- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паэты планеты
У серыі “Паэты планеты” выйшла больш за сотня перакладных і арыгінальных зборнікаў паэзіі.
Зручны кішэнны фармат. Але ў гэтых маленькіх выданнях — толькі самыя лепшыя паэтычныя творы сапраўдных геніяў сусветнай паэзіі. Менавіта такую канцэпцыю серыі «Паэты планеты» распрацаваў выдавец і перакладчык Зміцер Колас сумесна з рэдкалегіяй праекта. Вершы старажытнагрэчаскай паэткі Сапфо і чатырохрадкоўі Умара Хаяма, перакладзеныя з персідскай, неўміручыя санеты Шэкспіра і творы знакамітага Гётэ, паэзія Петраркі, творчыя эксперыменты лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі па літаратуры з Чылі Габрыэлы Містраль і вершы пачынальніка новай паэзіі Рыльке — усе гэтыя кнігі ўжо пабачылі свет у межах праекта «Паэты планеты».
Апошнім часам вядомая серыя вершаваных малафарматных кніг “Паэты планеты” працягнула свой выхад пры ўдзеле фонда Kamunikat.org У Беластоку выйшлі кнігі вершаў Уладзіміра Арлова, Андрэя Хадановіча і Уладзіміра Няклаева.
Укладальнік: Лявон Баршчэўскі.
Рэдкалегія: Л. Баршчэўскі, Зм. Колас, В. Сёмуха, А. Хадановіч, Г. Янкута
Дызайн: Марцін Русецкі.
Язэп Пушча (1902 - 1964) - беларускі паэт, адна з галоўных постацяў легендарнага "Узвышша" - перажыў узлёты і расчараванні савецкай эпохі, у часы сталінскага тэрору быў на доўгія 28 гадоў адарваны ад Бацькаўшчыны. У зборнік уключаны самыя шчырыя лірычныя творы паэта, напісаныя ім на працягу ўсяго свядомага... Болей »
Багдан Ігар Антоныч (1909–1937) – украінскі паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнаўца, «закаханы ў жыццё паганец». Праз афіцыйную забарону шырокую вядомасць яго творы атрымалі толькі ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Але пры гэтым Антоныч зрабіў моцны ўплыў на сучасную ўкраінскую паэзію. У кнігу ўлучаныя... Болей »
Паўль Цэлан (1920–1970) – адзін з самых значных і ўплывовых нямецкамоўных паэтаў ХХ стагоддзя габрэйскага паходжання. Яго вытанчаная паэзія напоўненая рэфлексіяй над магчымасцямі мовы і камунікацыі ва ўмовах пасляваеннага часу і перажывання досведу Халакосту. Кнігу выбраных вершаў Паўля Цэлана склалі... Болей »