be

Навіны

Кароткі спіс прэміі Гедройця
2025-09-15 19:12
Кароткі спіс прэміі Гедройця
Галоўная інтрыга года ў беларускай літаратуры хутка раскрыецца!Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць кароткі спіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год. Журы назвала шэсць галоўных кніг 2024 года, якія прайшлі ў фінальны этап конкурсу і змогуць далей змагацца за...
Рыцар надзеі: сёння спаўняецца 60 гадоў Лявону Вольскаму
2025-09-14 21:15
Рыцар надзеі: сёння спаўняецца 60 гадоў Лявону Вольскаму
Хто б мы былі, калі б у нас не было Лявона Вольскага? — давялося мне пачуць на адным канцэрце творцы ў час музычнай эйфарыі. «Я не ўяўляю», — адказ прамовіўся сам сабой. Сёння Лявону Артуравічу Вольскаму — 60 гадоў. І ўжо ў спакойнай развазе, адказваючы на гэта пытанне, мне хочацца паўтарыць: я не ўяўляю...
Купалаўцы агучылі паэму Адама Міцкевіча «Дзяды»
2025-09-14 20:47
Купалаўцы агучылі паэму Адама Міцкевіча «Дзяды»
Паэму «Дзяды» ў перакладзе Сержа Мінскевіча можна паслухаць як аўдыякнігу. Чатыры часткі, з якіх і складаецца паэма, агучыла тэатральная група «Вольныя Купалаўцы».Дзяды — цыкл рамантычных драм Адама Міцкевіча, апублікаваных у 1822–1860 гадах. Складаецца з чатырох частак.Пачаткова Міцкевіч напісаў I...
«Дык гэта вызваленне ці новае катаванне? Падман!» Алексіевіч пракаментавала дэпартацыю 51 палітвязня і ўчынак Статкевіча
2025-09-14 15:44
«Дык гэта вызваленне ці новае катаванне? Падман!» Алексіевіч пракаментавала дэпартацыю 51 палітвязня і ўчынак Статкевіча
11 верасня Аляксандр Лукашэнка адпусціў з беларускіх турмаў 52 палітычных зняволеных. Сярод іх быў і Мікалай Статкевіч, які адмовіўся прымусова пакідаць Беларусь. Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч на сустрэчы з чытачамі ў Берліне пракаментавала гэта.Алексіевіч сказала, што ў выпадку з Лукашэнкам...
На волю выйшлі шэсць Людзей Слова!
2025-09-13 20:53
На волю выйшлі шэсць Людзей Слова!
11 верасня стала вядома пра вызваленне 52 палітвязняў, сярод іх — шэсць Людзей Слова: Уладзімір Мацкевіч, Мікола Дзядок, Зміцер Дашкевіч, Ларыса Шчыракова, Павел Мажэйка, Павел Вінаградаў.Уладзімір Мацкевіч— філосаф, метадолаг, эсэіст, публіцыст, грамадскі дзеяч і тэлевядоўца. 23 чэрвеня 2022 года ў...
Света Бень, Кудасава, Litaranoty i Papa Bo на кніжным фэсце ў Познані
2025-09-12 16:43
Света Бень, Кудасава, Litaranoty i Papa Bo на кніжным фэсце ў Познані
У Познані з 19 да 26 верасня пройдзе кніжны фестываль LORUM IPSUM, арганізаваны фундацыяй KUT з рознымі партнёрамі. Цягам тыдня на розных пляцоўках горада пройдуць дыскусіі і чытанні, варштаты і перформансы, прэзентацыі і сустрэчы з аўтарамі ды іншыя калякніжныя мерапрыемствы.20 кастрычніка ў сядзібе...
Праект Аляксея Палуяна і Эстэр Бернстарф пра падзеі 2020-га ў Беларусі намінаваны на Гесэнскую кінапрэмію ў катэгорыі «Найлепшы сцэнар»
2025-09-12 16:24
Праект Аляксея Палуяна і Эстэр Бернстарф пра падзеі 2020-га ў Беларусі намінаваны на Гесэнскую кінапрэмію ў катэгорыі «Найлепшы сцэнар»
Праект беларускага рэжысёра і сцэнарыста Аляксея Палуяна і нямецкай сцэнарысткі Эстэр Бернстарф «Спадчына» намінаваны на «Найлепшы сцэнар» Гесэнскай кінапрэміі.«Нягледзячы на ​​тое, што Беларусь адышла на другі план грамадскай увагі сярод мноства іншых крызісаў, гэты эмацыйна і палітычна выбітны сцэнар...
Болей »
Выбраныя творы

Выбраныя творы


Баршчэўскі Ян

У кнігу ўвайшлі ўсе асноўныя творы аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага. Упершыню чытач мае магчымасць пазнаёміцца з усімі жанрамі творчасці гэтага выдатнага, яшчэ недастаткова вядомага шырокім колам грамадскасці, беларускага пісьменніка першай паловы XIX стагоддзя. Гэта... Болей »

Познія яблыкі

Познія яблыкі


Кудравец Анатоль

Кнігу выбраных твораў Анатоля Кудраўца складаюць раман «Сачыненне на вольную тэму», аповесць «Раданіца» і апавяданні. Раман, адзначаны ў 1986 годзе Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Якуба Коласа, прыйшоўся да душы патрабавальнаму чытачу. Апавяданні пашыраюць гаперэю нацыянальных характараў, якія аўтар... Болей »

Вясёлыя, бедныя, багатыя: Камедыі

Вясёлыя, бедныя, багатыя: Камедыі


Марчук Георгій

Час паказаў, што традыцыі беларускай камедыі другой паловы XX стагоддзя па-свойму таленавіта і самабытна прадоўжыў наш знакаміты раманіст і драматург, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Георгій Марчук. Арыгінальныя сюжэты, гумар, займальная інтрыга, каларытныя народныя характары, буфанада... Болей »

Аўцюкоўцы

Аўцюкоўцы

Аповесць пра калінак ды каласкоў, якія гаруюць і жартуюць
Ліпскі Уладзімір

Жарты, анекдоты, смех аўцюкоўцаў вядомы цяпер ці не ўсяму свету. Паміж Малымі і Вялікімі Аўцюкамі, старажытнымі паселішчамі беларускіх габраўцаў, праходзяць Усебаларускія фестывалі народнага гумару. Пісьменнік Уладзімір Ліпскі, з лёгкай рукі якого пачалося ўзнясенне аўцюкоўскіх гумарыстаў, падрыхтаваў... Болей »

Брестский областной краеведческий музей

Брестский областной краеведческий музей


Малашевский В. Ф.

Автор кратко знакомит читателя с основными вехами истории Бреста и брестского края, затем ведет по залам музея. Три раздела экспозиции рассказывают о природе Брестчины, растительном и животном мире, о сложной судьбе земли Берестейской, о расцвете области за годы Советской власти. Читатель узнает о наиболее... Болей »

Воля на крыжы

Воля на крыжы

Гістарычныя п\'есы
Петрашкевіч Алесь

У зборнік п'ес вядомага беларускага драматурга Алеся Петрашкевіча ўвайшлі гістарычныя драмы і трагедыі: «Гора і Слава», «Меч Рагвалода», «Напісанае застаецца», «Прарок для Айчыны», «Воля на крыжы». Аўтар распавядае пра славутых людзей — Рагвалода, Вольгу, Рагнеду, Уладзіміра, Усяслава, Францыска Скарыну... Болей »

Птушкі п´юць журавіны/Хвалі гамоняць пра легенды

Птушкі п´юць журавіны/Хвалі гамоняць пра легенды


Лобач Святлана, Лапцік Вячаслаў

У сваіх замалёўках "Птушкі п'юць журавіны" С. Лобач цёпла і шчыра апісвае пра тую ці іншую расліну, кветку, птушку ці пчолку-працаўніцу. Аўтар эсэ "Хвалі гамоняць пра легенды" В. Лапцік па-майстэрску распавядае пра жамчужыну Беларусі - возера Нарач, пра людзей, якія там жывуць і працуюць. Аўтара вельмі... Болей »

Крыжовы шлях

Крыжовы шлях

Артыкулы, эсэ, інтэрв'ю, выступленнні
Быкаў Васіль

У кнізе публіцыстыкі "Крыжовы шлях" народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў глыбока асэнсоўвае мінулае роднага краю, усхвалявана і заклапочана гаворыць пра сённяшні дзень беларусаў, пра лёс Айчыны.... Болей »

Spojrzę ja w okno...

Spojrzę ja w okno...


Piasecki Sergiusz

Żargon złodziejski, stosowany przez bohaterów tej powieści jest niejednolity, np. ucieczkę określają złodzieje wyrazami: zwiewać, urywać, plitować, drałować, piętować, nogować, dawać gwinta. Stać na warcie: być świecą, stać na stromie, stać na lipku, cynkować. Uprzedzić: dać zeks, dać cynk, dać abcyng. Powyższe... Болей »

Мама (малітва сына)

Мама (малітва сына)


Ліпскі У.

Сваю новую працу Уладзімір Ліпскі назваў самым дарагім для кожнага чалавека словам — «Мама». Што гэта — аповесць, нізка навел ці, як вызначыў сам аўтар, — малітва?.. Праўда і.тое, і другое, і трэцяе. Гэта споведзь душы, якую любілі і любяць, якую шанавалі і шануюць, якая жыла і жыве жыццём, поўным клопатаў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org