be

Рагойша Вячаслаў

Рагойша Вячаслаў

Рагойша Вячаслаў Пятровіч (5 чэрвеня 1942 г., мястэчка. Ракаў Валожынского раёна Мінскай вобласці).

Вучыўся ў Ракаўской сярэдняй школе. У 1963 г.закончыў з адзнакай філалагічный факультэт БДУ, у 1967 г. – аспірантуру. У 1965 г. служиў у Савецкай арміі. У 1967 г., пасля абароны кандыдацкой дысертацыі, стаў старшым выкладчыкам, затым дацэнтам кафедры беларускай літаратуры БДУ.

У 1991–1994 гг., паралельна з выкладаннем ва ўніверсітэце, працаваў намеснікам дырэктара Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. На працягу 1994–2016 гг. В.Рагойша узначальваў кафедру тэорыі літаратуры БДУ, з 2016 г. – прафесар кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства БДУ. Літаратуразнавец, крытык, перакладчык, паэт. Доктар філалагічных навук (1993), прафесар (1994). Акадэмік Міжнародной акадэміі наувк Еўразіі (1994). Круг навуковых інтарэсаў: тэорыя і гісторыя беларускай літаратуры, вершазнаўства, беларуска-іншанацыянальныя літаратурныя ўзаемасувязі, паэтыка літаратурнага твора, праблемы тэорыі і практыкі мастацкага перакладу. Як тэкстолаг В. П. Рагойша падрыхтаваў шэраг выданняў.

Актыўна займаецца грамадскай працай. З’яўляўся старшынёй экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь (1996– 2006), кіраваў Міжнародным фондам Янкі Купалы (1994–2016; цяпер яго Ганаровы старшыня). З 2006 г. В.Рагойша – старшыня савета по абароне дысертацый при БДУ Д 02.01.12 па беларускай, рускай і зармежных літаратурах. Ён старшыня секцыі беларускай мовы і літаратуры Навукова-метадычнага аб’яднання Міністэрства адукацыі Беларусі; член Беларускага камітэта славістаў і інш.

Асноўныя працы: «Паэтыка Максіма Танка. Культура вобраза. Характар верша» (1968), «Пераклаў Якуб Колас…» (1972), «Карані дружбы: Беларуска-ўкраінскія літаратурныя ўзаемааасувязі пачатку ХХ ст.» (1976; у сааўтарстве), «І нясе яна дар…» (1977), «Паэтычны слоўнік» (1979, 1987, 2004), «Проблемы перевода с близкородственных языков» (1980), «Напісана рукой Купалы» (1981), «Кантакты» (1982), «Вяршыні. З невядомага і забытага пра Я. Купалу, Я. Коласа, М. Багдановіча» (1991), «І адгукнецца слова ў слове…» (1992), “Полюс цяпла: Вершы” (2007), «Беларускае вершаванне» (2010), «Мой Трыглаў: Кніга пра Я. Купалу, Я. Коласа, М. Багдановіча» (2012), «Верш. Паэзія : энцыклапедычны даведнік” (2020), “Дзесяць саг пра Караткевіча” (2020), “Вочы ў вочы, мыслі ў мыслі: Кніга перакладной паэзіі” (2013) і інш.

Аўтар і сааўтар многіх падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школьнікаў і студэнтаў: «Беларуская літаратура ХІХ ст.: Хрэстаматыя» (1971, 1988), «Тэорыя літаратуры ў тэрмінах» (2001), «Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны і паняцці: для школьнікаў і абітурыентаў» (2009), «Уводзіны ў літаратуразнаўства» (у 2 ч. 2010–2012), вучэбны дапаможнік для 9-х класаў «Беларуская літаратура» (2011, 2019), «Украінская літаратура і ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі» (у 3 ч. 2012–2016), «Тэксталогія і яе дапаможныя навукі» (2015), “Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка” (2019) і інш. Узнагароджаны медалём «20 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941– 1945 гг.» (1965), медалём Францыска Скарыны (1994), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999), ордэнам Францыска Скарыны (2012); яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работіик БДУ» (2012) і інш.

Е-mail: v.rahoisha@tut.by.

Рагойша Вячаслаў. Выданьні

Полымя 9 (1007) 2013
pdf

Полымя 9 (1007) 2013

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Калі азіраюся назад і згадваю дзяцінства, складваецца ўражанне, што музыка вакол і побач са мной была заўжды. Любіла спяваць мама, Тамара Фёдараўна, хоць заўсёдныя клопаты прафесійныя, настаўніцка-школьныя, і побытава-хатнія, магчыма, не надта таму спрыялі. Мамін голас не вельмі моцны, але чысты і вельмі... Болей »

Полымя 7 (993) 2012
pdf

Полымя 7 (993) 2012

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

З кітайскай паэзіі эпохі Сун. Лю Юн. Оуян Сю. Ван Аньшы. Су Шы. Хуан Цінцзянь. Чжау Баньянь. Лі Цынчжао. Чэнь Юйі. Вершы. Пераклад з кітайскай Міколы Мятліцкага У ВЯНОК ЯНКУ КУПАЛУ. Новыя вершы беларускіх паэтаў БЕРАСНЁЎСКІ Уладзімір, "На крылах неабсяжнага шчасця…" ГЛАДКОВА Ганна, Жыццё... Болей »

Полымя 12 (986) 2011
pdf

Полымя 12 (986) 2011

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Змест часопіса за 2011 год БЕЧКАВІЧ Мація, Ты ж не малы ўжо. Песня зняволенага. Размова з Гойям. На магіле айца Юсціна. Японія, Ява, Мальёрка, Мадагаскар. Вершы. Пераклад з сербскай Івана Чароты ГОЛУБ Юрка, З кнігі «Аберуч». Вершы ДРАЗДОВА Зінаіда, Чалавек у маральна-духоўным кантэксце ... Болей »

Маладосць 11 (696) 2011
pdf

Маладосць 11 (696) 2011

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Лёшка прачнуўся рана, за акном — шэрая студзеньская раніца. Мабыць, холадна на вуліцы, бо на вокнах прыгожыя карункавыя малюнкі. Яны вельмі падабаюцца хлопчыку, часам ён бачыць у іх штосьці сваё, запаветнае. Аднойчы сярод марозных роспісаў убачыў шчанюка, жывога, таўстапузага, як у Віталькі, які жыў... Болей »

Полымя 9 (983) 2011
pdf

Полымя 9 (983) 2011

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

АБДУЛА Камал, Даліна Чараўнікоў. Раман. Пачатак. Пераклад з азербайджанскай Людмілы Глінскай БЕРЛЕЖ Мікола, Працяг Віцебскай краязнаўчай біябібліяграфіі ВАЛОВІЧ Міхась, Гісторыя ў тытулах ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір, Сем гадоў у ЦК. Раман-дзённік. Працяг ГРАКОВІЧ Эдуард, Мне сніцца дзедаўскі... Болей »

Роднае слова 8 (284) 2011
pdf

Роднае слова 8 (284) 2011

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

Паважаныя аўтары і чытачы “Роднага слова”! Наш часопіс мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, вашай зацікаўленасці кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных... Болей »

Роднае слова 7 (283) 2011
pdf

Роднае слова 7 (283) 2011

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

Паважаныя аўтары і чытачы “Роднага слова”! Наш часопіс мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, вашай зацікаўленасці кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных... Болей »

Полымя 7 (981) 2011
pdf

Полымя 7 (981) 2011

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

БАДАК Алесь, Камяні. Вершы ВУКАНАВІЧ Слабадан, Чалавек-кола. Апошні вандроўнік. Я слухаю прагноз падзей. Пральная машына. На пальмах спеюць камякі снегу. Паляванне. Вершы. Пераклад з сербскай Міколы Мятліцкага ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір, Сем гадоў у ЦК. Раман-дзённік. Працяг КАМЕЙША Казімір... Болей »

Роднае слова 6 (282) 2011
pdf

Роднае слова 6 (282) 2011

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

Паважаныя аўтары і чытачы “Роднага слова”! Наш часопіс мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, вашай зацікаўленасці кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных... Болей »

Полымя 5 (979) 2011
pdf

Полымя 5 (979) 2011

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Урок мужнасці Алеся Савіцкага. Школьныя далягляды БАРАНОЎСКІ Алесь, Гнасеалагічныя матывы ў лірыцы Ніны Шкляравай БРАГІНА Надзея, Палац над Сожам ВАЛОДЗЬКА Станіслаў, Партызанскія кастры. Райнісаўскі сад. Камінар. Ой вырасла ружачка… ***Помніш, Янька-жартаўніца… Завея. Бацькоўскі дом.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org