be

Жыбуль Віктар

Жыбуль Віктар

Віктар Жыбуль нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 г. у Менску. Закончыў менскую сярэднюю школу № 87 (1995), філфак БДУ (2000), асьпірантуру пры ім (2003). Кандыдат філялягічных навук (2003). Працаваў у часопісе творчай моладзі “Першацвет” (1995 – 2002), цяпер – у часопісах “Роднае слова” і “Arche”.

Літаратурны шлях пачаў зь перамогі на менскім гарадзкім паэтычным конкурсе “Родны горад” (1994). Набыў вядомасьць як паэт-экспэрымэнтатар, аўтар некалькіх паліндромных паэм. Выдаў зборнікі паэзіі “Калі ў хаце дывэрсант” (1996), “Рогі гор” (1997), “Прыкры крык” (2001), “Дыяфрагма” (2003).

Выступае таксама як дасьледчык-літаратуразнаўца (сфэра навуковых зацікаўленьняў – авангардная паэзія, фармальны экспэрымэнт у літаратуры, сынтэз мастацтваў). Разам зь Верай Бурлак пераклаў кнігу Арнольда Макміліна “Беларуская літаратура дыяспары” (2003). Сабраў і выдаў спадчыну адметнага, але заўчасна памерлага паэта Дзяніса Хвастоўскага (кніга “Лугназад”, 2006).

Удзельнік творчага руху “Бум-Бам-Літ” (зь вясны 1996 г.), многіх літаратурна-музычных праектаў, мастацкіх акцый, пэрформансаў. Спрычыніўся да дзейнасьці музычных гуртоў “Левае зазямленьне”, “Бусьлік супраць Кадука”, “Засралі казарму”, цяпер выступае з калектывам “Рацыянальная дыета”, які апошнім часам ладзіць музычна-паэтычныя канцэрты, ставіць авангардныя спектаклі паводле твораў сучасных аўтараў, а таксама клясыкаў футурызму. Адна з апошніх роляў Віктара – Разбойнік у п’есе “Янко крУль албАнскай” Ільлі Зданевіча.

Удзельнічаў у міжнародных праектах “Art-Lit-Akt” (Беларусь – Швецыя, 1999), “1984” (Беларусь – Латвія, 2000), “Вечар маладых паэтаў Беларусі” (Расея, Масква, 2001), “Сувязьразрыў” (Украіна – Беларусь, 2004), “Парадак слоў” (Мінск, 2006, 2007), “Навстречу – насустрач” (з расейска-амэрыканскім паэтам Сашам Гальперам; Мінск, 2007), “Дні беларускай і швэдзкай паэзіі” (Мінск – Гродна – Пінск, 2007), “Дні беларускай культуры ў Польшчы” (Вроцлаў, 2007), “Месяц аўтарскага чытаньня” (Брно, 2007) і інш.

Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на ангельскую, баўгарскую, латыскую, літоўскую, нямецкую, польскую, расейскую, украінскую, чэскую мовы.

Крыніца: Сайт Выдавецтва Галіяфы http://www.goliafy.com

Жыбуль Віктар. Выданьні

Роднае слова 12 (240) 2007

Роднае слова 12 (240) 2007

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

Паважаныя аўтары і чытачы “Роднага слова”! Наш часопіс мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, вашай зацікаўленасці кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных... Болей »

ARCHE 10(61)2007

ARCHE 10(61)2007

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У нумары — падрыхтаванае Аляксеем Дзермантам апытаньне "Каму належыць спадчына ВКЛ?" з удзелам Алеся Белага, Зігмаса Зінькявічуса, Вячаслава Насевіча і Ёнаса Трынкунаса, развагі Алеся Белага "Як разьмежаваць Літву ад Русі?", аналітыка Віталя Сіліцкага "Беларусь: анатомія прэвэнтыўнага аўтарытарызму"... Болей »

ARCHE 10 (61) - 2007
pdf

ARCHE 10 (61) - 2007

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

«Эўрапейскі марш» 14 кастрычніка 2007 г. стаўся цудоўнай ілюстрацыяй некалькіх істотных трэндаў, якія назіраліся ў разьвіцьці беларускага моладзевага руху цягам апошняга году. Як і падчас усіх апошніх дэманстрацый, моладзь склала абсалютную большасьць удзельнікаў. Як і ў сакавіку 2006 г., моладзь паводзіла... Болей »

ARCHE 11(51)2006
pdf

ARCHE 11(51)2006

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У гэтым нумары: рэзанансная рэцэнзія Алеся Смалянчука "Плебейскія нацыі і імперскія перыферыі" на зборнік "Западные окраины Российской империи" (Москва: Новое литературное обозрение, 2006), праніклівае дасьледаваньне Валянціна Грыцкевіча "Справа аб замаху Барыса Каверды на Пятра Войкава. Яшчэ адзін міт... Болей »

ARCHE 05(39)2005
pdf

ARCHE 05(39)2005

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У гэтым нумары: Пяць позіркаў на Гарбачова (Аляксандр Фядута, Аляксандр Грыцанаў, Валянцін Акудовіч, Эрык Гобсбаўм, Чэслаў Чабану), гутарка з Генадзем Бураўкіным "Я не магу ня быць у апазыцыі да такой улады", "Сымон Якавюк: адраджэнец, спэкулянт, манархіст і савецкі дывэрсант" (Андрэй Вашкевіч, Дзяніс... Болей »

Дзеяслоў 17
pdf

Дзеяслоў 17

Літаратурна-мастацкі часопіс

* АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, У пошуках свайго чытача. Пісьменьніцкая крытыка Беларусі ХІХ стагодзьдзя * Арабей Лідзія, Пошукі ісьціны * БАРАХВОСТАЎ Павел, Недасяжнае неба * Бойл Т. Карагесан, Тоне дом * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія * Вальтар Віктар, Роджаныя... Болей »

ARCHE 03(32)2004
pdf

ARCHE 03(32)2004

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Тэма нумара — Полацак. Яго цэнтральная — паэтычная анталёгія "Полацак і палачане ў беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя". Таксама сярод аўтараў нумару — Алег Латышонак "Доўгае вяртаньне ў Полацак", Вітаўт Кіпель "Полацак у фармаваньні беларускага нацыянальнага сьветагляду", Сяргей Шыдлоўскі "Зьбіраньне Полацку... Болей »

Вершы

Вершы


Жыбуль Віктар

Віктар Жыбуль - паэт-авангардыст, перформер, літаратуразнаўца. Нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 года ў Мінску. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (2000) і аспірантуру (2003). З 2004 года — кандыдат філалагічных навук. Жыбуль — аўтар зборнікаў паэзіі "Калі ў хаце дыверсант"... Болей »

Наша жыццё – гэта порна!

Наша жыццё – гэта порна!


Жыбуль Віктар

Віктар Жыбуль нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 г. у Мінску. Кандыдат філалагічных навук (2003). Працаваў у часопісе творчай моладзі “Першацвет” (1995—2002), цяпер — у часопісах “Роднае слова” і “Arche”. Удзельнік творчага руху “Бум-Бам-Літ” (з вясны 1996 г.), многіх літаратурна-музычных праектаў, мастацкіх... Болей »

Беларусь – адзін верш 07

Беларусь – адзін верш 07

Віктар Жыбуль
Жыбуль Віктар

Віктар Жыбуль нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 г. у Менску. Закончыў менскую сярэднюю школу № 87 (1995), філфак БДУ (2000), асьпірантуру пры ім (2003). Кандыдат філялягічных навук (2003). Працаваў у часопісе творчай моладзі “Першацвет” (1995 – 2002), цяпер – у часопісах “Роднае слова” і “Arche”. Літаратурны... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org