- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга Алега Латышонка “Жаўнеры БНР” хавае пад сваёй вокладкай шматгадовы даробак Аўтара ў галіне беларускай вайсковай справы. Яе падставай стаў пераклад яго кандыдацкай працы пра беларускія вайсковыя фармаваньні ў 1917-1923 гг. апублікаванай на польскай мове ў 1995 г. Наступны блок адкрывае вялікі навукова-папулярны... Болей »
Кніга аб’яднала пераважна жодыньскія апавяданьні і раман «Спадчына». Сярод герояў твораў: мастак Алесь Пушкін, які шукае Келіх Граля; Мікола-самастрэл з Крывога Рогу; помнік Леніну, што непрыкметна зьнік з плошчы ў Жодыні; айцец Феафіл, які перахоўваў у магіле ля царквы каштоўнасьці, сабраныя для арміі... Болей »
Ці ж усе з нас свядомыя, да якой справы ў Беларусі прыдатная звычайная вясковая лаванка і тая, якая апынулася раптам перад гарадскім шматпаверхавіком? Гэта месца, у якім мы даведаемся пра ўсё багацце беларускіх уяўленняў пра справядлівасці і несправядлівасці гэтага свету. Тут свабодна можна панаракаць... Болей »
На гэтую кніжку пайшло тры гады інтэнсыўнай працы. За актыўны ўдзел у гэтым праекце дзякую маёй жонцы Надзі, якая стварала спрыяльныя абставіны для пісаньня й абмяркоўваньня публікацыі. Дзякую таксама Ірэне й Мікалаю Дуткам, якія апрацавалі макет, надаўшы кнізе элегантны выгляд.... Болей »
Міхал Андрасюк нарадзіўся 2 снежня 1959 года ў Гайнаўцы на Падляшшы. Дзяцінства і маладосць правёў у вёсцы Войнаўка ў гміне Дубічы-Царкоўныя, дзе і зараз пражывае. Скончыў беларускі ліцэй у Гайнаўцы (1978), працаваў настаўнікам і каменячосам, супрацоўнічае з Беларускім радыё «Рацыя». Дэбютаваў у беластоцкай... Болей »
Сучасны беларускі літаратурны працэс — вельмі размаіты і шматгранны. XXI стагоддзе, падараваўшы чалавецтву амаль неабмежаваныя магчымасці для камунікацыі і значна пашырыўшы інфармацыйныя абсягі, у той жа час істотна звузіла духоўны кругагляд. І не таму, што чытаць сталі менш — наадварот: колькасць тэкстаў... Болей »
Кніга-альбом пра мінуласьць і сучаснасьць, пра Беларусь і замежны сьвет ў фатаграфіях, вершах, апавяданьнях, нарысах, эсэ і артыкулах. Выданьне сумяшчае фатаграфіі зь вершамі, мастацкую форму з дакумэнтальным апавяданьнем, дэфінітыўныя азначэньні з успамінамі аб жыцьцёвых падзеях, рацыянальнае асэнсаваньне... Болей »
Зьмест кнігі Зянона Пазьняка – гэта збор выбраных артыкулаў, выступаў, аналітычных матэрыялаў аўтара, надрукаваных у пэрыядычным Беларускім і замежным друку на працягу другой паловы 90-х – пачатку 2000-х гадоў (па 2002 год уключна). Кніга складаецца з дзьвух частак. У першай частцы сабраныя выбраныя... Болей »
Зборнік артыкулаў на тэму беларускай гісторыі, культуры і дэмакратыі. Дасьледуюцца пытаньні станаўленьня нацыянальнай сьведамасьці і ідэалёгія нацыянальна-культурнай супольнасьці, праблемы выжываньня і разьвіцьця культуры ў неспрыяльных абставінах. Пытаньні беларускай культуры разглядаюцца на фоне глябальных... Болей »