be

Зуёнак Васіль

Зуёнак Васіль

Васіль Зуёнак - нарадзіўся 3 чэрвеня 1935, в. Мачулішча Халопеніцкага раёна, цяпер Крупскі раён) — беларускі паэт.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Барысаўскае педвучылішча (1954), потым аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў у рэдакцыі газеты «Рабочае юнацтва» (Мінск), у 1960—1966 г. — у газеце «Піянер Беларусі». Быў галоўным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1972—1978). У 1966—1972 г. — намеснік галоўнага рэдактара, у 1978—1982 г. — галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». Член Саюза пісьменнікаў БССР (з 1966). У 1982—1989 г. — сакратар, у 1989—1990 г. — першы сакратар, у 1990—1998 — старшыня праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Кандыдат філалагічных навук.

Дэбютаваў падчас вучобы ў Барысаўскім педвучылішчы ў барысаўскай раённай газеце, у рэспубліканскім друку ў 1954 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Крэсіва» (1966, лірыка), «Крутаяр» (1969), «Сяліба» (1973), «Нача» (1975), «Маўчанне травы» (1980), «Світальныя птушкі» (1982), «Лукам’е» (1984), «Вызначэнне» (1987), «Лета трывожных дажджоў» (1990), «Чорная лесвіца» (1992), «Пісьмы з гэтага свету» (1995), зборніка гумарыстычных вершаў «Качан на п’едэстале» (1973), кніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Лінія высокага напружання» (1983) і лірычнай прозы «Паміж небам і зямлёй» (2009).

Выйшлі кнігі выбраных вершаў «Час вяртання» (1981), вершаў і паэм «Жніўны дзень» (1985), «Азірнуўшыся, не скамянець…» (2013), двухтомнік выбраных твораў — вершаў «Гронка цішыні» (1996) і паэм «Пяцірэчча» (1998).

Пачынаючы ад зборніка паэзіі для дзяцей «Вясёлы калаўрот» (1965), творы для дзяцей занялі значнае месца ў паэзіі В. Зуёнка — зборнікі паэзіі «Жылі-былі пад вадой» (1969), «Сонечны клубочак» (1972), «Будзем сілы набірацца» (1974), «Шапка-ўсёвідзімка» (1983), «Хата, поўная гасцей» (1987), «Бадзірог», «Па ельнічку, па бярэзнічку…». Таксама В. Зуёнак аўтар кніг нарысаў і замалёвак «Любіць прыроду — любіць Радзіму» (1962), «Працай славіцца чалавек» (1963).

В. Зуёнак працуе і ў ліра-эпічным жанры, аўтар паэм «Сяліба» (1974), «Прыцягненне» (1979), «Маўчанне травы» (1982), «Лукам’е» (1984), «Падарожжа вакол двара» (1992).

У творах усіх жанраў пісьменнік выяўляе сябе як лірык з эпічным светабачаннем: чуйна рэагуе на ўсе трывогі свету, аднак маштабнасць успрымання быцця не захіляе ад яго адзінкавага, прыватнага. Мастака нязменна прывабліваюць пытанні жыцця і смерці, маральнай чысціні асобы, узаемаадносін чалавека з прыродай, захавання нацыянальнай самабытнасці народа.

Перакладае з рускай, украінскай, балгарскай, польскай, славацкай, сербскай і інш. моў. Разам з Р. Барадуліным пераклаў кніжку вершаў У. Лучука «Возера-Бульдозера» (1978). Вершы В. Зуёнка перакладаліся на англійскую, балгарскую, польскую, славацкую і інш. мовы.

Пра творчасць В. Зуёнка пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і інш., адзначаючы фенаменальны мастацкі дар паэта, дзякуючы якому ў радках спалучаецца сучаснасць і гісторыя, лірыка і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонная стракатасць звычайнай паўсядзённасці.

Крыніца: be.wikipedia.org

Зуёнак Васіль. Выданьні

Лета трывожных дажджоў
pdf epub

Лета трывожных дажджоў

Вершы
Зуёнак Васіль

Лірычнае пранікненне ў духоўны свет чалавека, яго імкненне да ідэалу, акрэсленаму гістарычным мінулым, стварэннем сучаснага і марай пра будучыню, роздум пра жыццё, пра лёс роднай зямлі, голас у абарону прыроды, гарачы заклік да захавання і памнажэння духоўных скарбаў народа, што створаны на працягу вякоў... Болей »

Вызначэнне
pdf epub

Вызначэнне

Вершы
Зуёнак Васіль

У новую паэтычную кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі Васіля Зуёнка ўвайшлі вершы пра нашага сучасніка,— чалавека-працаўніка, закаханага ў сваю зямлю, у яе прыгажосць, чалавека сціплага і душэўна шчодрага. Лірычны герой паэта глядзіць у сённяшні... Болей »

Жніўны дзень
pdf

Жніўны дзень

Выбранае
Зуёнак Васіль

Творчаоць вядомага беларуснага паэта Васіля Зуёнка адзначана Дзяржаунай прэміяй БССР і прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі. Яна вызначаецца высокай грамадзянскасцю, жывым адчуваннем сучаснасці, тонкім лірызмам. У аднатомнік уключаны лепшыя творы паэта.... Болей »

Лукам'е
pdf

Лукам'е

Вершы і паэма
Зуёнак Васіль

У новай кнізе паэзіі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка наш дзень, наш час у руху, у гуках, у фарбах паўстае перад чытачом. Мяккі лірычны верш мяжуе з вершам з хітрынкай, з зуёнкаўскай усмешкай, спагаднай, інтэлігентна-аратайнай. У аснову паэмы «Лукам'е» пакладзены эпізоды... Болей »

Шапка-ўсёвідзімка
pdf

Шапка-ўсёвідзімка

вершы
Зуёнак Васіль

Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць... Болей »

Лінія высокага напружання
pdf

Лінія высокага напружання

Літаратурна-крытычныя нататкі, постаці, роздум
Зуёнак Васіль

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі паэт Васіль Зуёнак прапануе чытачу кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў, дзе вядзецца гаворка пра своеасаблівасць паэтычнага слова, пра шлях развіцця сучаснай беларускай паэзіі, пра творчасць Петруся Броўкі, Максіма Танка, Пімена Панчанкі... Болей »

Світальныя птушкі
pdf

Світальныя птушкі

вершы і паэма
Зуёнак Васіль

Новая паэтычная кніга Васіля Зуёнка адзначана імкненнем адкрыць для сябе і для іншых складаны свет сучасніка. Лірычны герой паэта востра адчувае з'явы жыцця, сваю адказнасць перад ім. Настрой многіх вершаў Васіля Зуёнка падсвечаны ўсмешкай, гумарам, іроніяй.... Болей »

Час вяртання
pdf

Час вяртання

Вершы
Зуёнак Васіль

Васіль Зуёнак — паэт шматгранны, самабытны: лірык, эпік, гумарыст, майстра вершаў для дзяцей, паэм. Зборнік «Час вяртання» склалі вершы розных гадоў, у якіх паэт вядзе шчырую размову са сваім сучаснікам.... Болей »

Маўчанне травы
pdf epub

Маўчанне травы

Паэма лёсу
Зуёнак Васіль

Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.... Болей »

Нача
pdf

Нача

Лірыка
Зуёнак Васіль

Васіль Зуёнак — аўтар вершаваных зборнікаў «Крэсіва», «Крутаяр», «Сяліба» і інш. Новая кніга паэта складаецца з лепшых твораў, якія ўваходзілі ў папярэднія зборнікі, а таксама з вершаў, напісаных у апошнія гады. Лірыцы B. Зуёнка ўласцівы глыбокі роздум аб месцы чалавека ў грамадстве, аб яго адносінах... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org