be

Спрынчан Аксана

Спрынчан Аксана

Пісьменніца. Дырэктарка Паэтычнага тэатра “Арт.С.” (art-s.by). Нарадзілася 23 жніўня 1973 года ў горадзе Лунінец Берасцейскай вобласці. Скончыла СШ № 28 г. Мінска, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1995), аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1998), Беларускі Калегіюм (2005). З 1998 працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі. З 2006 рэдактар у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. З 2001 у аб’яднанні “Літаратурнае прадмесце”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2005). Разам з мужам Ярашам Малішэўскім і дачкой Альжбэтай Малішэўскай-Спрынчан заснавала сямейны музей “Старасьцецкія Карункі”.

Аўтар кніг паэзіі “Вершы ад А.” (2004), “ЖываЯ” (2008), “Нелінейнае” (2012), “Кава з украінскім мёдам/Кава з українским медом» (2017, пераклад на ўкраінскую мову Міколы Мартынюка), SMS-п’есКІ з антрактам-размовай праз тэлефон “Дарога і Шлях” (2009, з Алесем Анціпенкам).

Піша для дзяцей: “Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў” (2009, з Ярашам Малішэўскім), "Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў" (2013), "Вершаваная энцыклапедыя жывёльнага свету" (2013), “Смачная кніга” (2017), “Малочны кактэйль для Вужынага Караля, альбо Калякамп’ютарная казка” (2019, з Ярашам Малішэўскім) і інш.

Пераклала з украінскай асобныя вершы Наталкі Белацарківец, Уладзіміра Вакуленкі-К, Міколы Мартынюка, Вольгі Ляснюк і інш. Разам з мужам Ярашам Малішэўскім і дачкой Альжбэтай Малішэўскай-Спрынчан пераклала кнігі “36 і 6 катоў” і “36 і 6 катоў-дэтэктываў” Галіны Удавічэнкі (2020).

Пісаць вершы пачала 13 красавіка 2000 года. Першыя вершы надрукаваныя ў газеце “Сафійская крыніца” ў 2001 (пад псеўданімам Ганна Сонгіна і Алеся Рабцэвіч).

У 2007 у часопісе “Дзеяслоў” выйшла “беларуская энцыклапедыя пачуццяў” “Хата для Моўчы”, напісаная ў выглядзе энцыклапедычных артыкулаў з рэдакцыйнай калегіяй, навукова-рэдакцыйнай радай, навуковымі кансультантамі, са сваёй сістэмай спасылак, курсіваў і скарачэнняў, са сваёй літаратурай паводле тэмы і г.д.; у 2011 -- “жаноцкі раман і крыху гною” “Беларускі дурань”.

Вершы перакладзеныя на ангельскую, нарвежскую, польскую, расейскую, саамі, сербскую, украінскую, французскую, шведскую мовы.

Лаўрэатка прэміі “Блакітны свін—2006”. Спецыяльны прыз журы міжнароднай прэміі “Садружнасць дэбютаў” “За філасофскую лірыку” (2008). Пераможца конкурсу “Літаратура – дзецям” (2009). Кнігі ўваходзілі ў шорт- і лонг- лісты розных прэмій. З 2018 сябра журы літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова. Калекцыянуе жабак, якіх уважае сімвалам Беларусі. Гаспадыня Лысай Гары. ЗакаханаЯ.

Спрынчан Аксана. Выданьні

Полымя 10(936)2007
pdf

Полымя 10(936)2007

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

* Дзядоўнік на Парнасе. * Метрыка літаратурная. * Алейнік Лада, «Майстар-клас» дэбютанта. * Андраюк Серафім, Біяграфія ў трагічным гістарычным кантэксце * Бадак Алесь, Паэт з планеты хараства. * Бельскі Алесь, Неадлучная ад традыцыі. * Гніламёдаў Уладзімір, Вяртанне. Сямейная... Болей »

ARCHE 04(55)2007
pdf

ARCHE 04(55)2007

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У нумары — нарыс Андрэя Казакевіча "Палітычная геаграфія Беларусі", дасьледаваньне Барбары Скінэр "Грамадзкія каштоўнасьці Ўніяцкай царквы ў XVIII ст.", артыкул Андрэя Вашкевіча пра нацыянальную сымблоліку ў Заходняй Беларусі "Нашы сьцягі над Заходняй", эсэ Герта Ловінка "Блогі і падзеньне ўлады традыцыйных... Болей »

Тэрмапілы 11
pdf

Тэрмапілы 11

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

* Багдановіч Ірына, ТОЙ САМЫ ГОСЬЦЬ * Бензярук Расціслаў, СЛОВА * Буйнюк Юрка, У НОТАХ БОЛЮ * Дашына Ярына, ВОПІСЬ ЖЫЦЦЯ * Друк Галіна, З жывых крыніц народных сказаў * Дубоўка Уладзімір, “Я казаў вам шчырую праўду пра той час” * Каско Алесь, ХВІЛІНЫ АДЧАЮ І ГНЕВУ *... Болей »

Дзеяслоў 13
pdf

Дзеяслоў 13

Літаратурна-мастацкі часопіс

* АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, Місія — выхаваць нацыю * Аксак Валянціна, Ня вінныя вершы * Алейнік Лада, За відам від * БАБКОЎ ІГАР, Лісты з паўночнай затокі * Барысевіч Юрась, Іголка прозы. Ліставаньне з Альгердам Бахарэвічам * Варабей Ірына, Брат родны, брат малочны * Васілеўскі Пётра... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Аксана Спрынчан. Вершы ад А. і тэатр АРТ.С
Спрынчан Аксана, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

Грамадскае аб'яднанне "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект, цыкл літаратурных сустрэч "Кантэкст". У новым выпуску — размова з беларускай пісьменніцай і паэткай Аксанай Спрынчан. З 1998 г. працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва «Беларуская... Болей »

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях
mp3

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

У гасьцях у Аксаны Спрынчан
Спрынчан Аксана

Пісьменніца. Дырэктарка Паэтычнага тэатра “Арт.С.”(art-s.by). Нарадзілася 23 жніўня 1973 года ў горадзе Лунінец Берасцейскай вобласці. Скончыла СШ № 28 г. Мінска, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1995), аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1998), Беларускі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org