- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падарожжы ў прасторы і ў часе гэта «Загадкі беларускай гісторыі». Аўтар і вядоўца праграмы – прафесар Аляксандр Краўцэвіч: «Я распавяду невядомую і малавядомую гісторыю Беларусі.Прадстаўлю яе навукова і з пункту гледжання беларускага нацыянальнага інтарэсу». Выбітны беларускі навуковец і папулярызатар гісторыі падарожнічае па мясцінах, якія захоўваюцьтаямніцы нашай мінуўшчыны. «Загадкі беларускай гісторыі» выходзяць на «Белсаце» ад лета 2015 г. У восеньскім сезоне 2016 г. Ад 5 верасня прэм'ера новай серыі кожны панядзелак а 21:45. Заходзьце на Facebook праграмы.
Кароткі перыяд эйфарыі ад абвешчання незалежнае беларускае дзяржавы хутка перайшоў у цяжкую штодзённую, часам здавалася, безнадзейную працу ў пабудове дзяржаўных структураў. І хоць да гэтага не дапусцілі акупанты, урад БНР здолеў сцвердзіцца на міжнароднай арэне, калі не дэ-юрэ, то прынамсі дэ-факта.... Болей »
Хоць за часы камуністычнай улады гістарычная забудова Менску была моцна пабураная, у старым горадзе ацалела нямала будынкаў, звязаных з БНР і беларускім нацыянальным рухам. Яны нічым не адзначаныя, не маюць ніводнай памятнай шыльды, а вуліцы, на якіх стаяць, носяць назвы бальшавіцкіх правадыроў. Да іх... Болей »
Сабраны ў снежні 1917 г. у Менску Усебеларускі з’езд стаўся самым прадстаўнічым у найноўшай гісторыі Беларусі. У ім узялі ўдзел дэлегаты ўсіх этнічных рэгіёнаў краіны ад Беластоку да Смаленску і галоўныя палітычныя партыі ды грамадскія арганізацыі. Надзвычайныя падзеі ў Расеі, а менавіта бальшавіцкі... Болей »
Падчас Першай сусветнай вайны галоўны цэнтр беларускага руху перамясціўся з Вільні ў Менск. Пасля вялікага нямецкага наступу ў 1915 г. Менск стаў прыфрантавым горадам, насельніцтва яго імкліва расло за кошт прыезджых вайсковых і цывільных службоўцаў ды бежанцаў з занятых немцамі беларускіх тэрыторый.... Болей »
Тыповая шляхецкая сядзіба трапіла да незвычайнага чалавека, бізнесоўца, які на першае месца ставіць місію асветніцтва замест звычайнага імкнення зарабіць грошы. Тут вядуць рэстаўрацыю, ладзяць цікавыя экскурсіі, ствараюць музей беларускае шляхты і турыстычны комплекс, які мае зрабіцца яшчэ адным агнівам... Болей »
Беларуская паэтка і патрыётка ніколі не паддалася, не здрадзіла свайму прызванню. Прайшла праз сталінскія турмы і канцлагеры, была і застаецца ўзорам беларускага грамадзяніна. Помнік ёй стаіць на цвінтары царквы ў Зэльве насупраць дому, у якім яна жыла, а памятная шыльда правісела ўсяго чатыры дні. Славутую... Болей »
Старадаўняе мястэчка каля Наваградку вядомае гатычным касцёлам, верагодна, першым у краіне закладзеным прыватнай асобай, а не дзяржаўнымі ўладамі. Занядбаны, напалову разбураны ў савецкі час і адноўлены ў незалежнай Беларусі, касцёл стаўся цэнтрам духоўнага жыцця не толькі Уселюбу, але і ўсяго наваколля. www.belsat.eu... Болей »
У даўнім цэнтры праваслаўя – буйным палескім горадзе Пінску – у XVII – XVIII стст. збудавалі некалькі вялікіх каталіцкіх святыняў, што здамінавалі архітэктурны краявід гораду. Не зважаючы на ўсе старанні расейскіх уладаў у ХІХ ст. і камуністычных у ХХ ст., частка іх ацалела ды застаецца матэрыяльным... Болей »
Таямнічы аб’ект у вёсцы Гарадзішча за 2 км ад мястэчка Радунь збівае з панталыку археолагаў незвычайнымі формамі ўмацаванняў – прастакутнымі, а не круглымі, як бывае ў гарадзішчах. Да сур’ёзных навуковых раскопак пакуль не дайшло, а нешматлікія артэфакты датуюцца XVI – XVII стст. У XIX ст. сярод мясцовага... Болей »
Індура належыць да самых старажытных славянскіх паселішчаў на Гарадзеншчыне, бо пачыналася яшчэ ў канцы X – пачатку XI стст. ад феадальнае сядзібы – замку. Але гэтая версія грунтуецца адно на невялікіх археалагічных раскопках і вывучэнні формы захаванага гарадзішча на паўночна – заходняй ускраіне. Індура... Болей »