be

Запруднік Янка

Запруднік Янка

Янка Запруднік (па-ангельску: Jan Zaprudnik, сапраўднае імя Сяргей Вільчыцкі, нар. 1926) — беларуска-амэрыканскі гісторык і публіцыст, адзін з самых актыўных дзеячаў беларускай дыяспары ў ЗША, ганаровы сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.

Нарадзіўся ў мястэчку Мір (зараз Карэліцкі раён) у сям'і настаўнікаў.

У часы Другой сусьветнай вайны скончыў Баранавіцкую прагімназію, потым вучыўся ў Баранавічах у гандлёвай школе. Сябра Саюзу Беларускай Моладзі (СБМ).

З 1944 г. у Нямеччыне, затым працаваў на шахтах у Вялікай Брытаніі.

У 1954 г. скончыў гістарычны факультэт Лювэнскага каталіцкага ўнівэрсытэту ў Бэльгіі. Потым працаваў на радыёстанцыі «Вызваленьне» (зараз — «Радыё Свабода»).

З 1957 г. у ЗША.

Абараніў у Нью-Ёрцкім унівэрсытэце доктарскую дысэртацыю на тэму «Палітычнае змаганьне за Беларусь у Дзяржаўнай думе 1906—1917 гг.», выкладаў гісторыю ў вышэйшых навучальных установах ЗША.

Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Беларусі Запруднік разам з жонкай Надзеяй дапамагае царкоўнаму будаўніцтву ў Беларусі. Сям'я Запруднікаў спрыяла будаўніцтву царквы сьвятой Эўфрасіньні Полацкай у Івянцы, царкве ў вёсцы Запясочча, выхаду «Беларускага календара», які выдаецца пры Петрапаўлаўскай царкве.

У 2007 г. узнагароджаны Беларускай Праваслаўнай Царквой Маскоўскага Патрыярхату (БПЦ МП) мэдалём сьвятога Кірылы Тураўскага.

Крыніца: http://be.wikipedia.org

Запруднік Янка. Выданьні

Запісы 15
pdf

Запісы 15

Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца з 1952 году на беларускай мове ў Нью-Ёрку. У гадох 1962-1970 выходзіў у Мюнхэне. Галоўныя рэдактары: Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Томас Бэрд (з 1983 году). Мае разьдзелы: Дасьледаваньні... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org