video
Кобызеў Віктар, Хто ёсць кім

Хто ёсць кім

«Старая хата: Віктар Кобызеў»

Віктар Кобызеў – адзін з пяці самых модных дызайнераў інтэр'ера ў Менску. Дызайнерскія праекты Кобызева карыстаюцца вялікай папулярнасцю, у апошнія гады ягоныя працы рэгулярна з'яўляюцца ў спецыялізаваных выданнях. Віктар з’яўляецца лаўрэатам прэстыжных конкурсаў. Кобызеў вырашыў пабудаваць новы дом, каля старога і злучыць іх тэрасай. А на гэтай тэрасе сустракацца з сябрамі. Сустрэчы з сябрамі ў старым доме дазваляюць паразмаўляць пра т... Болей »


video
Трусаў Алег, Хто ёсць кім

Хто ёсць кім

Алег Трусаў

Алег Трусаў па бацьку – расейскага паходжання, але сваёй рупліваю працаю ён паказвае, якім павінен быць сапраўдны беларус. І справа нават не ў тым, што Алег Трусаў размаўляе па-беларуску і кіруе Таварыствам беларускае мовы. Ён – адзін з найбольш адданых абаронцаў беларушчыны. І бароніць ён усё беларускае так жа рашуча і пераканана, як і 20 гадоў таму, падаючы ўсім прыклад змагара. Парадаксальнасць яго асобы праяўляецца таксама яшчэ і ў ... Болей »


video
Бяляцкі Алесь, Хто ёсць кім

Хто ёсць кім

Алесь Бяляцкі – абаронца правоў чалавека

Алесь Бяляцкі (нарадзіўся 25 верасьня 1962 г.) — беларускі грамадзкі дзяяч і праваабаронца. Нарадзіўся ў Сартавальскім раёне Карэліі (РСФСР). Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт і асьпірантуру Інстытута літаратуры АН Беларусі. У 1986 г. Бяляцкі быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», потым быў старшынём гэтай арганізацыі. У 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства «Мартыралёг Беларусі», быў ся... Болей »


video
Лось Алесь, Хто ёсць кім

Хто ёсць кім

Алесь Лось

Пазнаёмцеся з людзьмі, якія спрычыніліся да эканамічнага, сацыяльнага, спартовага і культурнага развіцця Беларусі ды свету. Даведайся пра іхні лёс, дакраніцеся да гісторыі. Героі ды антыгероі. Улюбёнцы публікі ды тыя, каго вы ненавідзіце. Пра іх гавораць, спрачаюцца і памятаюць. Алесь Лось нарадзіўся 13 верасьня 1958 года. Бацька Уладзімір сын Васіля, маці Ларыса дачка Мікалая з роду Петручук-Карпінскіх-Ваніцкіх. 1973 — 1977 г. — вучыўс... Болей »


video
Мех Алесь, Хто ёсць кім

Хто ёсць кім

Алесь Мех – беспрацоўны інжынер

Алесь Мех – інжынер з Кобрыні, спецыяліст-газаўшчык з больш як дзесяцігадовым стажам – страціў працу. Ягоная віна была ў тым, што ён чалавек з актыўнаю грамадскаю пазіцыяй, цікавіцца палітыкаю: на выбарах у Палату прадстаўнікоў спадар Алесь выставіў сваю кандыдатуру ад Партыі БНФ. Перад выбарамі яго запрасіў да сябе дырэктар ягонага прадпрыемства на размову, у якой удзельнічаў і кіраўнік мясцовага КДБ. Афіцэр яму адкрыта загадаў зняць с... Болей »


video
Вайтовіч Аляксандр, Хто ёсць кім

Хто ёсць кім

Аляксандр Вайтовіч

Аляксандр Вайтовіч – беларускі фізік і палітык. У 1979 годзе стаў доктарам фізіка-матэматычных навук, у 1985-м – прафесарам, у 1986-м членам-карэспандэнтам, а праз дзесяць гадоў акадэмікам НАН Беларусі. З Інстытуту фізікі, дзе ён адпрацаваў амаль 32 гады, перайшоў на пасаду дырэктара Інстытуту малекулярнай і атамнай фізікі, створанага пры яго ж беспасярэднім удзеле. Яшчэ тры гады – і вяршыня навуковай кар’еры: Аляксандра Вайтовіча абіра... Болей »


video
Міхайлаў Анатоль, Хто ёсць кім

Хто ёсць кім

Анатоль Міхайлаў – філосаф у выгнанні

Філосаф, прафесар Анатоль Міхайлаў выявіў сябе як таленавіты менэджэр. У 1990-я гг. у Менску ён здолеў стварыць Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ), які вельмі хутка заняў прыстойнае месца ў сістэме вышэйшай адукацыі краіны. Пра ЕГУ стала вядома і за мяжою. Выкладчыкі універсітэту на роўных разважалі са студэнтамі пра актуальныя праблемы сучаснасці, вымагалі ад іх не завучваць аксіёмы, а самастойна разважаць і шукаць сцяжыну да пра... Болей »


video
Такінданг Андрэй, Хто ёсць кім

Хто ёсць кім

Андрэй Такінданг: ...апрануўшы белую кашулю...

Ці часта вы бачылі ў Беларусі чарнаскурых людзей? Так, – адкажа звычайны мінак. А такіх чарнаскурых, хто размаўляе па-беларуску? Так, – адкажа ўжо студэнт філфаку. А ці знаёмы вам такі афра-беларус, які размаўляе па-беларуску настолькі правільна, што адразу чуваць: гэтаму чалавеку карыстацца беларускаю моваю больш зручна, чым любою іншаю, бо яна для яго – сапраўды родная? На апошняе пытанне чалавек, абазнаны ў культурным жыцці сталіцы, ... Болей »


video
Астаповіч Антон, Хто ёсць кім

Хто ёсць кім

Антон Астаповіч: каб ведалі адкуль наш род!

Антон Астаповіч – старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў. Ён змагаецца за захаванне кожнага гістарычнага аб’екту: касцёлаў, цэркваў, старадаўніх дамоў, гістарычныя планіровак вуліцаў у гарадах і вёсках Беларусі. Цяпер ён вядзе сапраўдную вайну, каб захаваць гістарычны цэнтр Менску: Верхні горад і вуліцу Рэвалюцыйную (ранейшую Койданаўскую), ператвораную ў вялізную будаўнічая пляцоўка. У найлепшым выпадку інвестары... Болей »


video
Кіт Барыс, Хто ёсць кім

Хто ёсць кім

Барыс Кіт

Барыс Кіт адзін з найбольш вядомых беларусаў у свеце. Хоць з 1944 г. ён жыве па-за межамі Беларусі, але не забываецца на сваё паходжанне і застаецца сапраўдным беларускім патрыётам. Барыс Кіт гэта прыклад не толькі таго, чаго ў жыцці можна дасягнуць, дзякуючы дбайнай працы, але перш-наперш таго, як трэба памятаць дзе б ты ні аказаўся пра сваю Бацькаўшчыну. Сам Барыс падкрэслівае, што ён мае чыстае сумленне і ўсё жыццё працаваў для людзе... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя