be

Швед Віктар

Швед Віктар

Віктар Швед - паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім выдавецтве „Książka i wiedza”.

Быў сузаснавальнікам Беларускага Літаратурнага Аб'яднання. Сябра Саюзу Польскіх Літаратараў.

Беларускія вершы Віктар Швед пачаў пісаць яшчэ ў школе, у 1940 г., тады ж удзельнічаў з імі ў алімпіядзе дзіцячай творчасці. Друкавацца пачаў у 1957 г. на старонках штотыднёвіка „Ніва”, затым — у літаратурных альманахах, „Беларускіх календарах”. Выдаў зборнікі вершаў „Жыццёвыя сцежкі” (1967), „Дзяцінства прыстань” (1975), „Дружба” (1976), „Мая зялёная Зубровія” (1990), „Вясёлка” (1991) і інш. Адрасаваны яны пераважна юнаму чытачу. Выхаваны на традыцыях беларускай класічнай літаратуры, Віктар Швед працягвае іх на Беласточчыне: паэтызуе паўсядзённы побыт селяніна, повязь дзіцячых адчуванняў з гарманічным светам прыроды.

Віктар Швед унёс істотны ўклад ва ўзаемадзеянне літаратур. Ён перакладаў беларускія, рускія і ўкраінскія вершы на польскую мову, а польскія — на беларускую.

Беластоцкі паэт Ян Леоньчук ва ўступе да „Wierszy wybranych” напісаў: „... gnany tęsknotą życia wciąż powraca poeta do krainy dzieciństwa, oddalając się od progu rodzinnego - powraca ten pejzaż, sadowi się w nim wspomnieniami, nostalgiczną nutą ubarwia poetyckie wersy, gra w nim młodość. Znając wartość języka domowego, nie eksperymentował, nie łamał frazy, «nie unowocześniał» swego poetyckiego głosu. Po prostu trwał w nim i — z nim...”.

паводле „Кантакты і Дыялёгі” ды Радыё Беласток

Памёр Віктар Швед 22 кастрычніка 2020 года ў Беластоку.

Швед Віктар. Выданьні

Скарыніч
pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чытачу прапануюцца творы беларускай літаратурнай класікі, прысвячэнні М. Багдановічу, Ул. Караткевічу, малавядомыя старонкі спадчыны М. Лабойкі, І. Грыгаровіча, І. Насовіча, П. Шпілеўскага, В. Ластоўскага, Я. Хлябцэвіча, Б. Тарашкевіча, Ул. Дубоўкі, М. Улашчыка; скарыназнаўчыя матэрыялы, архіўныя сведчанні... Болей »

Час трывогі і надзеі
pdf mp3

Час трывогі і надзеі

Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны ў пасляваенны перыяд (1944-1956)

Час трывогі і надзеі – апошняя, чацвёртая кніга з серыі “Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны”. Заключная кніга тэтралогіі ахоплівае пасляваенны перыяд ад 1944 да 1956 года. Як і папярэднія часткі цыклу, асновай матэрыялаў, сабраных у кнізе з’яўляюцца ўспаміны жыхароў Падляшша, запісаныя журналістамі... Болей »

Пакаленне вайны
pdf html

Пакаленне вайны

Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны ў перыяд вайны і акупацыі (1939-1944)

Пакаленне вайны – трэцяя кніга тэтралогііі “Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны”. Кніга ахоплівае перыяд вайны і акупацыі – 1939-1944 гады. Так, як і папярэднія часткі тэтралогіі, яна базуецца на ўспамінах сведкаў мінулых гадоў і мінулых здарэнняў. Людзі, чыя памяць захавана на старонках кнігі, у... Болей »

У новай айчыне
html pdf

У новай айчыне

Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны ў міжваенны перыяд

У новай айчыне – другая кніга з серыі “Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны”, заснаванай праграмнай радай тыднёвіка “Ніва”. Кніга распавядае пра вяртанне жыхароў Падляшша ў родныя мясцйіны з бежанства 1915 года. Вяртанне было нялёгкім і часам нават немагчымым. Прыязджаючы з далёкіх вандровак ў родную... Болей »

Тэрмапілы 16
pdf

Тэрмапілы 16

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

У невялікі спартыўны лятак, прыкладна на дванаццаць месцаў, па прыступках паднімаюцца некалькі парашутыстаў: маладыя хлопцы і дзяўчаты. Але сярод іх – сталага веку жанчына. Бачна: яна зусім старая. Два аператары здымаюць яе на камеру. Яшчэ адзін уціскваецца за ёй у дзверы. Урэшце лятак вырульвае на паласу... Болей »

З Падляшша родам
mp3

З Падляшша родам

Партрэт Віктара Шведа
Шайкоўская Анна, Швед Віктар

З Падляшша родам - штотыднёвая пеарадача Беларускага Радыё Рацыя. Распавядае пра беларусаў родам з Падляшша. Гучыць у эфіры па нядзелях у 10:05 / 12:05 ды ў 22:05 / 00:05. Віктар Швед - паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства)... Болей »

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях
mp3

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях


Запольская Яна, Швед Віктар

За свой доўгі творчы шлях, які распачаўся публікацыяй на палосках беларускага штотыднёвіка „Ніва” ў 1956 годзе, В. Швед апублікаваў больш за 2500 вершаў. Пачэсны юбіляр і сёння не спыняе актыўную творчую працу. – Маёй асноўнай марай, – адзначыў В. Швед, – было заўжды паўстрымаць на Беласточчыне працэс... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org