- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тэрмін з савецкага слэнгу — нацмены — вельмі трапна адлюстроўваў адносіны бальшавікоў да нацыянальных меншасцей у расійскай камуністычнай імперыі. Праўда, лёс „нацменаў” быў трохі лепшы за нацдэмаў, але заўсёды былі яны аб’ектам маніпуляцыі. У Польшчы прыдумалі іншы варыянт палітыкі — улады прыкідваліся... Болей »
Здаецца няма ўжо ніякай галіны публічнай дзейнасці, якая яшчэ не абанкруцілася. Крызісны стан вельмі выразна відаць таксама на чыгунцы. У Падляшскім ваяводстве штогод зачыняюцца чарговыя лініі, якія будаваліся тут ад часу панавання Раманавых. Царскі вакзал у Беластоку, які ў ХІХ стагоддзі будавалі паўтара... Болей »
Зімовых алімпійскіх гульняў заўсёды чакалася троху менш эмацыянальна чым летніх, але атмасферу свята спорту адчувалася на некалькі месяцаў раней. У гэтым годзе алімпіяда адбываецца ў краіне, якая вядзе вайну супраць бліжэй неакрэсленых тэрарыстаў. Тэрарыстам — як можна здагадацца, напрыклад, з „Gazety... Болей »
З трыццатых гадоў, калі савецкая палітычная паліцыя выкрыла ў Беларусі нелегальную Польскую вайсковую арганізацыю, у свядомасці прасавецкіх беларусаў з’явіўся сіндром польскага шпіёна. У дзевяностыя гады ўсялякая апазіцыйная дзейнасць бачылася ў грамадстве як вынік польскай інтрыгі, мэтай якой было паслабленне... Болей »
Тады, калі ўрад Рэчы Паспалітай пазбаўляе меншасцей датацыі на культурную і выдавецкую дзейнасць, у гродзенскім польскамоўным часопісе „Glos znad Niemna” (н-р 4) друкуецца артыкул старшыні Саюза палякаў Беларусі, доктара Тадэуша Кручкоўскага, у якім аўтар даказвае як цудоўна жылося і жывецца беларусам... Болей »
У гэтым годзе неяк зусім не адчуваецца карнавальнага настрою. Можа калі б чалавек не чытаў газет, не ўключаў ні тэлевізара, ні радыёпрыёмніка, не сустракаўся з суседзямі і не чуў пра дэмаралізаваных лекараў, паліцыянтаў, чыноўнікаў, палітыкаў, можа інакш успрымаў бы свет, які нас акружае. Напрыклад... Болей »
Пасля доўгіх гадоў чакання і многаразовых запрашэнняў Аляксандрам Кваснеўскім, у Польшчу нанёс візіт прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін. Ацэньваючы гэты факт на падставе таго, што гаварылася палітыкамі і журналістамі ў польскім тэлебачанні, па радыё ці пісалася ў газетах, Пуціна чакалі ў Варшаве... Болей »
Некаторыя беластоцка-варшаўскія вучоныя публічна часам заяўляюць, што гісторыя Беларусі пачалася з кастрычніцкай рэвалюцыі. Веды пра Беларусь нават сярод тых, якія называюць сябе беларусазнаўцамі, часам абмяжоўваюцца да савецкіх прапагандысцкіх лозунгаў або міфалогіі з польскіх падручнікаў па гісторыі.... Болей »
Пасля шматгадовага перапынку ў Еўропу завітала зіма. Такая звычайная, якая раней бывала кожны год і пачыналася напрыканцы лістапада, а канчалася ў палове сакавіка. Ніхто раней нават не здзіўляўся, калі прачнуўшыся пабачыў снегу вышэй вокнаў. У снежні ці студзені гэта была зусім нармальная з’ява. На вёсцы... Болей »
Тэрарызм — слова, якое ў апошніх месяцах стала найбольш папулярным у сродках масавай інфармацыі. Паводле Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы (т. 5, 1983) тэрор — гэта „палітыка расправы з палітычнымі і класавымі праціўнікамі з прымяненнем насілля аж да фізічнага знішчэння”. Згодна гэтаму азначэнню... Болей »