be

Кнігі

Лісты на Свабоду
pdf epub

Лісты на Свабоду


Жданко Валянцін

Выбраныя старонкі папулярнай радыёперадачы «Паштовая скрынка 111» прысьвечаныя надзённым праблемам сучаснага жыцьця ў Беларусі (2000–2014).... Болей »

Падарожжа ў БНР
epub pdf

Падарожжа ў БНР

Архіўны раман
Шупа Сяргей

Кніга «Падарожжа ў БНР» уяўляе сабой дасьціпны і ўпарадкаваны паказ у гістарычным кантэксьце арыгінальных дакумэнтаў і матэрыялаў, якія захоўваюцца ў фондах БНР у архівах Менску і Вільні. Яна занадта маляўнічая, каб быць гістарычнай манаграфіяй, і занадта стрыманая ў аўтаравай фантазіі, каб быць літаратурным... Болей »

Мой Картаген
epub pdf

Мой Картаген


Абламейка Сяргей

Кнігу складаюць аўтарскія эсэ пра актуальныя праблемы нацыянальнай культуры, літаратуры і сучаснай грамадзкай думкі. Асобныя разьдзелы прысьвечаны ўзаемадзеяньню беларускай і расейскай культураў, гэтак званаму «русскому миру», а таксама асэнсаваньню цяпер.... Болей »

Галасы Беларусі - 2022
epub pdf

Галасы Беларусі - 2022

Той, хто зьехаў. — Той, хто застаўся

Гэта трэцяя кніга трылёгіі „Галасы Беларусі“, дзе пра кожны год беларускага жыцьця — 2020-ы, 2021-ы, 2022‑і — апавядаюць сьведкі падзеяў: палітвязьні ў „апошнім слове“ ў судзе і лістах з турмы; палітэмігранты і тыя, хто застаецца на радзіме; тыя, каго ва Ўкраіне засьпела вайна, і тыя, хто ўступіў ва... Болей »

Галасы Беларусі - 2021
pdf epub

Галасы Беларусі - 2021

„Пахне чабор!“ — „Пахне вечна!“

У 2021-м героі папярэдняй кнігі „Галасы Беларусі — 2020“ за сваю грамадзянскую пазыцыю перажылі звальненьне з працы, ператрусы ў хаце, гвалт, прыніжэньне, допыты, прысуды, уцёкі за мяжу або патрапілі ў турму. У гэтай кнізе яны распавядаюць пра тое, што зь імі здарылася. Вялікія гісторыі тут суседзяць з... Болей »

Галасы Беларусі - 2020
epub pdf

Галасы Беларусі - 2020

„Нас усіх заб’юць!“ — „Мы пераможам!“

У фармаце шматгалосься кніга распавядае пра беспрэцэдэнтны ў гісторыі Беларусі 2020 год. Сотні сьведкаў адкрыта загаварылі пра свае клопаты, жаданьні, радасьці і пакуты ў часе, дзе сышліся пандэмія, прэзыдэнцкія выбары і масавыя рэпрэсіі. Вялікія гісторыі суседзяць з кароткімі эпізодамі і рэфлексіямі... Болей »

Чаму Беларусь не Расея
epub pdf

Чаму Беларусь не Расея

Эсэ з гісторыі і культуры (2015–2022)
Абламейка Сяргей

Гістарыясофская эсэістыка доктара гісторыі Сяргея Абламейкі вызначаецца нечаканымі трактоўкамі вядомых падзей і малавядомымі фактамі зь мінулага Беларусі. У кнізе чатыры дзясяткі эсэ, кожнае зь якіх можа вас зь дзівіць і прымусіць задумацца.... Болей »

Аптымізм і нацыяналізм
epub

Аптымізм і нацыяналізм

Андрэй Хадановіч: легкадумнасць быцця, альбо цяжкасці перакладу
Аўраменка Васіль

Неяк мне трапілі ў рукі разам два паэтычныя зборнікі, знешне вельмі падобныя, амаль аднаго фармату, мяккія аранжавыя вокладкі з партрэтамі аўтараў: “Пералівы” Юркі Лявоннага і “Лісты з-пад коўдры” Андрэя Хадановіча. Здавалася б, што агульнага можа быць у творах 20-х гадоў мінулага і 2000-х цяперашняга... Болей »

Рыгор Барадулін з чорным катом і без
epub

Рыгор Барадулін з чорным катом і без

Эсэ
Шапран Сяргей

Дзевяць гадоў без Рыгора Барадуліна. Сышоўшы, паэт вельмі павольна вяртаецца назад. Размова, вядома, пра ягоныя кнігі, якія даўно рэдкія госці ў беларускіх выдавецтвах. І тут найперш варта згадаць тытанічную самаахвярную працу Наталлі Давыдзенка па ўкладанні адзінаццацітомных «Дзённікаў і запісаў» Барадуліна.... Болей »

Вылучаны і адлучаны...
epub

Вылучаны і адлучаны...

Штрыхі да грамадзянскай біяграфіі творцы і дзяржаўнага дзеяча ў эпоху савецкай улады і пачатковага постсаветызму
Далідовіч Генрых

Генадзь Бураўкін з тых, каго таксама змалку аблашчыў адмы­словы нябесны промень, ажывіў ягоную здольнасць да Яе Вялікасці Паэзіі і тым самым яшчэ ў школьным узросце вывеў на нялёгкі грамадзянскі і творчы шлях. І яму прыйшлося прайсці выпрабаванне многіх ва ўсе помныя гістарычныя эпохі, хто трымаў экзамен... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org