- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Юры Весялкоўскі — эміграцыйны беларускі гісторык і публіцыст. Нарадзіўся 2 студзеня 1924 г. у Новым Сьвержані. У 1942 г. пачаў навуку ў Беларускай Настаўніцкай Сэмінарыі ў Нясьвіжы. Вясною 1944 г. у групе шасьцідзесяці сэмінарыстаў накіраваны ў афіцэрскую школу Бе-ларускай Краёвай Абароны. У канцы чэрвеня школу эвакуіравалі ў Прусію, а яе вучняў накіравалі на францускі фронт. У канцы жніўня 1944 г. уцёк да францускай партызанкі і быў інтэрнаваны амэрыканцамі. Як грамадзянін II Рэчы Паспалітай быў пераведзены ў польскі ваенны лягер у Марсыліі. Пасьля абучэньня 27 сьнежня 1944 г. накіраваны ў польскія падразьдзяленьні, якія змагаліся ў Італіі.
Пасьля вайны пераехаў у ВялІкабрытанію. Жыве ў Лёндане. У 1947 г. быў адным з закладчыкаў Згуртаваньня Беларусаў Вялікабрытаніі. Дзеяч Хрысціяньскага Аб'еднаньня Беларускіх Работнікаў — да 1962 г. яго сакратар. Рэдактар часопісаў „Аб'еднаньне" (1948-1962), „Званіца" (1974-1976) і двухмесячніка „Голас Часу" (1989-1996).
Памёр Юры Весялкоўскі 9 жніўня 2017 г.
* Адозва Беларускага Грамадзкага Камітэта "Грамада" * Зварот Прэзідыюма Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і Савета Міністраў Беларускай ССР да парламэнтаў, урадаў, міжнародных арганізацый, суайчыннікаў, усіх людзей добрай волі * Хіратонія ігумена Дзімітрыя на епіскапа Полацкага і Віцебскага ... Болей »
* Як Вільня сталася літоўскай * Белямук Міхась, Схамянуўся * Весялкоўскі Юры, Нарысы па гісторыі Беларусі * Весялкоўскі Юры, Славянская літургія ў паняцьці рымскай царквы * Весялкоўскі Юры, Хрысьціянства ад Галілеі да Беларусі * Вярнадскі У., Францыяк Скарына беларускі першадрукар... Болей »
* Зварот да беларускай эміграцыі * Весялкоўскі Юры, Галасы аб Грунвальдзкай бітве * Весялкоўскі Юры, Нарысы па гісторыі Беларусі * Весялкоўскі Юры, Хрысьціянства ад Галілеі да Беларусі * Жук-Борскі А., Праўда, хлусьня і прапаганда * Загарэўская Ніна, Родная мова * Каросцік... Болей »
Многа гаварылася і пісалася ў гісторыі аб анэксіі "Заходняй Расеі" Полыпчай, а "Усходняй Польшчы" Расеяй. Людзі не здавалі сабе справы, што гэтая краіна ніколі не была ані Расеяй, ані Польшчай, а з пракон вякоў была гэта Беларусь.Наогул адмаўлялася наяўнасьць беларускай гісторыі і культуры. Розныя антынавуковыя... Болей »
Пасьля перамогі над гітлераўскай Нямеччынай у 1945 годзе Сталін пашырыў межы СССР і стварыў вялікую камуністычную імпэрыю. Партыйная прапаганда даказвала, што краіны Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы былі вызвалены ад гітлераўскай тыраніі. Фактычна яны не былі вызваленыя, а толькі занятыя Чырвонай Арміяй у... Болей »
Ад даўжэйшага часу адзываліся галасы некаторых сяброў з Царкоўнага Камітэту сьв. Еўфрасініі Полацкай у Лондане, а таксама і некаторых прыхажан, каб ажывіць нацыянальную дзейнасьць. Нават склікана была ў мінулым годзе ініцыятыўная зборка на якой парушаліся пытаньні аднаўленьня арганізацыі Хрысьціянскага... Болей »