be

Сцяпан Уладзімір

Сцяпан Уладзімір

Уладзімір Сцяпан

Нарадзіўся ў 1958 годзе, у гарадскім пасёлку Касцюкоўка (сёння гэта частка Гомеля). Скончыў мастацкае вучылішшча імя Глебава і тэатральна-мастацкі інстытут (сёння гэта Беларуская Акадэмія Мастацтваў). Па адукацыі – мастак-жывапісец. Даволі плённа працаваў у галіне кніжнай графікі. Яшчэ ў інстытуце заняўся літаратурай.

У сваёй працоўнай біяграфіі Уладзімір Сцяпан спалучае некалькі відаў мастацтва: мае мастацкую адукацыю і досвед у гэтай галіне. Амаль дваццаць гадоў працаваў на беларускім тэлебачанні ў рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм, а потым у творчым аб’яднанні «Тэлефільм», дзе выступаў не толькі як галоўны рэдактар, але і як вядучы і аўтар праграм, сцэнарыст дакументальных і мастацкіх фільмаў.

Пачатак літаратурнай дзейнасці прыпадае на 1982 год, калі яго творы ўпершыню з’явіліся ў друку, на старонках штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З тых часоў вершы з’яўляліся амаль ва ўсіх літаратурных выданнях Беларусі і за яе межамі, друкаваліся ў некалькіх калектыўных зборніках. Аўтар уваходзіў у літаратурную суполку «Тутэйшыя».

Хаця Уладзімір Сцяпан пачынаў, як і многія, з вершаў, але сёння ён вядомы найперш як майстар прозы. На рахунку пісьменніка — зборнікі «Адна капейка», «Вежа», «Сам-насам», два раманы, напісаныя ў суаўтарстве з Максімам Клімковічам, — «Цень анёла» і «Тэолаг» і інш. Апошнія выдадзеныя кнігі Уладзіміра Сцяпана — зборнік хайку «Папяровая шапка», што выйшла ў 2018 годзе ў «Бібліятэчцы часопіса “Дзеяслоў”», і кніга-пераможца Нацыянальнай літаратурнай прэміі — «Хвалі».

«Хвалі» — зборнік прозы, які складаюць мастацкія апавяданні і цыклы мініяцюр, што хутчэй адносяцца да нон-фікшн. У зборніку выявіліся галоўныя рысы творчасці Уладзіміра Сцяпана: майстэрства менавіта кароткай прозы, уменне перадаць у мінімуме слоў максімум сэнсу, «выяўленчасць», візуальнасць вобразаў, своеасаблівая кінематаграфічнасць.

Мастацкія тэксты ў зборніку рэалістычныя і праблемныя, засяроджаныя на актуальных для сённяшняга грамадства пытаннях, што выдатна спалучаецца з самім жанрам кароткай прозы. Так сюжэты атрымліваюцца вастрэйшымі — без марнавання часу і слоў на экспазіцыю і дакладнае апісанне вобразаў.

Але ж большая частка тэкстаў — гэта тыя самыя лірычныя мініяцюры, у якія аўтар запакоўвае найбольш цікавыя і каштоўныя кавалачкі аўтабіяграфіі. Рэдкая аўтабіяграфія пісьменніка атрымліваецца неэмацыянальнай. Толькі ад майстэрства аўтара залежыць, ці будуць гэтыя эмоцыі спрацоўваць на стварэнне атмасферы, раскрываць характары і значэнне падзей або толькі забіваць прастору тэксту і перашкаджаць сюжэту. Уладзімір Сцяпан праблем з авалоданнем эмоцыямі не мае. Проза і вершы Уладзіміра Сцяпана перакладаліся на англіскую, нямецкую, рускую, украінскую і іншыя мовы.

Сцяпан Уладзімір. Выданьні

Полымя 7 (969) 2010
pdf

Полымя 7 (969) 2010

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Беларускія пісьменнікі Івану Шамякіну. Лісты Каляндар памятных дат. Ліпень ВАСІЛЕЎСКАЯ Галіна, І адзін у полі воін. Эсэ ГОЛУБ Юрка, Кон. Вербы. Фантасмагорыя Татраў. Вяртанне верша пра беларуса і француза. Сінеча васілька. Успомнім пра Жэню Янішчыц… Раны. Кулік. Затока. Падлік рэк: адвольнае.... Болей »

Маладосць 03 (652) 2008
pdf

Маладосць 03 (652) 2008

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* З ЛЕТАПІСУ «Маладосці». Напярэдадні юбілею * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Сакавік * БАРАВІКОВА Р., Нашы 20 мільёнаў наперадзе?! * Бельскі Алесь, Імправізацыя па матывах душы * БРУЙ Аляксей, Паразіт * ВОРАНАЎ Віталь, Дамафон Мінай * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі ... Болей »

Маладосць 02 (651) 2008
pdf

Маладосць 02 (651) 2008

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Люты * СЛОВЫ РОДНАЙ МОВЫ ЗАХОЎВАЕ СЭРЦА. («Вы нам пісалі») * ТАК, ЯК МЫ ЁСЦЬ (Наталля Пушкарова, Яраш Малішэўскі, Алесь Наркевіч, Ганна Урбан, Раман Яраш) * АНДРЫЕЎСКІ Васіль, Вершы * БАРАВІКОВА Раіса, Двое на востраве, які адплыў у нябёсы * БЕЛАЗЕРСКАЯ... Болей »

Маладосць 01 (650) 2008
pdf

Маладосць 01 (650) 2008

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Студзень * БАРАВІКОВА Р., ...І райская птушачка ад Ніны Мацяш * БРЫЧ Дар’я, Вершы * ВАЛОДЗЬКА Станіслаў, Вершы * ГАЛЬПЯРОВІЧ Навум, Старонка аднаго верша * ГАСПАДЫНІЧ Павел, Усходнія формы сэрца беларускага * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі ... Болей »

Маладосць 04 (641) 2007
pdf

Маладосць 04 (641) 2007

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* «ДАЗВОЛЬЦЕ думаць мне пра Вас...» * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Красавік * АЛЯШКЕВІЧ Маргарыта, Лабірынты і цмокі Пятра Васючэнкі * БАРАВІКОВА Р., Гаспадыня самотнага дома * Бутэвіч Анатоль, Каб быў чалавек чалавекам * ГЛОБУС Адам, Альгерд * ДЗЕМІДОВІЧ Таццяна, Апавяданні ... Болей »

Калосьсе 10/2006
pdf

Калосьсе 10/2006


Алесь Аркуш. Легенды, міты і лёсы * Алесь Асташонак. Пасьведчаньне таленту * Вера Лойка. Дзе можна перабыць ноч? * Леанід ГАЛУБОВІЧ. «Як шаравая маланка...» * Уладзімір Сцяпан. Сустрэчы * Віктар Корбут. Бліжэй да цела * Наталля Лысова. Паэт і Бог * Валянціна Аксак. Тры сустрэчы зь Міколам Купрэевым *... Болей »

Бярозка № 12/1989

Бярозка № 12/1989

літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў

Часопіс “Бярозка” – літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў, у якім друкуюцца найноўшыя творы сучасных беларускіх і замежных пісьменнікаў і паэтаў, цікавыя публікацыі і інтэрв’ю, праводзяцца разнастайныя конкурсы.... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Уладзімір Сцяпан. Словы пэндзлем і пяром
Сцяпан Уладзімір, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - Уладзімір Сцяпан. Словы пэндзлем і пяром ... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org