першая беларуская газэта

Адны чытачы прапануюць: вы б адчынілі свае шапікі для незалежнай прэсы або здавалі свае газэты на продаж у супэрмаркеты, дзе ляжаць «Гастраном» і «БелГазета». Людзі наіўна думаюць, што гэта магчыма. Каб прадаваць газэту, скажам, у краме «Акіян», трэба атрымаць узгадненьне ў ідэалягічным аддзеле гарвыканкаму.... Болей »

Наша Ніва 2/2006
pdf

Наша Ніва 2/2006

першая беларуская газэта

Перад 100-годзьдзем «Нашай Нівы» напрогпваюцца параўнаньні таго рэжыму і гэтага. Пры цару Мікалаю П асобныя нумары канфіскоўваліся, іншыя выходзілі зь белымі плямамі цэнзуры, але цар не забараняў распаўсюду беларускіх газэтаў. У італьянцаў ёсьць прымаўка cosa cara, cosa rara — дарагую рэч цяжка здабыць.... Болей »

Наша Ніва 1/2006
pdf

Наша Ніва 1/2006

першая беларуская газэта

Чытачы "Нашай Нівы" выявіліся сапраўднымі грамадзянамі. Колькасьць падпісчыкаў пасьля Новага году вырасла на 320 чалавек, і зьвесткі працягваюць надыходзіць. Ён хацеў запалохаць, а сутыкнуўся з радыкалізацыяй грамадзянскага духу. Гэта нармальная рэакцыя нармальнай нацыі. Дзякуй тым 47 чытачам, якія прапанавалі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org