- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бяз краю Магутны й бязьмежна Міласьцівы Божа, што з Твае найвышэйшае Мудрасьці стварыў Беларускі Народ і, абдарыўшы яго мілагучнаю моваю ды ўшчадрыўшы гожым і багатым краям, нас зь яго на сьвет пусьціў, не пакінь нас без накіраваньня на дагодныя Табе шляхі ды без Твае Ласкі й Апекі. Не дазволь ліхім... Болей »
Рэлігія, пропаведзі ды служба ў храме толькі тады маюць сваё ўздеянне на чалавека, калі даходзяць да яго свядомасці, калі чалавек разумее тое, што яму кажуць. Старажытная царкоўнаславянская мова, на якой часцяком праходзяць службы ў праваслаўнай святыні не заўсёды зразумелая сучаснаму верніку, бо нашмат... Болей »
Дыяруш (дзёньнік) звышгоднага мучаніка Апанаса Берасьцейскага выдаваўся неаднаразова. Але пераважная большасьць выданьняў ёсьць калькаваньням выданьня 1878 г. (Памятники полемической литературы в Западной Руси. Кн. 1, СПб., 1878. Столбцы 49-156.). У прадмове да гэтага выданьня было адзначана: “Диариуш”... Болей »
Бадай у ні воднай краіне свету няма столькі "белых плямаў" у гісторыі, як у беларускай. Па сённяшні дзень абарона дысертацый, а таксама даследаванні маладых навукоўцаў строга кантралююцца адміністрацыямі вучэбных устаноў. Адной з "непрываблівых і зачыненых" тэмаў з'яўляецца Беларуская грэка-каталіцкая... Болей »
Прапанаваныя тэксты вялікапостных службаў перакладзены з некалькіх крыніцаў: “Триодъ постная” (Вільня, 1609 г.); “Триодион си ест Трипеснец...” (Вільня, 1615 г.) і “Постная тріодь” (Кіеў, 1627 г.). Апошняя зьяўлялася спадкаемцам віленска-беларускіх выданьняў пачатку XVII ст. Таксама выкарыстана праца... Болей »
У гэты дзень Хрыстос уваскрос з дамавіны, / усім верным даруючы нятленьня, / і радасьць Ён абвяшчая міраносіцам / пасля пакуты Сваёй і ўваскрошаньня. Радуйцеся, мудрыя жонкі міраносіцы, / першымі ўваскрошаньне Хрыста пабачаўшыя / і якія ўзвясьцілі апосталам Яго / аб прызначэньні ўсяго сусьвету да паратунку!... Болей »
Псалтыр падзелена на двацаць часьцін, якія маюць назву “кафізмы”. Гэты падзел – царкоўны. Маецца асобны Статут чытаньня Псалтыры пад час усяго царкоўнага году, які мы падаем у дадзенам выданьні. Разам з тым, трэба заўважыць – зьмешчаны намі Статут ёсьць адзнакай манастырскага богаслужэньня праваслаўнае... Болей »
Сяргей Горбік, выводзячы пачатак беларускага катэхізму, сягае да дзейнасці Еўфрасінні Полацкай. Нягледзячы на тое, што сёння існуе даволі вялікая колькасць разнастайнай рэлігінай літаратуры, даследчыка цікавіць перадусім уласна беларуская. У сваёй працы "Гісторыя катэхізму на Беларусі" аўтар ставіць... Болей »
Імя Адама Станкевіча - беларускага каталіцкага святара, асветніка, паэта і публіцыста вяртаецца з небыцця. Яго жыццё і дзейнасць былі ўскладнёны гістарычнымі ўмовамі - савецкая ўлада, якая толькі прйшла на Беларусь, бачыла ў ім небяспеку. Менавіта таму Адам Станкевіч быў рэпрэсаваны. Яму інкрымінавалі... Болей »
У 1938 гг. прыпаў юбілей 950годзьдзя хрышчэньня "Русі", гэта знача: Украіны, Беларусі і Расеі. У чэсьць гэтага вялікага юбілею шмат пісалі ўкраінцы і расейцы. Не асталіся ад іх і мы, беларусы. Доказам гэтага, не лічачы большых і меншых артыкулаў у беларускай перыёдычнай прэсе, служыць так жа і гэтая... Болей »