- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Раман «Птушкі i гнёзды» i аповесць «Золак, убачаны здалёк» даволі даўно вядомыя нашаму чытачу, перакладзеныя на некалькі еўрапейскіх моў, а таксама i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка» ўтвараюць своеасаблівы таленавіты трыпціх, тройчы па-рознаму арыгінальна, яскрава... Болей »
Гэтая кніга — успаміны колішняга вязьня расейска-савецкіх канцлягераў Юрася Дубовіка. Сьведка мінулай эпохі, аўтар шчыра апавядае прa ўсё, што перажыў, што ведаў, чуў i бачыў. Нягледзячы на цяжкія выпрабаваньні, Юрась Дубовік захаваў сваю годнасьць, пранёс у сэрцы любоў да свае Бацькаўшчыны. Для шырокага... Болей »
Кніга пра аднаго з найбольш выбітных беларускіх вайскоўцаў Барыса Рагулю раскрывае цікавыя і вызначальныя моманты з жыцьця кіраўніка Наваградзкага Эскадрону часоў Другой Сусьветнай вайны. Але гэта кніга ня толькі пра Барыса Рагулю, але і пра час у які ён жыў і змагаўся. Аўтар выданьня, дасьледчык беларускай... Болей »
Кніга беларускага эміграцыйнага даследчыка Лявона Юрэвіча «Шматгалосы эпісталярыум» (20-я кніга серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з’яўляецца зборам матэрыялаў, прысвечаных эпісталярнай спадчыне паваеннай эміграцыі. Аўтар робіць спробу асэнсавання спецыфікі эпісталярыяў як гістарычнай крыніцы. Шматлікія... Болей »
7 год у ГУЛагу за 7 гадзін. «У капцюрох ГПУ» — аповесць Францішка Аляхновіча, адразу па выданні ў 1934 г. перакладзеная на розныя мовы свету. Беларускі літаратар з Вільні задоўга да Салжаніцына ды Шаламава апісаў канцлагерную сістэму ў Савецкім Саюзе, якую зведаў знутры. Аляхновіч звяртаецца да чытача... Болей »
Перапоўненыя палітвязьнямі камэры, катаваньні, этапы, штрафныя ізалятары. Гэта ня сталінскія 1930-я. Гэта Беларусь 2020-х. Пра свой турэмны досьвед востра, дасьціпна, з надзеяй на дэмакратычную будучыню краіны апавядае журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч. У кнізе выкарыстаныя малюнкі аўтара. Імёны... Болей »
Кожная вёска мае сваю гісторыю, свае звычаі, свае песні і сваю мову. Гаворка адной вёскі адрозніваецца ад гаворкі другой. У гэтым адметнасць. Ды і седзячы на лавачках перад плотам жанчыны, дзяўчаты спяваюць нібыта такія ж, нібыта тыя самыя песні, але ў кожнай вёсцы свая версія, непадобная да іншых. Кніга... Болей »
Аповесці “Данута” і “Развітанне з ілюзіямі”, а таксама сялянская драма “Канец свету”, якая стала драматургічнай версіяй рамана “Вершалінскі рай”, складаюць зборнік выбраных твораў Аляксей Карпюка. У кнігу таксама уключаны публіцыстычныя творы. Значную частку зборніка складаюць прыклады эпісталярнай спадчыны... Болей »
Кніга гутарак «Падзяліцца поўняй» — яскравы доказ таго, што ад біблейскіх часін для чалавека было і застаецца найважнейшым у жыцці, каб з ім акаляючыя яго людзі дзяліліся не толькі хлебам, а і небам...... Болей »
Аповесць беларускага пісьменніка Сяргея Грахоўскага (1913-2002) «Зона маўчання», напісаная на дакументальнай аснове, перадае драматызм перажытага ў гады сталінскіх рэпрэсій. Я пасціў перад споведдзю дваццаць гадоў, каб прычасціцца глытком свабоды. I вось дачакаўся яе ў пару сваей позняй восені. Кароткая... Болей »