- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва Юнацтва было заснавана 2 студзеня 1981 года, выдавецтва спецыялізавалася на выданні кніг для дзяцей
У 2002 годзе, падчас чарговага прыступу “iнтэграцыйнай гарачкi” выдавецтва “Юнацтва”было злiквiдавана як непатрэбнае.
У юрыдычным сэнсе выдавецтва “Юнацтва” было не лiквiдавана, але ўвайшло ў склад выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” як рэдакцыя дзiцячай лiтаратуры, але насамрэч гэтая «фузія» забрала маладому чытачу выключна яго выдавецтва.
У час самастойнага існавання выдавецтва "Юнацтва" толькі ім друкавалася амаль 120 кніг у год. Аб'ём зменшыўся пасля аб'яднання "Юнацтва" з выдавецтвам "Мастацкая літаратура".
Кожны народ мае сваіх знакамітых людзей. Сярод іх вучоныя, паэты, мастакі, падаромнікі, асветнікі, урачы, дзяржаўныя дзеячы. Яны сваім талентам і ўпартай працай здолелі прынесці вялікую карысць свайму народу і чалавецтву. Такія асобы ніколі не знікаюць з зямлі бясследна. Іхнія справы працягваюць жыць... Болей »
Дожджык, дожджык, сыпані. Беларускія народныя заклічкі, прыгаворы, калыханкі, забаўлянкі, дражнілкі, лічылкі (літаратурна-мастацкае выданне)... Болей »
Два мужчыны сядзелі ў парку на адной скамейцы. Збоку здавалася — незнаёмыя, староннія, прыселі адпачыць у цяні старых ліп. Так робяць пенсіянеры. Але ў парку незнаемых пенсіянераў не бывае; пастаянныя наведвальнікі, яны ведаюць адзін аднаго, як школьнікі аднаго класа. Сядзелі мужчыны маладыя. Той, што... Болей »
У гэтым лесе прайшла частка майго маленства i юнацтва, хоць юнацтва дзялілася паміж лесам i горадам, дзе я вучыўся. Лес цягнуў на выхадныя. А можа, не лес? Студэнцкі голад гнаў у бацькоўскі дом, каб захапіць там кавалак сала, галку масла i пяцёрку — дзесятку рублёў. Не, любіў я лес i незвычайную любоў... Болей »
Яўсееў Рыгор (таксама Яўсееў Ягор), нарадзіўся 10.09.1942 г. у вёсцы Барок Бялыніцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Малабялевіцкай сярэдняй школы (1960) рабіў у калгасе. Служыў у Савецкай Арміі (1961-1963). Працаваў у бялыніцкай раённай газеце «Зара камунізму» (1964-1971).... Болей »
Прэзідэнт дзвюх фірм — «Амон» i «Бамонд» — Георгій Галаван асвяшчаў свой катэдж. Не адзін дом — дзве пабудовы, якія зацьмілі ўвесь вялікі дачны пасёлак. Стаялі тут гадоў трыццаць дзве нядрэнныя па тым часе дачы — адна цагляная, другая драўляная. Жылі два браты Левіны з вялікімі сем'ямі. Выраслі дзеці... Болей »
Творчасць чэшекага пісьменніка Станіслава Рудольфа вызначаецца лаканічнасцю, пачуццём гумару, глыбокім адчуваннем падлеткавай псіхалогіі. Галоўная тэма аповесці «Мае дзіўнае вужаня» — выбар старшакласнікамі свайго жыццёвага шляху, выхаванне пачуццяў i культуры ўзаемаадносін.... Болей »
Надзею разбудзіў першы певень. Ён галасіста кукарэкаў ці не на плоце, што адгароджваў ix двор ад суседскага. Не адразу адляцелі ўявы таго, што яна бачыла ў сне. А бачыла яна харч — гapy харчу: мяса, сала, смятану, цыбулю, капусту... Пакутлівы сон. Здавалася б: што страшнае ў тым, што сніш такое багацце?... Болей »
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіль Вітка (1911–1996) пакінуў пасля сябе вялікую літаратурную спадчыну — вершы, паэмы, апавяданні, эсэ, успаміны, літаратурныя крытычныя артыкулы, шматлікія творы для дзяцей, за якія ён быў узнагароджаны Міжнародным ганаровым дыпломам імя Г. К. Андэрсена.... Болей »