be

Выдавец Зміцер Колас

Гэй Бэн Гіном

Гэй Бэн Гіном

раман
Някляеў Уладзімір

«Ёсць людзі, якія бачаць дарогу толькі тады, калі іх па ёй вядуць». Так пачынае Уладзімір Някляеў свой новы раман «Гэй Бэн Гіном», што значыць: «Геена вогненная». Першы сказ рамана - ягоны сціслы змест. Ідэя, якая ў пытанні: «Мы самі выбіраем свой шлях, ці выбіраюць за нас?» Раман пра Беларусь і беларусаў.... Болей »

Сняжынка
pdf

Сняжынка

Зборнік хайку
Глобус Адам

Першая публікацыя хайку Адама Глобуса адбылася ў далёкім 1983 годзе ў часопісе «Бярозка», з таго часу ягоныя вершы з сямнаццаці складоў друкаваліся ў розных краінах і на розных мовах, нават на радзіме хайку – у Японіі – яны з’яўляліся ў часопісах і альманахах. За сорак гадоў працы ў жанры хайку Адам... Болей »

Анёл
pdf

Анёл

Вершы
Глёбус Адам

Адам Глобус – паэт і мастак. Ягоныя вершы перакладаліся на самыя розныя мовы, а ягоныя карціны і графіка знайшлі прытулак не толькі ў прыватных зборах, але і ў музеях. Зборнік «Анёл» складзены з казачных верлібраў пра Анёла і з экспрэсіўных малюнкаў аўтара. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.... Болей »

Вечны пароль

Вечны пароль

паэмы
Законнікаў Сяргей

Пяць паэмаў Сяргея Законнікава, напісаных у 2020 г., ядна­юц­­ца ў своеасаблівы метатвор, які высвечвае душэўныя пошукі і перажыванні аўтара на яго жыццёвым шляху.... Болей »

Сучасны кароткі літоўска-беларускі і беларуска-літоўскі слоўнік = Dabartinis trumpas lietuvių-baltarusių, baltarusių-lietuvių kalbų žodynas

Сучасны кароткі літоўска-беларускі і беларуска-літоўскі слоўнік = Dabartinis trumpas lietuvių-baltarusių, baltarusių-lietuvių kalbų žodynas


Баршчэўскі Лявон

Слоўнік уяўляе сабой першую спробу стварэння папулярнага практычнага літоўска-беларускага і беларуска-літоўскага слоўніка. У выглядзе адпаведных пазнак і табліц пададзены мінімум самай неабходнай граматычнай інфармацыі. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.... Болей »

Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці
pdf

Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці

навуковы зборнік

У зборнік увайшлі тэксты беларускіх, украінскіх, польскіх і расійскіх даследчыкаў праблематыкі савецкіх рэпрэсій 1920–1980-х гг. У цэнтры ўвагі – падзеі г. зв. «Вялікага тэрору» 1937–1938 гг., знішчэнне сялянства падчас «кулацкай аперацыі» ДПУ-НКУС, расправа з інтэлігенцыяй, рэпрэсіі перыяду Другой сусветнай... Болей »

Раман Скірмунт (1868–1939)
pdf

Раман Скірмунт (1868–1939)

жыццяпіс грамадзяніна Краю
Смалянчук Аляксандр

У цэнтры ўвагі біяграфія «краёўца» Рамана Скірмунта (1868–1939). Кніга знаёміць з асобай прадпрымальніка, ідэолага «краёвасці», беларускага і польскага палітыка і грамадскага дзеяча, для якога зыходным пунктам публічнай дзейнасці было замілаванне да роднага Краю. Гэты Край пачынаўся з Парэчча на Піншчыне... Болей »

«Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі
pdf

«Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі

зборнік навуковых артыкулаў
Смалянчук Аляксандр

Матэрыялы зборніка прысвечаныя феномену «краёвай ідэі» або «краёвасці», якая на пачатку ХХ ст. на тэрыторыі «гістарычнай Літвы» была пэўным ідэалагічным канкурэнтам дамінуючай нацыянальнай ідэі ў этнакультурным варыянце. У цэнтры ўвагі даследаванне ўзаемадачыненняў краёвасці і беларускай ідэі. Зборнік... Болей »

Пад вольным небам

Пад вольным небам

Выбраныя вершы
Транстромер Тумас

Зборнік знаёміць з творчасцю выдатнага шведскага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2011 г. Тумаса Транстромера (1931—2015), мастацкай і чалавечай скарбонкай якому служыла сусветная літаратура. Антычныя, а збольшага біблійныя крыніцы, а таксама хрысціянская містыка і барочная паэзія ўдыхнулі жыццё ў... Болей »

І боль, і прыгажосць…

І боль, і прыгажосць…

Выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага

Увазе беларускага чытача прапаноўваецца беспрэцэдэнтная аўтарская анталогія паэзіі Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, у якую ўключаныя каля 250-ці твораў ста розных паэтаў, перакладзеныя Лявонам Баршчэўскім больш як з трыццаці моваў.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org