be

Панізьнік Сяргей

Панізьнік Сяргей

Панізьнік Сяргей (10.05.1942, в. Бабышкі Мёрскага р-ну Віцебскай вобл.), беларускі паэт, перакладчык, удзельнік беларускага адраджэнскага руху.

Пачаў друкаваць вершы з 1959. У 1967 скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча Савецкай арміі і Ваенна-марскога флоту і пачаў працаваць ваенным журналістам. У верасьні 1969 без уласнай згоды быў пасланы ў савецкія акупацыйныя войскі ў Чэхаславакіі (перад выездам яму паведамілі, што накіроўваюць у ГДР). Знаходзіўся пераважна ў Мілавіцы пад Прагай, дзе працаваў у армейскай дывізіённай газэце. Завязаў знаёмствы і падтрымліваў сяброўскія адносіны з чэскімі пісьменьнікамі і навукоўцамі, якія цікавіліся Беларусьсю (найперш з Вацлавам Жыдліцкім), а таксама зь Міхасём Забэйдам-Суміцкім і некаторымі іншымі прадстаўнікамі старой хвалі беларускай эміграцыі ў Чэхіі. Знаходжанне ў Чэхаславакіі прыгнятала журналіста і паэта, бо тут ён да таго ж быў вымушаны насіць савецкую вайсковую форму, адчуваў сябе міжвольным акупантам. П. пачынае асуджаць увод войскаў Варшаўскага пакту ў Чэхаславакію і ў 1970 публічна просіць прабачэньня ў чэскіх вучоных і журналістаў за акупацыю іх Бацькаўшчыны. Пра гэта становіцца вядома ў спэцорганах арміі. П. дапытваюць, запалохваюць, шантажуюць, пастаянна за ім наглядаюць. Такім жа чынам затым будуць абыходзіцца і зь ягонай жонкай беларускай паэткай Яўгеніяй Янішчыц.

У канцы 1970 у Менск, у Саюз пісьменьнікаў Беларусі, за подпісам начальніка палітаддзелу дывізіі дасылаецца ліст пра тое, што П., «находясь за рубежом родной страны, устанавливал недозволенные личные связи с местными гражданами, в разговорах неправильно толковал интернационалистскую политику Коммунистической партии и Советского правительства... В практической деятельности и повседневной жизни проявляет элементы чуждых советской морали национализма и недовольства... Такой человек не должен быть в рядах Союза писателей». Маладога ваеннага журналіста зьбіраюцца выслаць у Забайкальле, але з-за цяжарнасьці жонкі вымушаныя былі вярнуць у Беларускую ваенную акругу. Тут ён, жывучы ў ваенным гарадку пад Менскам, працаваў журналістам і сакратаром рэдакцыі ў дывізіённай газэце, працягваючы сваю паэтычную творчасць, прасякнутую ў шэрагу вершаў патрыятычнымі матывамі, сустракаючыся з колішнімі ўдзельнікамі «Акадэмічнага асяродку» беларускіх навукоўцаў, разгромленага ў 1974, падтрымліваючы адносіны з асобамі, якія былі пад наглядам спэцорганаў, у тым ліку з Ларысай Геніюш. Нарэшце ўлады канчаткова зразумелі, што маральна зламаць і застрашыць П. ім ня ўдасца, і тады прыступілі да больш рашучых дзеяньняў. У кастрычніку 1976 ён, у абстаноўцы разьвязанай шалёнай прапаганды, быў выключаны з КПСС, а 01.01.1977 звольнены з працы. Гэтым жа часам перад Саюзам пісьменьнікаў Беларусі было пастаўлена пытаньне аб выключэньні паэта з сваіх шэрагаў. Але выключэньня не адбылося - большасьць Прэзідыюму пісьменьніцкай арганізацыі не прагаласавала за такое пакараньне. Некалькі месяцаў П. быў беспрацоўным. Затым праз знаёмых уладкаваўся фэльчарам у траўмабрыгаду хуткай дапамогі. І толькі праз пэўны час яму ўдалося вярнуцца да творчай дзейнасьці і атрымаць магчымасьць больш-менш свабодна друкаваць свае творы. На сёньня П. - аўтар 13 кніжак паэзіі і дакумэнтальнай прозы, за заслугі перад беларускай культурай узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны, а перад латыскай - ордэнам «Трох зорак» (1998).

Крыніца: Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956-1991). Даведнік

Панізьнік Сяргей. Выданьні

Слова на добры дзень
pdf

Слова на добры дзень

лірыка
Панізнік Сяргей

Творчае крэда гэтай кнігі паэт перадае наступным чынам: «Маці аднойчы сказала: трэба з людзьмі жыць так, каб заўсёды заставалася слова на дабрыдзень...» Гэта значыць, каб кожная сустрэча была шчырай і цікавай, каб кожны чалавек клапаціўся аб росквіце Радзімы.... Болей »

Кастры Купалля
pdf

Кастры Купалля

Лірыка
Панізьнік Сяргей

Нарадзіўся Сяргей Панізнік у 1942 годзе на Міёршчыне. Скончыў Магілёўскае медыцынскае вучылішча, працаваў фельчарам, факультэт журналістыкі Вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Вершы Сяргея Панізніка друкаваліся на старонках рэспубліканскіх газет і часопісаў. «Кастры Купалля» — першая кніжка маладога... Болей »

Скарыніч
pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск “Скарыніча” прысвечаны надзённым пытанням нацыянальнай тоеснасці, гістарычнай працаздольнасці беларусаў у святле іхняе нацыянальнае ідэі, адлюстраванай цягам стагоддзяў у мастацкай літаратуры, грамадскай думцы Беларусі.... Болей »

Скарыніч
pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чытачу прапануюцца творы беларускай літаратурнай класікі, прысвячэнні М. Багдановічу, Ул. Караткевічу, малавядомыя старонкі спадчыны М. Лабойкі, І. Грыгаровіча, І. Насовіча, П. Шпілеўскага, В. Ластоўскага, Я. Хлябцэвіча, Б. Тарашкевіча, Ул. Дубоўкі, М. Улашчыка; скарыназнаўчыя матэрыялы, архіўныя сведчанні... Болей »

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы
pdf

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы

Зборнік эсэ, вершаў, прысвячэнняў

Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер. Першую частку... Болей »

Літаратурная Беларусь 2 (186) 2022
pdf

Літаратурная Беларусь 2 (186) 2022

Культурна-асветніцкі праект

Здавалася б, пытанне ў назве бессэнсоўнае, бо ўсім вядома, што Беларусь — усходнееўрапейская краіна. Усё так, калі б не адзін парадокс: у Заходняй Еўропе ўсе краіны Цэнтральнай Еўропы таксама лічацца ўсходнееўрапейскімі. Іншымі словамі, Цэнтральная Еўропа ўключае толькі тыя краіны, якія бачаць сябе ў... Болей »

Літаратурная Беларусь 3 (163) 2020
pdf

Літаратурная Беларусь 3 (163) 2020

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

У сакавіку адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння беларускага пісьменніка, дзеяча культуры і хрысціянскага руху Язэпа Германовіча (Вінцука Адважнага). Язэп Германовіч нарадзіўся ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага павета Віленскай губерні (цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці). Паходзіў з сялянскай сям’і:... Болей »

Літаратурная Беларусь 5 (153) 2019
pdf

Літаратурная Беларусь 5 (153) 2019

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Дыму без агню не бывае. Прынамсі так гаворыць старадаўняя мудрасць, вядомая яшчэ з тых дапатопных часоў, калі зямля плавала на трох кітах. Усё далейшае развіццё чалавецтва толькі пацвярджала праўдзівасць гэтых слоў. Не згубілі яны сваю актуальнасць і сёння. На пачатку пра дым. У інтэрв’ю радыё «Срэбны... Болей »

Літаратурная Беларусь 11 (123) 2016
pdf

Літаратурная Беларусь 11 (123) 2016

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Можна, канечне, называць яго «адным з найстарэйшых літаратараў Беларусі», лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, шматгадовым рэдактарам «ЛіМа», экс-дэпутатам беларускага парламента, але пры ўсім тым наўсуцэль забыцца напісаць, што Анатоль Вярцінскі, якому 18 лістапада споўнілася 85 гадоў, вельмі... Болей »

Літаратурная Беларусь 8 (120) 2016
pdf

Літаратурная Беларусь 8 (120) 2016

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

У той час, як Раману Жыгараву з Akute адмовілі ў наданні статусу творчага работніка без усялякага Кодэкса проста таму, што не ведае нотаў. Дый пункт 1.15 падпісанага Кодэкса сведчыць, што «творчы работнік — грамадзянін, які займаецца творчай дзейнасцю, незалежна ад таго, з’яўляецца ён чальцом творчага... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org