be

Смалянчук Алесь

Смалянчук Алесь

Алесь Смалянчук нарадзіўся ў Слоніме напрыканцы вясны 1959 г. Там жа скончыў сярэднюю школу. Вучыўся на гістарычным факультэце Гарадзенскага ўніверсітэта. Каля дзесяці гадоў працаваў настаўнікам гісторыі ў школах Горадні. У 1991 г. паступіў у завочную аспірантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (навуковы кіраўнік прафесар Міхась Біч). У 1995 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, а праз сем гадоў — доктарскую. Якая была прысвечана польскаму руху на беларускіх і літоўскіх землях у апошнія 50 гадоў гісторыі Расійскай імперыі.

Аўтар некалькіх кніг, болей як сотні навуковых публікацыяў, рэдактар гадавіка антрапалагічнай гісторыі “Homo Historycus”, альманаха “Горад Святога Губерта”, навуковы кіраўнік онлайн-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, адзін з кіраўнікоў навуковага праекта па сацыяльнай гісторыі “Гарадзенскі Палімпсест” ды інш.

Лаўрэат дыплома Беларускага гістарычнага таварыства “За лепшую навуковую кнігу па гісторыі Беларусі ў 2000—2001 гг.”.

Жыве ў Горадні.

Смалянчук Алесь. Выданьні

Спрэчныя пытанні = Sprawy trudne

Спрэчныя пытанні = Sprawy trudne

З гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін у 1918-1945 гг. Генезіс, кантэкст, вынікі

Зборнік навуковых прац ІІ і ІV міжнародных навукова-тэарэтычных канферэнцый. Мінск, 2010-2012... Болей »

Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі

Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі

Матэрыялы VII міжнароднай навуковай канферэнцыі Беларускага Гістарычнага Таварыства, Менск, 25 верасня 2009 г.

У зборніку змешчаны матэрыялы канферэнцыі, прысвечанай асобе Кастуся Каліноўскага і паўстанню 1863 г. на Беларусі. Аўтары разглядаюць розныя аспекты разгортвання антырасійскага паўстання на беларускіх землях, жыццяпіс ягонага кіразніка, а таксама духоўную спадчыну Кастуся Каліноўскага і ягонае месца... Болей »

…Пачуць, як лёсу валяцца муры

…Пачуць, як лёсу валяцца муры

Памяці Генадзя Кісялёва

У выдавецтве «Лімарыус» выйшла кніга памяці літаратуразнаўца Генадзя Кісялева «… Пачуць, як лёсу валяцца муры». У ёй — поўная бібліяграфія даследчыка, успаміны пра яго і артыкулы, сугучныя тэмам, з якімі ён працаваў. Для кнігі напісалі тэксты Адам Мальдзіс, Арсень Ліс, Міхась Тычына, Віталь Скалабан... Болей »

Деды

Деды

Дайджэст публикаций о беларуской истории

В шести разделах второго выпуска дайджэста "Деды" содержится 14 статей и несколько рецензий. Они посвящены рассмотрению вопросов беларуской истории с XIV века до нашего времени. При этом 8 статей (Тимошенко, Трусов, Ростова, Морякова, Татаренко, Чернявской, Петрова) написаны специально для дайджэста... Болей »

Невядомая Беларусь
pdf

Невядомая Беларусь

Аналітычныя эсэ

У эсэістычнай форме кніга распавядае пра Беларусь, гісторыю, культуру і мэнтальнасьць яе насельнікаў. Гэта – краіна, убачаная вачыма ня толькі беларусаў, але і нашых суседзяў, палякаў і расейцаў. Аўтары кнігі – вядомыя беларускія інтэлектуалы, пісьменьнікі і гісторыкі, польскія і расейскія дасьледнікі... Болей »

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі.
pdf

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі.

Канец XVIII - пачатак XX ст.

У навуковай літаратуры вольнае мулярства або масонства звычайна вызначаецца як этычны або рэлігійна-этычны рух, які канчаткова аформіўся напачатку XVIII ст. у Англіі. Паводле вольнамулярскай ідэалёгіі мэтаю дзейнасьці яе прыхільнікаў зьяўляецца духоўнае ўдасканаленьне чалавека і ўсталяваньне братэрскіх... Болей »

Przegląd Środkowo-Wschodni 4/2019

Przegląd Środkowo-Wschodni 4/2019


„Przegląd Środkowo-Wschodni” jest wydawany przez Katedrę Studiów Interkulturowych Europy Środkowo-Wschodniej Wydziału Lingwistyki Stosowanej Uniwersytetu Warszawskiego. Periodyk powstał w odpowiedzi na postulaty przedstawicieli polskich i zagranicznych ośrodków naukowych, w których programach badawczych... Болей »

Homo Historicus 2019
pdf

Homo Historicus 2019

Гадавік антрапалагічнай гісторыі

Homo Historicus 2019 працягвае традыцыі чатырох папярэдніх тамоў (2008, 2009, 2012 і 2016 гг.) з іх арыентацыяй на пашырэнне антрапалагічнага стылю мыслення ў аналізе мінулага. Большасць апублікаваных матэрыялаў датычаць праблемы суадносінаў біяграфіі навукі з біяграфіяй навукоўца на прыкладах жыцця... Болей »

Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў 4
pdf

Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў 4

Rocznik Centrum Studiów Białoruskich

„Rocznik Centrum Studiów Białoruskich” / „Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў” to wydawnictwo stworzone przez badaczy białoruskich, którzy pracują w Centrum Studiów Białoruskich, utworzonym przy Studium Europy Wschodniej UW. Jedną z form aktywności Centrum Studiów Białoruskich jest wydawanie czasopisma... Болей »

Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў 2
pdf

Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў 2

Rocznik Centrum Studiów Białoruskich

„Rocznik Centrum Studiów Białoruskich” / „Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў” to wydawnictwo stworzone przez badaczy białoruskich, którzy pracują w Centrum Studiów Białoruskich, utworzonym przy Studium Europy Wschodniej UW. Jedną z form aktywności Centrum Studiów Białoruskich jest wydawanie czasopisma... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org