be

Яновіч Сакрат

Яновіч Сакрат

Сакрат Яновіч (псеўд. Аляксандр Анташэвіч, Адоль Кастрыца, Колька Сплюх, К. Янкоўскі, Кастусь Янкоўскі, крыпт. С. Я., (С. Я.), (ся); 4.9.1936, мяст. Крынкі Беластоцкага ваяв., Польшча), беларускі і польскі празаік, драматург, публіцыст, грамадскі дзеяч. Сябар Саюза польскіх пісьменьнікаў з 1970 г. Ганаровы сябар Міжнародчай Акадэміі навук Еўразіі і Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Нарадзіўся С. Яновіч у сям’і шаўца, Канстанціна Яновіча, які меў таксама трохгектарную гаспадарку. У школе спрабаваў пісаць вершы па-польску і па-руску. У 1950 г. адправіўся з Крыпак у „вялікі горад Беласток”, дзе скончыў электратэхпікум (1955) і затым (завочна) аддзяленне беларускай філалогіі Настаўніцкага інстытута (1962). Працаваў журналістам у штотыднёвіку „Ніва”, кіраваў аддзелам галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства. У 1973 г. завочна скончыў факультэт польскай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Пратэстуючы супраць бюракратызацыі ўлады, быў вымушаны пайсці на „чорную работу” — рабіў кладаўшчыком, тэхнікам бяспекі працы, што ўзбагаціла яго жыццёвымі назіраннямі. Быў старшынёй Клуба Саюза польскіх пісьменнікаў у Беластоку (1976-1981). У апошнія гады ўсё больш займаецца палітычнай дзейнасцю, змагаецца за роўныя правы беларусаў Беласточчыны з палякамі. Адзін з заснавальнікаў Беларускага незалежнага выдавецтва (1981-1987). Старшыня партыі Беларускае дэмакратычнае аб’яднанне (з 1990). Жыве ў мяст. Крынкі Беластоцкага ваяв. Яго дом (т. зв. Villa Sokrates) стаў беларускім культурным асяродкам. Тут атрымала бясплатна памяшканне рэдакцыя штомесячніка „Czasopis”.

Як празаік С. Яновіч дэбютаваў у 1956 г. на старонках беларускага штотыднёвіка „Ніва”. Аўтар зборніка апавяданняўі мініяцюр „Загоны” (Беласток, 1969), аповесціпра К. Каліноўскага „Сярэбраны яздок” (Мн., 1978), кніг „Думкі пра аўтаномію” (Беласток, 1981), „Праваслаўная царква ў Беластоцкім краі і беларуская мова ў ім” (Нью-Йорк, 1984), „Самасей” (Мн., 1992), „Доўгая сьмерць Крынак” (Беласток; Бельск, 1993), „Лістоўе — лістове” (Беласток, 1995), „Сцяна” (Мн., 1997) і інш. У перакладзе на польскую мову выйшлі яго кнігі прозы „Вялікі горад Беласток” (Варшава, 1973), „Забыцці” (Вроцлаў, 1978), „Сцяна” (Ольштын, 1979), „Самасей” (Варшава, 1981), „Малыя дні” (Варшава, 1981), „Сярэбраны яздок” (Варшава, 1984), „Трэцяя пара” (Беласток, 1985), а таксама эсэ „Беларусь, Беларусь” (Варшава, 1987; Беласток, 1993), якое выклікала вялікую палеміку, прыцягпула ўвагу да патрэб беларусаў у Польшчы. Проза С. Яновіча вызначаецца філасафічнасцю, глыбокім псіхалагізмам. Пісьменнік адным з першых паказаў у Польшчы адчужэнне ўлады ад народа („Сцяна”), духоўную трагедыю ўчарашняга вяскоўца ў горадзе („Самасей”), у сувязі з чым у аўтара былі цяжкасці з друкаваннем — як на Беласточчыне, так і ў БССР. Напісаў некалькі драматычных твораў, якія выйшлі асобнымі выданпямі („Зборнік сцэнічных твораў”, „Не пашанцавала”). Пераклаў на польскую мову „Вітражы” Я. Брыля, п’есу Я. Шабана „Шрамы” (для Драматычнага тэатра імя А. Вянгеркі ў Беластоку). Аўтар літаратуразнаўчых прац і крытычных артыкулаў пра творчасць беларускіх пісьменнікаў, якія жывуць у Польшчы і гуртуюцца ў „Белавежы”, эсэ пра польска-беларускія сувязі. Мініяцюры-імпрэсіі С. Яновіча выйшлі асобнымі выданнямі ў Лопдане — у арыгінале і перакладзе Ш. Акінэр на англійскую мову, у Венецыі — у перакладзе на італьянскую і англійскую мовы. Паводле слоў пісьменніка, рукапісы яго твораў знаходзяцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, БДАМЛіМ і музеях у Мінску, бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лондане, бібліятэцы „Асалінэум” у Вроцлаве, Акруговым музеі ў Беластоку і інш.

Узнагароджаны Афіцэрскім крыжам ордэна Адраджэння Польшчы і іншымі ўзпагародамі. Ляўрэат прэстыжнай польскай узнагароды імя Анджэя Дравіча.

(Баляслаў Харкевіч)

Памёр Сакрат Яновіч 17 лютага 2013 году.

Яновіч Сакрат. Выданьні

Тэрмапілы 04-05
pdf

Тэрмапілы 04-05

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

* Varia * З сучаснай франкамоўнай бельгійскай паэзіі * Валкавыцкі Георгій, На абмежку * Гарэцкi Радзiм, Браты з Малой Багацькаўкі * Жамойцін Янка, Літаратурная старонка тыднёвіка „Ніва” (агляд 463—493 нумароў) * Зарэмба Людміла, “Слова...” ў зменлівым сусвеце * Лебедзеў... Болей »

ARCHE 08(13)2000
pdf

ARCHE 08(13)2000

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У гэтым нумары: рэцэнзія Сакрата Яновіча "Дастаеўскі Беларусі" (на кнігу Vasil Bykaŭ: „Ściana“, tłum. Czesław Seniuch, Jan Maksymiuk, wyd. SETPro, Białystok 1999.), артыкул Андрэя Екадумава "Мёртвыя сярод жывых", эсэ Юрыя Андруховіча "Малая інтымная урбаністыка", аналітычны артыкул Рычарда Пайпса "Што... Болей »

ARCHE 03(08)2000
pdf

ARCHE 03(08)2000

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Габрэйскі нумар вельмі разнастайны і імкнецца ахапіць усё, пытаньне габрэяў на Беларусі разглядаецца з усіх магчымых бакоў. Тут прысутнічаюць амаль усе варыянты меркаваньняў пра гісторыю габрэяў увогуле і гісторыю тутэйшых габрэяў. Слова дано самым розным крыніцам інфармацыі ды людзям.... Болей »

Наша Ніва 19 (140) 1999
djvu pdf

Наша Ніва 19 (140) 1999

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »

Тэрмапілы 02
pdf

Тэрмапілы 02

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

* СЯРОД КНІГ * Воінаў Мікалай, БЕЛАРУСКАМОЎНЫЯ ПЕРАКЛАДЫ ТВОРАЎ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ * Дранько-Майсюк Леанід, ХВАРОБА Ў КРАСАВІКУ * Дубіцкі Янка, ТРОХКРЫЛЫЯ ПТУШКІ * Дудзінская Дзіна, ВАКЦЫНА СУПРАЦЬ ХЛУСНІ * Зарэмба Людміла, ПРА ЛІРЫКУ УЛАДЗІМІРА ГАЙДУКА * Зуёнак Васіль... Болей »

Ніва 1 (2121) 1997
pdf djvu

Ніва 1 (2121) 1997

тыднёвік беларусаў у Польшчы

«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы... Болей »

Крыніца 5 (11) 1994
pdf djvu

Крыніца 5 (11) 1994

Штомесячны культуралагічны часопіс

Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую... Болей »

Chrześcijanin w Świecie Nr 8-9/179-180 (1988).

Chrześcijanin w Świecie Nr 8-9/179-180 (1988).

zeszyty ODiSS miesięcznik

Ośrodek Dokumentacji i Studiów Społecznych (ODiSS) został utworzony w kwietniu 1967 z inicjatywy Jerzego Zawieyskiego przez Janusza Zabłockiego i grupę działaczy katolickich związanych z warszawskim KIKiem i zespołem redakcyjnym miesięcznika "Więź" stawiających sobie za cel odtworzenie ruchu chrześcijańsko-demokratyczn... Болей »

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях
mp3

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

У гасьцях у Сакрата Яновіча
Запольская Яна, Яновіч Сакрат

Сакрат Яновіч - беларускі і польскі празаік, драматург, публіцыст, грамадскі дзеяч. Сябар Саюза польскіх пісьменьнікаў з 1970 г. Ганаровы сябар Міжнародчай Акадэміі навук Еўразіі і Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Нарадзіўся С. Яновіч у Крынках у сям’і шаўца, Канстанціна Яновіча, які меў таксама трохгектарную... Болей »

Жывая чытанка / Сакрат Яновіч / Доўгая смерць Крынак
mp3

Жывая чытанка / Сакрат Яновіч / Доўгая смерць Крынак

апавяданне Доўгая смерць Крынак
Яновіч Сакрат, Будкін Сяргей

Нарадзіўся С. Яновіч у сям’і шаўца, Канстанціна Яновіча, які меў таксама трохгектарную гаспадарку. У школе спрабаваў пісаць вершы па-польску і па-руску. У 1950 г. адправіўся з Крыпак у „вялікі горад Беласток”, дзе скончыў электратэхпікум (1955) і затым (завочна) аддзяленне беларускай філалогіі Настаўніцкага... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org