be

Навіны

Кароткі спіс прэміі Гедройця
2025-09-15 19:12
Кароткі спіс прэміі Гедройця
Галоўная інтрыга года ў беларускай літаратуры хутка раскрыецца!Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць кароткі спіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год. Журы назвала шэсць галоўных кніг 2024 года, якія прайшлі ў фінальны этап конкурсу і змогуць далей змагацца за...
На волю выйшлі шэсць Людзей Слова!
2025-09-13 20:53
На волю выйшлі шэсць Людзей Слова!
11 верасня стала вядома пра вызваленне 52 палітвязняў, сярод іх — шэсць Людзей Слова: Уладзімір Мацкевіч, Мікола Дзядок, Зміцер Дашкевіч, Ларыса Шчыракова, Павел Мажэйка, Павел Вінаградаў.Уладзімір Мацкевіч— філосаф, метадолаг, эсэіст, публіцыст, грамадскі дзеяч і тэлевядоўца. 23 чэрвеня 2022 года ў...
Света Бень, Кудасава, Litaranoty i Papa Bo на кніжным фэсце ў Познані
2025-09-12 16:43
Света Бень, Кудасава, Litaranoty i Papa Bo на кніжным фэсце ў Познані
У Познані з 19 да 26 верасня пройдзе кніжны фестываль LORUM IPSUM, арганізаваны фундацыяй KUT з рознымі партнёрамі. Цягам тыдня на розных пляцоўках горада пройдуць дыскусіі і чытанні, варштаты і перформансы, прэзентацыі і сустрэчы з аўтарамі ды іншыя калякніжныя мерапрыемствы.20 кастрычніка ў сядзібе...
Праект Аляксея Палуяна і Эстэр Бернстарф пра падзеі 2020-га ў Беларусі намінаваны на Гесэнскую кінапрэмію ў катэгорыі «Найлепшы сцэнар»
2025-09-12 16:24
Праект Аляксея Палуяна і Эстэр Бернстарф пра падзеі 2020-га ў Беларусі намінаваны на Гесэнскую кінапрэмію ў катэгорыі «Найлепшы сцэнар»
Праект беларускага рэжысёра і сцэнарыста Аляксея Палуяна і нямецкай сцэнарысткі Эстэр Бернстарф «Спадчына» намінаваны на «Найлепшы сцэнар» Гесэнскай кінапрэміі.«Нягледзячы на ​​тое, што Беларусь адышла на другі план грамадскай увагі сярод мноства іншых крызісаў, гэты эмацыйна і палітычна выбітны сцэнар...
П’еса паэткі Ганны Комар выйшла на дзвюх мовах
2025-09-11 21:47
П’еса паэткі Ганны Комар выйшла на дзвюх мовах
У выдавецтве Skaryna Press выйшла п’еса паэткі Ганны Комар «Body in Progress /Целам сваім...». Першапачаткова твор быў напісаны на ангельскай мове, а пасля перакладзены аўтаркай на беларускую, выданне двухмоўнае.Прэм’ера спектакля паводле гэтай п’есы адбылася падчас фестывалю Voila! у Лондане ў 2024...
«Вялікае дасягненне беларускай нацыянальнай ідэі». Згуртаванню беларусаў свету «Бацькаўшчына» — 35!
2025-09-10 21:39
«Вялікае дасягненне беларускай нацыянальнай ідэі». Згуртаванню беларусаў свету «Бацькаўшчына» — 35!
Сёння Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» адзначае юбілей.«І мусім прызнаць: з усіх перыядаў нашай ужо не такой малой гісторыі гэты, бадай, самы складаны. Але мы ёсць, мы побач з вамі, мы працягваем працаваць», — піша кіраўніцтва Згуртавання.Мэты арганізацыі застаюцца нязменнымі:дапамагчы беларусам...
Выйшаў зборнік паэзіі полькі, якая піша па-беларуску
2025-09-10 15:06
Выйшаў зборнік паэзіі полькі, якая піша па-беларуску
У выдавецтве Рамана Цымберава пабачыў свет дэбютны паэтычны зборнік «Цыбульныя косы» Магдалены Лаеўскай, полькі, якая піша вершы па-беларуску.Кніга вершаў «Цыбульныя косы» — беларускамоўная быццёвая споведзь этнічнай полькі, дзе на шэраг экзістэнцыйных пытанняў дадзены прачулыя паэтычныя адказы.Магдалена...
Болей »
Шамдзін

Шамдзін

Навелы, лірыка
Чарказян Г.

Кніга «Шамдзін» — гэта кніга жыцця, кніга мудрая і светлая, журботная і спадзеўлівая, як і само жыццё. Проза Ганада Чарказяна прытчавая, разумная, акрыленая. Паэзія Ганада Чарказяна афарыстычнал, палкая, узнёслая.... Болей »

Выбраныя творы

Выбраныя творы


Трус Паўлюк

У аднатомнік увайшлі лепшыя творы (вершы, паэмы, празаіч-ныя творы, лісты да сяброў і блізкіх) выдатнага беларускага паэта-лірыка Паўлюка Труса (1904—1929). Акрамя вядомых ужо чытачу, у кнізе змешчаны і творы, знойдзеныя ў архівах і кнігасховішчах. Гэта — чатырнаццаты том «Беларускага кнігазбору».... Болей »

Тэрміналагічныя слоўнікі (асобныя выданні) 1918-1998 гг.

Тэрміналагічныя слоўнікі (асобныя выданні) 1918-1998 гг.

Бібліяграфічны даведнік

У даведніку ўжываюцца агульнапрынятыя ў беларускай бібліяграфіі скарачэнні. У імянны паказальнік уключаны прозвішчы і імёны аўтараў, укладальнікаў, рэдактараў і іншых асоб, якія прымалі ўдзел у падрыхтоўцы слоўнікаў ці іх беларускай часткі. 3 мэтай адлюстравання вузкіх тэрмінасістэм тэматычны паказальнік... Болей »

Габсэк

Габсэк

Раман
дэ Бальзак Анарэ

Бацька сусветнага рэалізму, Анарэ дэ Бальзак ставіў калісь задачу праз «дзве або тры тысячы тыповых людзей пэўнай эпохі» увасобіць не толькі жыццё тагачаснае Францыі, але й лёс усяе цывілізацыі. Гэтая звышзадача адчуваецца ў назве, якую пісьменнік даў свайму грандыёзнаму цыклу з 96 раманаў і навелаў... Болей »

Перавал

Перавал


Арабей Лідзія

У кнігу ўваходзяць аповесці і апавяданні, напісаныя ў гады, калі ўжо можна было напісаць пра тое, пра што раней пісаць забаранялася. Так, аповесць "Мокры снег" расказвае пра трагічны лёс пісьменніка, аповесць "Перавал" — пра каханне, перад якім узнікла нечаканая перашкода. Лёс жанчыны, якая страціла... Болей »

Мае ўспаміны

Мае ўспаміны


Вітан-Дубейкаўская Юліяна

«Мае ўспаміны» — гэта гісторыя ахвярнага каханьня набожнай жанчыны і безнадзейна хворага мужчыны. Яна — дачка віленскага купца немца, ён — беларускі палітык і антыквар. На фоне іх узаемаадносінаў — старажытная Вільня, першая сусьветная пайма. мары пра незалежную краіну Беларусь. Каханьне і шчырая вера... Болей »

Душы маёй бяссонніца

Душы маёй бяссонніца

Замалёўкі, апавяданні, аповесці
Давідовіч Сяргей

Кніга прозы вядомага паэта і мастака вызначаецца заглыбленасцю ў жыццёвыя факты, цікавымі самабытнымі характарамі і вобразамі, метафарычнай моваю, непаўторнасцю замалёвак краявідаў роднай аўтару Лагойшчыны. Творы аўтара - гэта непадробная жыццёвая праўда, пададзеная цераз прызму шчырага і светлага позірка... Болей »

100 сачыненняў па беларускай літаратуры

100 сачыненняў па беларускай літаратуры

У дапамогу абітурыентам і школьнікам
Старычонак Васіль

У дапаможніку прыводзіцца 100 тэкстаў сачыненняў на самыя разнастайныя тэмы: па гісторыі беларускай літаратуры, аналізу творчасці пісьменнікаў, характарыстыцы асобных персанажаў, аналізу твораў сучаснай літаратуры. Значная ўвага ўдзяляецца сачыненням на вольную (свабодную) тэму, напісанне якіх выклікае... Болей »

Беларуская літаратура: 100 лепшых сачыненняў на літаратурныя і вольныя тэмы

Беларуская літаратура: 100 лепшых сачыненняў на літаратурныя і вольныя тэмы


Мішчанчук Мікола

У кнізе вядомага літаратуразнаўца, пісьменніка, аўтара многіх дапаможнікаў для студэнтаў і вучняў падаюцца тэксты сачыненняў і вядзецца грунтоўная размова пра тое, як пісаць самастойна творчыя працы. Літаратурныя факты і з'явы тлумачацца па-новаму, у святле раней невядомых фактаў, з улікам дасягненняў... Болей »

Беларуская літаратура: школьныя творы

Беларуская літаратура: школьныя творы

Кароткі змест і аналіз
Грамадчанка Т. К.

У кнізе вы знойдзеце кароткі змест і аналіз твораў школьнай праграмы ад старажытнасці і да сучаснасці, біяграфічныя звесткі пра пісьменнікаў. Аўтар арыентавалася на праграмы, па якіх сёння выкладаецца родная літаратура ў школах рэспублікі. Зразумела, пераказ ніколі не заменіць сам твор. Кніга будзе вам... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org