- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падарожжы ў прасторы і ў часе гэта «Загадкі беларускай гісторыі». Аўтар і вядоўца праграмы – прафесар Аляксандр Краўцэвіч: «Я распавяду невядомую і малавядомую гісторыю Беларусі.Прадстаўлю яе навукова і з пункту гледжання беларускага нацыянальнага інтарэсу». Выбітны беларускі навуковец і папулярызатар гісторыі падарожнічае па мясцінах, якія захоўваюцьтаямніцы нашай мінуўшчыны. «Загадкі беларускай гісторыі» выходзяць на «Белсаце» ад лета 2015 г. У восеньскім сезоне 2016 г. Ад 5 верасня прэм'ера новай серыі кожны панядзелак а 21:45. Заходзьце на Facebook праграмы.
Маскоўская навала заспела літвінаў знянацку. ВКЛ за некалькі гадоў страціла на ўсходзе каля траціны сваёй тэрыторыі. Вораг вёў наступ незвычайна вялікімі сіламі. Невядома была як іх спыніць. Паспалітае рушанне не спраўлялася з абаронай краіны. На прафесійнае войска скарб не меў грошай. Сітуацыя выглядала... Болей »
124 старонкі займаў спіс нарабаваных расейцамі скарбаў палацу ў Дзярэчыне. Цар Мікалай I асабіста адбіраў для сябе сапегаўскія рэчы. А ў Сапегаў была самая вялікая калекцыя жывапісу ва Усходняй Еўропе. Дзе ў Расеі захоўваюцца карціны з Дзярэчына?www.belsat.eu ... Болей »
«Хлопча, гэта ж дʼябальскі знак. Яго так проста не здымеш», сказаў адзін стары гарадзенец калі мясцоваму кавалю з трэцяй спробы не ўдалося дэмантаваць чырвоную зорку са шпілю Новага замку ў Горадні ды замяніць яе на флюгер з аленям Св. Губерта – сімвалам гораду. Што перашкодзіла зняць савецкую зорку... Болей »
Тарноўскі маёнтак перажыў лёс шматлікіх падобных у гістарычнай Літве. Добраўпарадкаваны пакаленнямі тутэйшых уладальнікаў быў гвалтам перададзены заваёўніку – расейскаму палкоўніку. Але якраз ён і збудаваў архітэктурны комплекс – палац у стылі неарэнесансу.www.belsat.eu ... Болей »
Якім чынам Пружанскі палацык звязаны з Паўстаннем Каліноўскага? У самым цэнтры Пружанаў месціцца старажытны палац пасярод англійскага парку. Гэта самая цікавая пабудова старажытнага і немалога гораду. Справа не толькі ў незвычайнасці аблічча сядзібы, але ў гісторыі яе лёсу, непарыўна звязанай з гісторыяй... Болей »
Гарадзенскі Стары замак – месца ўнікальнае – у першую чаргу незвычайнай канцэнтрацыяй помнікаў архітэктуры на такой малой пляцоўцы. Праўда большасць з іх, як і сам замак, моцна пашкоджаныя. У культурным слоі замку добра захаваліся арганічныя матэрыялы – дрэва, косці, скура. Археолагам удавалася адкапаць... Болей »
Ружанскі палац Сапегаў называюць «беларускім Вэрсалем». Чаму? Ружанская рэзідэнцыя неаднаразова кардынальна мяняла аблічча. Яна станавілася цэнтрам палітычных падзеяў дзяржаўнага і міжнароднага маштабаў.www.belsat.eu ... Болей »
У цэнтры Горадні больш паўстагоддзя таму ўзнік сквер. Менавіта там дзе па ўсіх законах горадабудаўніцтва павінна быць самая шчыльная забудова. На гэтым месцы калісьці стаяў каталіцкі храм, вядомы пад назваю «Фара Вітаўта», а таксама як праваслаўны сафійскі сабор.www.belsat.eu ... Болей »
Мы прызвычаіліся да цэркваў з купаламі-цыбулінамі. Але так у нас было не заўсёды, а толькі з часоў захопу нашых земляў Расейскай імперыяй напрыканцы XVIII ст. Раней нашая архітэктура развівалася ў рэчышчы еўрапейская культуры. Добрым прыкладам ёсць гатычная царква ў Мураванцы.www.belsat.eu ... Болей »
Самотная сярэднявечная вежа нясе варту пад ракой Лясной у Камянцы. Чаму яе паставілі менавіта ў гэтым месцы? Каго і ад каго яна абараняла? Чаму Камянецкі стоўп адзіны на ўсю Беларусь?www.belsat.eu ... Болей »