be

Пракаповіч Ігар

Пракаповіч Ігар

Пракаповіч Ігар Міхайлавіч, нарадзіўся 9.12.1960 у г. Паставы Віцебскай вобласці. Закончыў геафак БДУ (1985) і аспірантуру Нацыянальнага Інстытута Адукацыі (1999). Працуе настаўнікам геаграфіі і астраноміі СШ №1 г. Паставы і Пастаўскай раённай гімназіі. Сфера інтарэсаў: літаратура, геаграфія, гісторыя, тапаніміка, педагогіка, краязнаўства. Выдаў зборнікі паэзіі: “Рэха малітваў”(1993), “Намагнічаны космас”(1996), “Шляхі наканаванага бязмежжа”(1999), “Я Вас каханнем растрывожу...” (2005), “Луска вечнасці” (2005), “Белая Панна” (2007), “Калядны ранак” (2007), “Хірургічная адысея дзядзькі Антона” (2009).

Аўтар кніг па краязнаўстве: “Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна”(1994), “Адкуль паходзяць назвы. Назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна”(2000), “Крыжы і камяні”(2003), “Манькавічы” (з А. Вансовіч і І. Заяц) (2004), “Насельніцтва Пастаўскага краю” (2004), “Ваколіцы Паставаў” (2004), “Мястэчка каля пушчы: Груздава і ваколіцы” (з І. Собаль) (2005), “И край родной откроет тайны..»(2006), «Мястэчка над возерам: Задзеўе і ваколіцы» (з І. Заяц) (2006), «Гута-Голбія» (з М. Арэхам) (2007), “Чароўны край – Пастаўшчына: (гісторыка-краязнаўчы курс “Паставазнаўства”)” (2009). Укладальнік кнігі “Дзе Мядзелка песні пяе...”(Пастаўшчына літаратурная) (2006) і фотаальбому “Паставы” (2006).

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член-карэспандэнт міжнароднай Акадэміі арганізацыйных і упраўленчых навук. Член Вучонага савета беларускага геаграфічнага таварыства. Старшыня раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Пераможца Віцебскага абласнога конкурсу “Настаўнік года-95”. Пераможца рэспубліканскага конкурсу Таварыства беларускай школы “Беларускі настаўнік года 2009”, лаўрэат звання “Чалавек года Віцебшчыны 2009”.

Пракаповіч Ігар. Выданьні

Назвы нашых вёсак
pdf

Назвы нашых вёсак


Пракаповіч Ігар

Кніга ўяўляе сабой аманімічны слоўнік: у алфавітным парадку падаюцца варыянты сэнсавага значэння і паходжання 480 назваў населеных пунктаў Пастаўскага раёна. Гэта першае выданне па тапаніміі гарадскіх паселішчаў і вёсак паўночна-заходняга рэгіёна Беларусі. Кніга будзе карысная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй... Болей »

1812. Вайна на Пастаўшчыне
pdf

1812. Вайна на Пастаўшчыне


Пракаповіч Ігар, Шышко Вадзім

У кнізе разглядаюцца малавядомыя старонкі вайны 1812 года на Пастаўшчыне, прасочваецца рух войск, аналізуюцца адносіны розных слаёў насельніцтва да гэтай вайны, падаюцца легенды і паданні, звязаныя з падзеямі таго часу. Выданне будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. Увазе чытачоў... Болей »

Назвы нашых мясцін
pdf

Назвы нашых мясцін


Пракаповіч Ігар

У новай кнізе пісьменніка і краязнаўцы Ігара Пракаповіча тлумачыцца паходжанне і сэнс назваў рэк, азёр і населеных пунктаў Пастаўскага раёна (каля 700 назваў), а таксама назваў вуліц г. Паставы. Падаецца іх класіфікацыя, размеркаванне па групах і тэрыторыі, прапануюцца слоўнікі: гідранімічны, айканімічны... Болей »

Вышкі
pdf

Вышкі


Пракаповіч Ігар

Новую кнігу пісьменніка і краязнаўцы Ігара Пракаповіча склалі невялікія празаічныя творы абстрактна-крытычнага жыццёва-філасофскага зместу з вялікай доляй гумару і несур’ёзнасці, якія аўтар назваў «вышкі». Кніга будзе цікавая ўсім, хто мае свой погляд на рэчаіснасць і навакольны свет.... Болей »

Пошукі забытага шляху
pdf

Пошукі забытага шляху


Пракаповіч Ігар

У новай кнізе пісьменніка і краязнаўцы Ігара Пракаповіча распавядаецца пра аўтарскую гіпотэзу старадаўняга воднага шляху, які праходзіў праз рэкі Дзвіна, Дзісна, Мядзелка, Нарачанка, Вілія і сістэму Нарачанскіх азёр. Прыводзяцца гістарычная доказы яго існавання, апісваецца школьная экспедыцыя па вывучэнню... Болей »

Парфорснае паляванне ў Паставах
pdf

Парфорснае паляванне ў Паставах


Пракаповіч Ігар

Паставы на працягу свайго існавання былі невялічкім гарадком, мястэчкам, якое рэдка аказвалася ў гушчыні вялікіх падзей і здарэнняў. Таму жыццёвыя шляхі знакамітых асоб — людзей, што раскручвалі спіраль гісторыі, звычайна праходзілі далёка ад тутэйшых мясцін. Але былі часы, калі па пастаўскіх вуліцах... Болей »

Парфорснае паляванне ў Паставах
pdf

Парфорснае паляванне ў Паставах


Пракаповіч Ігар

Паставы на працягу свайго існавання былі невялічкім гарадком, мястэчкам, якое рэдка аказвалася ў гушчыні вялікіх падзей і здарэнняў. Таму жыццёвыя шляхі знакамітых асоб — людзей, што раскручвалі спіраль гісторыі, звычайна праходзілі далёка ад тутэйшых мясцін. Але былі часы, калі па пастаўскіх вуліцах... Болей »

За смугою мінулых часоў
pdf

За смугою мінулых часоў

Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю
Пракаповіч Ігар

У кнізе прадстаўлена старажытная гісторыя Пастаўшчыны з каталогамі-апісаннямі ўсіх выяўленых на сёння археалагічных помнікаў, якія падзелены на групы: гарадзішчы, селішчы, курганныя могільнікі, капішчы. Значная частка гістарычных помнікаў адкрыта вучнямі – удзельнікамі навуковага краязнаўчага таварыства... Болей »

Пошукі забытага шляху
pdf

Пошукі забытага шляху


Пракаповіч Ігар

У новай кнізе пісьменніка і краязнаўцы Ігара Пракаповіча распавядаецца пра аўтарскую гіпотэзу старадаўняга воднага шляху, які праходзіў праз рэкі Дзвіна, Дзісна, Мядзелка, Нарачанка, Вілія і сістэму Нарачанскіх азёр. Прыводзяцца гістарычная доказы яго існавання, апісваецца школьная экспедыцыя па вывучэнню... Болей »

Снежны вэлюм шыпшыны: чорныя і белыя вершы
pdf

Снежны вэлюм шыпшыны: чорныя і белыя вершы

зборнік паэзіі
Пракаповіч Ігар

У новай кнізе вядомага паэта і краязнаўцы Ігара Пракаповіча, у якую ўвайшлі вершы розных гадоў, адлюстраваліся складаныя варункі жыцця чалавечага, у вірах якога спалучаюцца хвалі высокай духоўнасці і прыніжанай пачуццёвасці, самаахвярнага патрыятызму і здрадніцкай абыякавасці, узнёслага кахання і шэрай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org