- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паэзія Святланы Каробкінай — шчырая сноведзь жанчыны, якая не парывае сваіх, вясковых каранёў, у душы якой не сціхае боль аб нрыродзе-маці, аб адзінокім чалавеку. Задушэўна гучаць вершы аб каханні, лёсе чалавека ў наш складаны час. Вячорніца — народная назва начной фіялкі. Прырода чырвонай ніткай выяўляе... Болей »
Выступаў у друку з рэцэнзіямі і артыкуламі з 1945 г. Аўтар кніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Па шляху сталасці» (1952) і «Крылаты ўзлёт» (1966). З 1948 г. пачаў выступаць як празаік. Выйшлі аповесць «Без нейтральнай паласы» (1950), раманы «За годам год» (1957), «Вясеннія ліўні» (1961), «Нямігі крывавыя... Болей »
Леў Караічаў валодае тайнай пераканання, глыбінёй і вастрынёй думак, прагай пошуку. П’есы вядомага беларускага драматурга ставіліся не толькі ў тэатрах Беларусі, але і за яе межамі. Яны неаднаразова адзначаліся прэміямі на закрытых рэспубліканскіх конкурсах. У кожнай з п’ес прысутнічае і дынамічны сюжэт... Болей »
Вершы “ветранай жанчыны” (У. Арлоў) Тацяны Сапач завяршаюць залатое ХХ стагоддзе беларускай паэзіі. Тацяна Сапач, паэтка, журналістка, перакладчыца. Нарадзілася 26 жніўня 1962 году ў вёсцы Маркава (Маладэчанскі раён), скончыла журфак БДУ. У войску не служыла, замест гэтага выйшла замуж, нарадзіла дачку... Болей »
Гэтая кніга. якую Уладзімір Караткевіч (1930—1984) сам падрыхтаваў да друку, але пабачыць ужо не паспеў, адразу стала бібліяграфічнай рэдкасцю. Слова аднаго з самых любімых беларускіх пісьменнікаў адгукаецца ў сэрцах чытачоў рознага ўзросту. Таму і выходзіць у свет паўторнае выданне гэтай кнігі.... Болей »
З кнігай краязнаўчых нарысаў і эсэ, прысвечаных шматлікім куточкам і ўраджэнцам самых розных мясцін Беларусі, уважлівы чытач можа здзейсніць падарожжа па гарадах, мястэчках, вёсках краіны, а таксама — у часе. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну, на старонках кнігі чакаюць неспадзяваныя сустрэчы... Болей »
У кнізе «Братэрства», у якую ўвайшлі артыкулы, гутаркі розных гадоў, пісьменнік і журналіст Апесь Карлюкевіч расказвае пра стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам іншых краін. Найперш - з нацыянальнымі літаратурамі постсавецкай прасторы. Што цікавае перакладчыкам іншамоўнага свету ў паэзіі і... Болей »
Кніга першая гістарычнага рамана «Каласы пад сярпом тваім» раскрывае перад чытачом маленства і юнацтва будучых герояў паўстання 1863—1864 гг., малюе іх душэўныя парывы і мары, свет іхняга кахання і сяброўства.... Болей »
Раман «Пушча» — пра лясы, пра іх цудоўны жывёльны і раслінны свет, пра тое, што хвалюе нас сёння, што прымушае думаць аб заўтрашнім дні. Але перш за ўсё — гэта раман пра чалавека, пра яго шыццё і мары, пра яго часам нялёгкую барацьбу за лепшую будучыню. Ляснічы Валошка і дырэктар лясгаса Зімавец, галоўныя... Болей »