be

Валасюк Лявон

Валасюк Лявон

Валасюк Лявон (Леанiд) Фёдаравiч нарадзiўся 13 снежня 1955 года ў вёсцы Песцянькi Тэвельскага сельсавета Кобрынскага раёна.

З 1963 года жыве ў горадзе Берасцi. Тады ж пайшоў у сярэднюю школу №16, якую скончыў у 1973 годзе. Працаваў на заводзе слесарам.

У 1974 - 1976 гадах служыў у Савецкай Apмii чарцёжнiкам у штабе Паўднёвай Групы Войск у Будапешце (Венгрыя).

У 1981 годзе скончыў архiтэктурны факультэт Брэсцкага iнжынерна - будаўнiчага iнстытута (цяпер - тэхнiчны унiверсiтэт).

Працаваў пасля iнстытута на розных пасадах ў Абласным навукова - метадычным цэнтры культасветработы i народнай творчасцi. Упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама . Потым была плённая праца мастаком - дызайнерам на розных прадпрыемствах горада, у тым лiку ў рэкламным камбiнаце Аблспажыўсаюза, на заводзе "Газаапарат", у Цэнтральным унiвермазе, турыстычным комплексе "Брэст -Iнтурыст".

3 2000года з'яўляецца сябрам грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў".

Вершы пачаў пiсаць з пятага класу школы. Першы надрукаваны верш з'явiўся ў абласной газеце "Заря" 22 кастрычнiка 1982 года - "Озеро Гать» на рускай мове.

Вершы пачау надрукаваны ў тыднёвiку "Лггаратура i мастацтва", газетах "Народная трыбуна", "Заря", "Брестский курьер», "Настаўнiцкая газета", у калектыўным зборнiку "Дзень паэзii - 2005".

Аутар зборнiкаў вершаў "Блики дня"(1999г.), "Краски души» (2000г.), "Под знаком Стрельца"(2001г.), "Леаниды"(2003г.), "Чырвоная вежа"(2004г.), "Познiя сны"(2006г.).

З 2007года з'яўляецца членам ГА "Саюз беларускiх пiсьменнiкаў".

Крыніца: www.brest-sv.com

Валасюк Лявон. Выданьні

Літаратурная Беларусь 8 (132) 2017
pdf

Літаратурная Беларусь 8 (132) 2017

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Ля будынка Чырвонага касцёла адбыліся навукова-асветніцкія чытанні. З прамовамі аб дзейнасці пачынальніка кнігадрукавання выступілі духоўныя асобы, даследчыкі, пісьменнікі, грамадскія дзеячы. Святкаванне распачаў мітрапаліт Мінскі і Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч: — Францыск Скарына прэзентаваў сваю... Болей »

Літаратурная Беларусь 9 (121) 2016
pdf

Літаратурная Беларусь 9 (121) 2016

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Была прэзентаваная кніга ўспамінаў пра творцу «Перадусім Беларусь», якая выйшла ў серыі «Кнігарня пісьменніка». З Мінска на мерапрыемствы завіталі старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, першы намеснік СБП Алесь Пашкевіч, укладальнік выдання Сяргей Шапран, паэты Міхась Скобла і Усевалад... Болей »

Верасень 12
pdf

Верасень 12

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год.... Болей »

Літаратурная Беларусь 7 (107) 2015
pdf

Літаратурная Беларусь 7 (107) 2015


Даводзілася чуць шмат папрокаў да першай аповесці з гэтай кнігі — маўляў, недалужная кампазіцыя, хаос, недапрацаваныя матывы і г.д. Усё гэта праўда. Толькі ў выпадку з «маладымі пісьменнікамі» гэта назавуць смелым эксперыментам, нават калі гэта ломка дзеля ломкі. А калі чалавек з даробкам зробіць нешта... Болей »

Верасень 7
pdf

Верасень 7

літаратурна-мастацкі часопіс

Сёмы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень" атрымаўся па-зімоваму "шчодрым" на паэзію і прозу. У ім друкуюцца вершы: Святланы Богуш, Кацярыны Глухоўскай, Усевалада Чорнага,Юліі Цяльпук, Алеся Емяльянава-Шыловіча, Святланы Куль, Васіля Дэбіша, Алеся Разанава… Проза прадстаўлена творамі Надзеі... Болей »

Дзеяслоў 56
pdf

Дзеяслоў 56

Літаратурна-мастацкі часопіс

Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова». Прыцемкі над гарой Тайшань. Сучасная кітайская паэзія Адамовіч Славамір, Кнут Гамсун – паэт і гаспадар. Пяць лістоў да Марыі Барадулін Рыгор, Карані цішыні... Вершы Барадулін Рыгор, Хай сумленне будзе чыстае і душа ясная. Нарада маладых... Болей »

Полымя 2 (976) 2011
pdf

Полымя 2 (976) 2011

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Якаў Арыстархавіч развязаў мяшэчак, дастаў сухар і стаў грызці. Запіў вадою, што стаяла ў кутку, у вядры з прычэпленай да яго жалезнай конаўкай. Запіўшы, прылёг на нары, акрыўшыся світкай. Доўга не мог заснуць. Засынаючы, аднак, успомніў пра вятрак, пра які ўвесь час думаў, але так і не паставіў у Альбэрціне.... Болей »

Маладосць 11 (684) 2010
pdf

Маладосць 11 (684) 2010

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

У чым і давялося пераканацца яшчэ раз, калі рыхтаваўся гэты традыцыйна-чарговы «берасцейскі» нумар, дзе кожны аўтар, хай гэта будуць вершы ці проза, імкнецца скласці сваю песню, прыўнесці свой важны ўклад у тую залатую скарбонку, што завецца літаратурай Берасцейскага краю, якая так годна і арганічна... Болей »

Жырандоля № 3, 2010
pdf

Жырандоля № 3, 2010

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска.... Болей »

Жырандоля № 2, 2009
pdf

Жырандоля № 2, 2009

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org