- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праваабарончы цэнтр «Вясна» -- няўрадавая праваабарончая арганізацыя, створаная ў красавіку 1996 году падчас масавых акцыяў пратэсту дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, якая пасьля арыштаў удзельнікаў дэманстрацыяў займалася дапамогай арыштаваным і іх сем’ям. Таму першапачаткова арганізацыя мела назву “Вясна-96”. 15 чэрвеня 1999 году арганізацыя была зарэгістраваная як Грамадзкае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Уяўляе сабой рэспубліканскае аб’яднаньне з цэнтрам у г.Менску і рэгіянальнымі арганізацыямі ў большасьці буйных гарадоў Беларусі. Па ўсёй краіне колькасьць сябраў складае каля 200 чалавек. Асноўныя паўнамоцтвы па кіраваньні арганізацыяй належаць Радзе і Старшыні Рады, якія абіраюцца на Агульным сходзе.
Рашэньнем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 28 кастрычніка 2003 году за ўдзел у назіраньні пад час прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. Грамадзкае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна” было безпадстаўна пазбаўленае дзяржаўнай рэгістрацыі, а 6 сакавіка 2004 году ПЦ “Вясна” быў прыняты ў Міжнародную Федэрацыю Правоў Чалавека (FIDH).
Книга подготовлена на основе обзоров ситуации с правами человека в Беларуси за каждый месяц 2012 года. Каждый из месячных обзоров включает анализ важнейших событий, оказывавших влияние на соблюдение прав человека за данный период, а также наиболее явные и характерные факты нарушений, зафиксированных... Болей »
Кніга падрыхтавана на падставе аглядаў сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі за кожны месяц 2012 года. Кожны з месяцовых аглядаў уключае аналіз важнейшых падзей, якія ўплывалі на выкананне правоў чалавека за дадзены перыяд, а таксама найбольш яўныя і характэрныя факты парушэнняў, зафіксаваных за гэты... Болей »
Вы з’яўляецеся ўдзельнікамі кампаніі нацыянальнага доўгатэрміновага назірання за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі “Правабаронцы за свабодныя выбары”. Гэта каманда аднадумцаў і прафесіяналаў, перакананых у тым, што Беларусь не можа лічыцца прававой дзяржавай, пакуль у ёй не адбываюцца свабодныя і справядлівыя... Болей »
Вы з’яўляецеся ўдзельнікамі кампаніі нацыянальнага назірання за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі “Правабаронцы за свабодныя выбары”. Гэта каманда аднадумцаў і прафесіяналаў, перакананых у тым, што Беларусь не можа лічыцца прававой дзяржавай, пакуль у ёй не адбываюцца свабодныя і справядлівыя выбары... Болей »
«НАША ВЯСНА» — гэта зборнік інтэрв'ю з 18 актывістамі Праваабарончага цэнтра «Вясна», праз якія прасочваецца асабісты шлях кожнага з іх да праваабарончай дзейнасці, гісторыя ўсёй арганізацыі, а так сама гісторыя барацьбы за каштоўнасці правоў чалавека ў Беларусі ў найноўшай гісторыі краіны. Выданне задумвалася... Болей »
Цягам сямі месяцаў улады не задаволілі аніводнай заяўкі на правядзеньне масавых мерапрыемстваў. Адміністрацыі Кастрычніцкага, Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў г. Віцебску забаранілі правядзеньне 27 пікетаваньняў апазыцыі. Віцебскі гарадзкі выканкам забараніў шэсьце апазыцыі, прысьвечанае сьвяткаваньню... Болей »
Тhe book was prepared on the basis of the short reviews of human rights violations for each month of 2009. It opens with a general analysis of the socio-political situation during the specified period, a description of important events and the reaction of the international community to them. This is... Болей »
Кніга падрыхтавана на падставе кароткіх аглядаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі за кожны месяц 2010 году. Напачатку даецца агульны аналіз грамадзка-палітычнай сітуацыі ў краіне за вызначаны тэрмін, асьвятляюцца важныя падзеі і рэакцыя міжнароднай супольнасьці на іх. Далей прыводзяцца некаторыя канкрэтныя... Болей »
Дадзенае выданне адлюстроўвае вынікі незалежнага назіранння за прэзідэнцкімі выбарамі 2010 года, якое ажыццяўлялася Праваабарончым цэнтрам «Вясна» і Беларускім Хельсінкскім камітэтам у межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У кнізе даецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага... Болей »
Вынікам 2010-га года і чарговых выбараў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на чацвёрты тэрмін стала неверагодная дагэтуль наяўнасць у краіне палітвязняў — агулам каля 60-ці чалавек. Чаму гэтая лічба недакладная? Таму што большасць з іх усё ж выйшлі на волю, некаторым нават удалося пазбегнуць... Болей »