be

Навіны

У Варшаве прэзэнтавалі пераклад кнігі пра катаваньні жанчын на Акрэсьціна ў жніўні 2020-га

2023-11-21 17:00

У Варшаве прэзэнтавалі пераклад кнігі пра катаваньні жанчын на Акрэсьціна ў жніўні 2020-га 20 лістапада кнігу пад назвай «Cela #18» прэзэнтавалі ў Варшаве.«Cela #18» — гэта сьведчаньні жанчын, якія ў жніўні 2020 году былі кінутыя ў камэру № 18 на Акрэсьціна і амаль тыдзень правялі ў ёй бязь ежы, вады, лекаў, сродкаў гігіены і — без паветра. 11 квадратных мэтраў чатырохмеснай камэры на 36 чалавек... Болей »

Алесь Аркуш прэзентаваў сваю новую кнігу «Вечар - як сон...»

2023-11-21 16:38

Алесь Аркуш прэзентаваў сваю новую кнігу «Вечар - як сон...»  „Вечар – як сон, у якім шмат агнёў” – так называецца новая кніга пісьменніка і нашага рэдакцыйнага калегі Алеся Аркуша.Яе прэзентацыя адбылася ў беларускім хабе „Новая Зямля” ў Беластоку: – Гэтая кніга ўтрымлівае раман і шэраг апавяданняў. Гэтыя апавяданні як бы дадаюць да разумення гэтага раману. Раман... Болей »

Навіны палітвязьняў: Кніга Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» выйшла на ўкраінскай мове

2023-11-20 17:59

Навіны палітвязьняў: Кніга Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» выйшла на ўкраінскай мове Паштоўкі ад палітвязьня даходзяць у прамежках паміж адседкамі ў ШЫЗА.Былы баец палку Кастуся Каліноўскага Яўген Жураўскі ў размове з карэспандэнтам Польскага Радыё паведаміў пра выдадзеную ва Ўкраіне кнігу вядомага беларускага анархіста.Паводле беларускага добраахвотніка Яўгена Жураўскага, ён арганізаваў... Болей »

Яўгенія Янішчыц. Не страляйце ў ластавак

2023-11-20 17:18

Яўгенія Янішчыц. Не страляйце ў ластавак Пра Яўгенію Янішчыц, пра загадку яе сыходу піша Мікола Асавец.Бадай што, у маім дзяцінстве гэта была першая ірацыянальная забарона, забарона жорсткая, пераступіць якую было нельга. Усякія іншыя забароны тлумачыліся лёгка, дыктаваліся стасункамі з суседзямі і навучалі рознаму: беражлівасці, акуратнасці... Болей »

Неўзабаве выйдуць “На ростанях” Коласа і збор твораў Разанава

2023-11-20 16:57

Неўзабаве выйдуць “На ростанях” Коласа і збор твораў Разанава У хуткім часе ў выдавецтве “Папуры” выйдзе дзве новыя кнігі: збор твораў аднаго з самых уплывовых беларускіх паэтаў Алеся Разанава “З маланкаю ў сэрцы” і трылогія класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа “На ростанях”.“З маланкаю ў сэрцы” — так павінен быў называцца том выбранага, які ўклаў сам Алесь... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org