- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Разанаў нарадзіўся 5 сьнежня 1947 году ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Вучыўся ў БДУ, але быў выключаны за патрабаваньне беларусізацыі ўнівэрсытэту. У 1970 годзе скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут. Працаваў у «ЛіМе», «Роднай прыродзе», выдавецтве «Мастацкая літаратура», часопісе «Крыніца». Паэт і перакладчык, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы.
З 1990 старшыня Беларускага рэспубліканскага фонду імя Рэрыхаў, з 1992 навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. Віцэ-прэзідэнт Беларускага Пэн-цэнтра. Сябра Рады СП Беларусі (з 1990). Узнагароджаны дыпломам ЮНЕСКА за ўдзел у міжнародным літаратурным конкурсе «Сустрэча двух сусьветаў».
Першыя публікацыі А. Разанава з'явіліся ў 1961 у піянэрскіх газэтах. Аўтар зборнікаў паэзіі «Адраджэньне», «Назаўжды», «Каардынаты быцьця», «Шлях – 360», «Вастрыё стралы», «У горадзе валадарыць Рагвалод» (Вершаказы і пункціры). Творчасьць паэта сьведчыць аб яго неардынарным мысленьні і нетрадыцыйным вобразна-паэтычным самавыяўленьні. Наватарскія жанравыя і рытміка-інтанацыйныя формы яго паэзіі вызначаюцца гуманістычным напаўненьнем, багатым жыцьцёвым зьместам. Як адзначаў вядомы крытык В. Бечык, «ён абапіраецца на вялікі вопыт сусьветнага мастацтва. Мы ўбачым у яго творах і баладны лад, і сучасную жанрава-стылявую раскаванасьць, і асаблівую ёмістасьць усходніх танка і хоку, і ўласьцівыя сюррэалізму сродкі і прыёмы пісьма».
У нечаканасьці асацыяцый, мэтафарычнай вастрыні і дакладнасьці, заснаваных на збліжэньні далёкіх паняцьцяў, адкрываецца неабсяжны інтэлектуальны падтэкст. Філасофскі роздум над бясконцым і непаўторным сьветам прыроды, грамадскім быцьцём і неабмежаванымі духоўнымі магчымасьцямі чалавечай асобы, над маральна-этычнымі праблемамі сучаснасьці найбольш поўна выяўляецца ў верлібры і яго разнавіднасьцях – квантэмах і версэтах.
Паэзія А. Разанава патрабуе ўдумлівага і неаднаразовага прачытаньня, заўсёды адкрывае новыя абсягі творчай індывідуальнасьці. Выступае з артыкуламі па пытаньнях сучаснага літаратурнага працэсу, а таксама ў жанры эсэістыкі. Вядомы як перакладчык. Яго творы перакладзены на ангельскую, балгарскую, грузінскую, чувашскую, чэшскую, эстонскую мовы.
Жыў некаторы час у Нямеччыне й Аўстрыі.
Алесь Разанаў памёр 26 жніўня 2021 г.Паводле: Родныя вобразы
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла прэзентацыя кнігі «…Натуральны, як лінія небасхілу». Леанід Дранько- Майсюк выступіў як аўтар-дакументаліст, напісаўшы «архіўную аповесць» пра маладога Максіма Танка. Уласна, словы самога Максіма Танка і сталі назвай для прэзентаванага выдання.... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
У 1928 годзе ён быў узнагароджаны камандорскім крыжам ордэна “Адраджэння Польшчы”; газеты пісалі пра заслугі пана Дмахоўскага, якія ён здабыў на ніве правасуддзя, і ніхто іншы, а менавіта ён з 28 лютага па 16 сакавіка 1929 года вёў перагляд справы “Грамады ” ў тым жа Віленскім апеляцыйным судзе. 20-га... Болей »
Сёмы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень" атрымаўся па-зімоваму "шчодрым" на паэзію і прозу. У ім друкуюцца вершы: Святланы Богуш, Кацярыны Глухоўскай, Усевалада Чорнага,Юліі Цяльпук, Алеся Емяльянава-Шыловіча, Святланы Куль, Васіля Дэбіша, Алеся Разанава… Проза прадстаўлена творамі Надзеі... Болей »
Найпершая і самая галоўная мэта нашага часопіса – дапамагчы тым, хто прагне духоўнасці, хто хоча больш і глыбей ведаць пра хрысціянства ўвогуле і каталіцызм ў прыватнасці. Часопіс адрасаваны шырокім колам інтэлігенцыі і студэнцкай моладзі, усім, каго хвалююць праблемы духоўнасці, каго цікавіць гісторыя... Болей »
Астравец Сяргей, Кватэра з відам на Свіслач. Рэцэнзія на кнігу Аляксандра Лукашука “Сьлед матылька. Освальд у Менску” Бакач Алесь, Пад поўневым святлом. Вершы Безмацерных Кацярына, Такія розныя сусветы. Гутарка з мастакамі Віктарам Нямцовым і Раісай Сіплевіч Вішнёў Зміцер, Скандынаўскі... Болей »
Библиотечное дело, как любая сфера человеческой деятельности, нуждается в постоянном обновлении, создании инновационных методик и направлений работы. И эта всегда актуальная миссия возложена на методические службы. По мнению известного библиотековеда С. Г. Матлиной: «Концепция методической деятельности... Болей »
* “Катэгарычна аб’яўляю, што я — пiсьменьнiк беларускi...” . Гутарка Юрася Залоскі з Васілём Быкавым * Люблю Беларусь. Размова пра кнігу Паўла Севярынца * Шлюб з сонцам. Падарожжа ў славенскую паэзію. Іван Добнік. Анюша Белехар. Цьветка Беўц. Марчэла Патоцца. Мірыям Дрэф. Станка Храстэль ... Болей »
* АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, У пошуках свайго чытача. Пісьменьніцкая крытыка Беларусі ХІХ стагодзьдзя * Арабей Лідзія, Пошукі ісьціны * БАРАХВОСТАЎ Павел, Недасяжнае неба * Бойл Т. Карагесан, Тоне дом * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія * Вальтар Віктар, Роджаныя... Болей »