be

Навіны

Kamunikat.org на кніжным кірмашы ў Беластоку
2025-04-18 18:00
Kamunikat.org на кніжным кірмашы ў Беластоку
25-27 красавіка ў Беластоку адбудзецца Кніжны кірмаш, падчас якога запланаваныя і мерапрыемствы, датычныя беларускай літаратуры. На месцах 79-80 размесціцца салон незалежных беларускіх выдавецтваў, паведамляе Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку. Арганізатары - Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку...
Упершыню па-беларуску выйшлі ўспаміны Бэлы Шагал
2025-04-18 17:55
Упершыню па-беларуску выйшлі ўспаміны Бэлы Шагал
У выдавецтвае “Пфляўмбаўм” выйшла новая кніга — мемуары Бэлы Шагал “Запаленыя свечкі” з ілюстрацыямі Марка Шагала. З ідышу пераклаў Ігар Крэбс.“424 старонкі! Праілюстраваў выданне Марк Шагал. З вялікімі прыгодамі, але мы дамагліся пакупкі ліцэнзіі на гэтыя графічныя ілюстрацыі, каб вы маглі насалодзіцца...
Адкрыты прыём заявак на Прэмію імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі!
2025-04-18 17:11
Адкрыты прыём заявак на Прэмію імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі!
Шукаем лепшыя вокладкі беларускіх кніг 2024 года! Якія эстэтычныя, крэатыўныя і змястоўныя вокладкі вы сустракалі апошнім часам? Можа вы самі аўтар ці аўтарка ўпрыгожвання для беларускіх твораў? Прэмія імя Міхала Анемпадыстава шукае найлепшыя дызайны, што перадаюць дух і сэнс кніг!Што важна? Прэмія ацэньвае...
Kamunikat.org склаў «Пазл» Валера Гапеева ў аўдыёкнігу
2025-04-17 14:49
Kamunikat.org склаў «Пазл» Валера Гапеева ў аўдыёкнігу
Фонд "Камунікат" агучыў раман Валера Гапеева "Пазл", які быў выдадзены "Галіяфамі" яшчэ ў 2018 годзе. Дзякуючы голасу Зміцера Бартосіка і музычнай апрацоўцы Алеся Ясінскага аматары творчасці пісьменніка могуць паслухаць твор па дарозе на працу або падчас вясновага шпацыру. Здаецца, Валеру Гапееву ўдалося...
Алесь Ясінскі прэзентуе ў Беластоку новы альбом гурта RAZAM
2025-04-16 14:56
Алесь Ясінскі прэзентуе ў Беластоку новы альбом гурта RAZAM
Напрыканцы сакавіка выйшаў новы альбом гурта RAZAM і спявачкі Івы Марэшавай (Iva Marešová) “Na dně mojí duše” (“На дне маёй душы”), запісаны разам з сімфанічным аркестрам філармоніі Градэц Краловэ. Плыта адметная тым, што ў ёй гучаць песні на тэксты беларускіх паэтаў: Уладзіміра Караткевіча, Валярыны...
Два беларускія выдаўцы трапілі у шорт-ліст прэміі Prix Voltaire 2025
2025-04-14 15:57
Два беларускія выдаўцы трапілі у шорт-ліст прэміі Prix Voltaire 2025
Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (IPA) абвясціла шорт-ліст прэміі Prix Voltaire 2025 за свабоду публікацыі.У шорт-ліст увайшлі шэсць чалавек, сярод іх — двое беларусаў: Надзея Кандрусевіч, выдавецтва Koska, Беларусь (у выгнанні ў Швецыі) і Дзмітрый Строцаў, выдавецтва Hochroth Minsk, Беларусь (у выгнанні...
У музеі Багдановіча пагавораць пра метафізіку Якуба Коласа
2025-04-14 15:51
У музеі Багдановіча пагавораць пра метафізіку Якуба Коласа
16 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе чарговая сустрэча, прысвечаная беларускай (і сусветнай) традыцыі і інтэлектуальнай літаратуры. Гэтым разам гаворка пойдзе пра Якуба Коласа і творчую беспрытульнасць.Якуб Колас у беларускім літаратурным свеце амаль ад пачатку сімвалізуе ўстойлівасць...
Болей »
Pro Nobis 08
pdf

Pro Nobis 08

першая экалагічная газэта

Сквер на плошчы павінен быў застацца У самую спякоту – пры 30о С – 7 ліпеня каля 50 саджанцаў пяцігадовых бяроз, клёнаў і туяў, прывезеных з Польшчы, размясцілі на месцы былога сквера паміж вуліцамі Стэфана Баторыя і Маставой. Так падыйшла да свайго завяршэння перабудова Савецкай (колішняй Рынкавай)... Болей »

Pro Nobis 07
pdf

Pro Nobis 07

першая экалагічная газэта

Слізкія прыступкі ганаровага подыюму: На подыюме месца знайшлося не для ўсіх. Сярод студэнтаў біёлагаў пятага курса, што прадстаўлялі прэзентацыі сваіх дыпломных праектаў, толькі ў групы біяхімікаў атрымаўся паўнавартасны, з трыма прыступкамі, п’едэстал. Першае месца заняла Алена Багушэвіч. На другім... Болей »

Pro Nobis 06
pdf

Pro Nobis 06

першая экалагічная газэта

Чатыры дзяўчыны са спецыяльнасці “Біялогія”, што мелі сярэдні бал за пяць год навучання каля “4”, на дзяржіспыце атрымалі двойкі. Адна з іх вучыліася на платнай аснове. Дзяўчаты атрымаюць свой дыплом, магчыма, толькі праз год. “Я ніяк не магла паверыць у тое, што камісія ўсё ж вырашыла паставіць двойку... Болей »

Pro Nobis 05
pdf

Pro Nobis 05

першая экалагічная газэта

Улетку ўласнік рыбнай гаспадаркі падчас капання возера, што зараз мае назву Адамава і знаходзіцца каля в. Жукевічы, што ў 15 км ад Гродна, наткнуўся на вельмі вялікую костку, якую за непатрэбай аддаў сваёй дачцэ – студэнтцы ГрДзАУ. У аграрным універсітэце зрабілі фотаздымкі пазванка, якія трапілі да... Болей »

Pro Nobis 04
pdf

Pro Nobis 04

першая біялягічная газэта

«УНІВЕРСІТЭТ – ЗА ЧЫСТЫ ГОРАД»«Жадаеш зрабіць свет лепш – распачні з сябе», – абвяшчае ўсходняямудрасць. «З сябе, або з таго, што навокал цябе», – дадалі студэнты ГрДУ і 8кастрычніка ажыццявілі дадзенаесцверджанне .У гэты дзень яны правяліакцыю «Універсітэт – за чысты горад».У ёй прынялі ўдзел каля ста... Болей »

Pro Nobis 03
pdf

Pro Nobis 03

першая біялягічная газэта

Навуковая канферэнцыя “Актуальныя праблемы экалогіі” 6-8 кастрычніка 2004 г. на базе нашага факультэта (біялогіі і экалогіі) адбылася першая міжнародная навуковая канферэнцыя “Актуальныя праблемы экалогіі”. Інфармацыя пра гэтую падзею зацікавіла не толькі спецыялістаў, якія вывучаюць праблемы экалогіі... Болей »

Pro Nobis 02
pdf

Pro Nobis 02

першая біялягічная газэта

Ваша здароўе Звычаная соль — сапраўды «белая смерць», і ў гэтым лішні раз пераканаліся японскія вучоныя. У выніку назіранняў і шматлікіх аналізаў яны прыйшлі да высновы, што рэгулярнае ўжыванне салёных прадуктаў падвойвае рызыку захворвання на рак страўніка. Прычым такая тэндэнцыя найбольш яскрава назіраецца... Болей »

CD, Студэнцкая Думка 09/2003
html

CD, Студэнцкая Думка 09/2003


Red list...: Попс - што мы мелі на ўвазе Першапачаткова ПОПС мы вызначылі як просты прыдомак да ўсяго масавага - папулярнага і шырока спажывальнага. Адпаведна, прытрымліваючыся сьвятога "мы ня з вамі", - абавязкова па праграме стаяла задача пасьмяяцца і аблажаць (дзякуй Богу, ёсьць такая прафэсія - беларускі... Болей »

CD, Студэнцкая Думка 07-08/2003
html

CD, Студэнцкая Думка 07-08/2003


Red list...: MADE СЯБЕ SELF Было так сьмешна, калі мы ўсёй рэдакцыяй пачалі прыдумляць адпаведнік ангельскаму self-made! У галаву лезьлі альбо банальнасьці, альбо пошасьці з адпаведнымі рыфмамі зь літарай Ё: самаробкі, самапалы, самавучкі etc. Ніхто ж не вінаваты, што нашыя продкі жылі па крыху іншых... Болей »

CD, Студэнцкая Думка 06/2003
html

CD, Студэнцкая Думка 06/2003


Red list...: Адчуваю сябе гуманоідам з матэрыялу пра НЛА. 4.00 раніцы. Толькі што сеў пісаць гэты самы рэдліст. Тупа ўтаропіўся ў манітор. Адчуваю сябе... так, недзе я ўжо гэта чуў. У такія хвіліны добра зацягнуцца галяндзкім тытуньком і паразважаць пра былое, адматаўшы час гадкоў так на дзесяць. У пачатку... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org