- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Малюнак алоўкам і жывапіс акварэллю я здаў лёгка. Нават не перажываў за гэтыя нацюрморты. У сёмым і восьмым класе я па тры разы на тыдзень маляваў і пісаў акварэллю ў студыі Палаца школьнікаў. Заперажываў я на кампазіцыі, бо вырашыў напісаць шматфігурную карціну з хлопцамі і коньмі. У маёй карціне чорныя... Болей »
Якава Арыстархавіча арыштавалі ў 1948 годзе. Не адразу пасля выгнання немцаў і аднаўлення савецкай улады ў 1944-м, крыху счакалі, далі магчымасць пажыць, пацешыцца воляй. Сядзеў Якаў Арыстархавіч яшчэ да вайны, «пры тых Саветах», як называлі той час, «за эксплуатацию чужого труда». Асуджаны быў 23 красавіка... Болей »
Нкусаўцы, каму было загадана забраць Якава Арыстархавіча, прыехалі з Камянца ноччу (найбольшую актыўнасць гэтая ўстанова праяўляла ўначы) на грузавой машыне, «палутарцы». Іх было двое: малодшы лейтэнант Ступін і вадзіцель старшы сяржант Гарачка. Спыніліся ў Прусцы. «Палутарку» паставілі каля царквы... Болей »
Вуліца была ўскраіннай. Хат на ёй небагата. Недзе было развярнуцца вуліцы. Адным канцом яна ўпіралася ў снулае зялёнае балотца. Другім — у чорны высокі насып чыгункі, за якім распасцёрліся жоўтыя пяскі, амаль голыя, зрэдку толькі прастрочаныя самотнымі кусцікамі крывава-чырвонага ракітніку. Прачыналіся... Болей »
Даўно цвялілася думка напісаць пра іх, ды штосьці запыняла. Напэўна, тое, што занадта добра, можна сказаць — блізка ведаў іх. І саміх, а найперш — іхніх дзяцей, сваіх аднагодкаў, альбо трохі старэйшых ці маладзейшых. Мусіць, апошняя акалічнасць і замінала паглядзець, убачыць суседак трошкі збоку, так... Болей »
Я заўсёды памятаў пра іх, але пад старасць яны пачалі ўспамінацца і сніцца ўсё часцей. Недзе з дванаццаці гадоў мы з нецярпленнем у канцы вясны чакалі канікулаў. Наперадзе было лета і з намі ўвесь гэты час былі коні. Пачыналі мы прывыкаць да іх яшчэ раней, меншымі былі паводчыкамі ў старэйшых хлопцаў... Болей »
Як і ўсе вялікія прыгоды, мае пачаліся з сямейнага скандалу. Вярнуўся з работы, есці хочацца, а мая ненаглядная чарговы серыял глядзіць, адарвацца ад тэлевізара не можа. Я гэтак далікатненька намякаю, што галодны мужчына — горай за афрыканскага льва. А яна — пачакай трошкі, сотую серыю дагледжу і пачну... Болей »
Час ад часу ў Пруску стала прыязджаць кінаперасоўка. Сялянская фурманка з канём — гэта кінамеханік Радзівон Сапега са сваёй кінагаспадаркай. Першымі пра кіно звычайна даведваліся дзеці, паведамляючы пра гэтую не абы-якую падзею бацькам. Апроч таго, Сапега вывешваў на магазін, з дазволу Салівэся, аркуш... Болей »
Хруцкі адшчапіў замок, і ў пакой зайшла паўнацелая жанчына, паставіла на стол паднос, на якім былі цёмныя гаршчэчкі, графін з гарэлкай і хлеб. Пры гэтым яна няспешна агледзела Хруцкага зверху ўніз і ўсміхнулася: «Прыемнага вам апетыту»... Болей »
Надыходзіла ўжо лета, а разам з гэтым спрыяльным часам набягаў і не вельмі прыемны — апошняя перад дзяржэкзаменамі сесія. У скверах зелянелі дрэвы, на вуліцы сталіцы з раніцы прывозілі вялізныя бочкі з танным белым сухім віном, якое можна было ўжываць замест надакучлівага хлебнага квасу, у пракураных... Болей »